Жвір
Жвір — прахонная абломкавая асадкавая парода, складзеная з абкатаных абломкаў горных парод і мінэралаў памерамі ад 1 да 10 мм. Паводле ўтварэньня адрозьніваюць жвір рачны, азёрны, марскі і ледавіковы.
Жвір можа ўтвараць паклады (лінзападобныя або пляставыя), належыць да карысных выкапняў. Здабываецца адкрытым спосабам. Выкарыстоўваецца жвір для вытворчасьці бэтону, пры будаўніцтве дарог, фільтрацыйных пабудоў і іншых.
На Беларусі пяскова-жвіровы матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай грады і Паазер’я. Разьведана 136 радовішчаў, зь іх выкарыстоўваецца 82.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖвір — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў