Севершчына
Се́вершчына, Се́верская зямля́ — гістарычны рэгіён, у склад якога ўваходзілі землі вадазбору сярэдняй і ніжняй Дзясны, Сейму і ніжняга Сожу.
Аб’ядноўваў наступныя месты: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Любеч, Старадуб, Трубчэўск, Бранск, Карачаў, Болдыж, Дамагашч, Пераяслаў, Пуціўль, Рыльск, Курск, Глухаў, Белгарад, Гомель.
Назва фіксуецца ў крыніцах XIV—XVIII стагодзьдзяў і паходзіць ад этноніму «север» (севяране) — найменьня ўсходнеславянскай дыялектна-этнаграфічнай групы дняпроўскага левабярэжжа (VIII—XII стагодзьдзі). Паняцьце «Северская зямля» ахоплівала толькі частку северскага этнаграфічнага арэалу, вядомага з археалягічных помнікаў часоў старадаўняй Русі — уласна, тыя тэрыторыі, якія ў другой палове XI — першай палове XIII стагодзьдзяў уваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства. Пазьней тут існавала Северскае княства. Адзінства Северскай зямлі было выняткова этнаграфічным і не падкрэсьлівалася адміністрацыйна-праўніцкімі ўтварэньнямі.
У сярэдзіне XIV ст. вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна з Андрусаўскай дамовай (1667 год) рэгіён канчаткова перайшоў пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
Па кастрычніцкім перавароце (1917 год) северскія землі падзялілі паміж сабою Ўкраінская ССР і РСФСР, невялікая частка рэгіёну ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Беларускія плямёны. Севяране // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск: «Энцыклапедыкс», 2003. — 776 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алег Трусаў, Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007 г.