Радзім Гарэцкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарэцкі.
Радзі́м Гаўры́лавіч Гарэ́цкі (нар. 7 сьнежня 1928, Менск) — беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч. Акадэмік НАН Беларусі. Сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, пляменьнік Максіма Гарэцкага. Цесьць Генадзя Вугляніцы[1].
Радзім Гарэцкі | |||||||
Дата нараджэньня | 7 сьнежня 1928 (94 гады) | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Менская акруга, Беларуская ССР | ||||||
Месца вучобы | Маскоўскі нафтавы інстытут імя І. М. Губкіна | ||||||
Занятак | геоляг, прафэсар унівэрсытэту | ||||||
Навуковая сфэра | геалёгія | ||||||
Месца працы | Інстытут геалягічных навук АН Беларусі | ||||||
Навуковая ступень | доктар геоляга-мінэралягічных навук[d] (1969) | ||||||
Узнагароды |
|
Адукацыя Рэдагаваць
Навуковая дзейнасьць Рэдагаваць
У 1952—1957 навуковы супрацоўнік Геалягічнага інстытуту АН СССР. З 1971 загадчык аддзелу (а з 1978 лябараторыі) Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР (з 1994 Інстытут геалягічных навук). Чалец-карэспандэнт АН БССР (1972), з 1977-га — правадзейны чалец АН БССР. У 1977—1993 дырэктар Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН Беларусі.
У 1973—1990 сябра Бюро, намесьнік старшыні, старшыня Міжведамаснага тэктанічнага камітэту АН СССР. З 1975 намесьнік старшыні, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту па Міжнароднай праграме геалягічнай карэляцыі, з 1993 сябра Амэрыканскага геафізычнага саюзу. У 1992—1997 віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1993 галоўны рэдактар часопісу «Літасфэра». У 1995—1997 працаваў загадчыкам катэдры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Радзім Гарэцкі зьяўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў.
Навуковыя працы Рэдагаваць
Навуковыя працы прысьвечаныя тэктоніцы і геадынаміцы плятформаў, уключаючы тэрыторыю захаду Ўсходне-Эўрапейскага кратона і Беларусі, геалёгіі карысных выкапняў. Удзельнічаў у складаньні шматлікіх тэктанічных мапаў у якасьці галоўнага рэдактара ці аўтара. Р. Гарэцкі зьяўляецца аўтарам 500 навуковых прац.
Надрукаваў шэраг твораў, прысьвечаных нацыянальнаму адраджэньню Беларусі.
Грамадзкая дзейнасьць Рэдагаваць
Радзім Гарэцкі зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і актыўным грамадзкім дзеячам. Ён клапоціцца пра адраджэньне нацыянальнай культуры. На працягу васьмі гадоў, з 1993 да 2001, зьяўляўся прэзыдэнтам «Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“», на цяперашні момант сябра Вялікай і Малой Радаў арганізацыі.
Прэміі і ўзнагароды Рэдагаваць
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і мэдалямі. Узнагароджаны дзяржаўнымі прэміямі СССР, БССР, Расейскай АН.