«naviny.by» (па-беларуску: Беларускія навіны, па-расейску: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнае агенцыі «БелаПАН». Інтэрнэт-газэта «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 году. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце й публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].

naviny.by
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская, беларуская
Пачатак працы 1 студзеня 2002
naviny.by

Дамэн «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблякаваны беларускімі ўладамі 20 сьнежня 2014 году[4]. Са жніўня 2020 году з-за асьвятленьня акцыяў пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблякаваны[5]. З красавіка 2021 году беларускія ўлады блякуюць і люстэрка асноўнага сайту[6].

У студзені 2022 году Naviny.by перазапусьцілі свой тэлеграм-канал пад назвай «Позірк. Навіны з Беларусі»[7]. У красавіку 2023 году праект «Шаблён:Нп3» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам[8], а ў 2024 годзе ўлады абвясьцілі «Позірк» «экстрэмісцкім фармаваннем»[9].

Узнагароды й прэміі

рэдагаваць

2006 год — «Прэмія Рунэту(ru)» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[10].

  1. ^ Шибут 2006.
  2. ^ Градюшко 2019.
  3. ^ Градюшко 2013.
  4. ^ Павлюк Быковский. (2014-12-25) Что стоит за блокировками сайтов в Байнете (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-07-20 г.
  5. ^ Евгения Штейн (2020-08-29) В Беларуси заблокировали «Нашу Ніву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (рас.). Onliner.by.
  6. ^ Министерство информации Беларуси начало блокировку «зеркал» заблокированных сайтов (рас.). Брестская газета (2021-04-13). Праверана 2021-04-14 г. Архіўная копія ад 2021-04-14 г.
  7. ^ Naviny.by перазапусцілі тэлеграм-канал. Цяпер ён называецца «Позірк. Навіны з Беларусі» Наша Ніва
  8. ^ Хронікі рэпрэсій. Пракуратура перамагла «экстрэмісцкую» падушку ў інтэрнэт-краме Новы час
  9. ^ Информационное агентство «Позірк» признали «экстремистским формированием» (рас.) Reform.news(be)
  10. ^ Объявлены лауреаты "Премии Рунета - 2006". Прэмія Рунэту(ru)Праверана 2012-11-01 г. Архіўная копія ад 2013-01-23 г.

Літаратура

рэдагаваць