Нацыянальная сымболіка
Нацыянальная сымболіка — комплекс унівэрсальных сэмантычных знакаў, колераў, выяваў, якія складаюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць нацыі (народа), яго эстэтычны густ і сьветаўспрыманьне, філазофскае асэнсаваньне свайго месца ў цывілізацыі[1]. Мае сувязі з нацыянальна-вызвольным або культурна-адраджэнскім рухам і ўвасабляе аб’яднаньне нацыі ў змаганьні за дзяржаўнае самавызначэньне[2]. Цесна спалучаецца з нацыянальнай ідэяй[3].
Звычайна комплекс нацыянальнай сымболікі складаецца з гербу, сьцяга і гімну. Прапанаваны нацыянальнымі элітамі і прыняты ды замацаваны ў сьвядомасьці насельніцтва такі комплекс разглядаецца як своеасаблівы «код нацыі»[3].
Беларуская нацыянальная сымболіка
рэдагавацьКомплекс беларускай нацыянальнай сымболікі ўвасабляе гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бел-чырвона-белы сьцяг[1]:
- Пагоня — дзяржаўны герб Беларусі, традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[1], з колераў якога ўтвараецца нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — тарчу з шасьціканцовым крыжам. Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, гістарычна-культурная каштоўнасьць Беларусі[4]
- Бел-чырвона-белы сьцяг[a][5] — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў[1], дзяржаўны сьцяг Беларусі (з 1918 году). Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца зь беларускіх нацыянальных колераў[6] на аснове традыцыйнага нацыянальнага гербу Пагоні[1]. Гістарычна-культурная каштоўнасьць беларускага народа[7], зьвязаная зь дзьвюма найважнейшымі падзеямі беларускай гісторыі — абвяшчэньнем незалежнасьці нацыянальнай дзяржавы 25 сакавіка 1918 году і яе аднаўленьнем 25 жніўня 1991 году[8].
На статус беларускага нацыянальнага гімну прэтэндуюць некалькі твораў, сярод якіх вылучаецца дзяржаўны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — Мы выйдзем шчыльнымі радамі[9].
Апроч таго, у якасьці аднаго з нацыянальных сымбаляў разглядаецца дэвіз Жыве Беларусь![10].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У назьве сьцяга ўжываецца адметная скарочаная форма прыметніка (бел-), якая ёсьць адзнакай высокага (паэтычнага) стылю. Таксама сустракаецца азначэньне сьцяга з звычайнай поўнай формай прыметніка — бела-чырвона-белы сьцяг. Тым часам скарот БЧБ, на думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, у гутарковай мове лепей замяняць на наш сьцяг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
- ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 4.
- ^ а б Ляхоўскі Ў. Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным. Наша гісторыя. Праверана 30 студзеня 2021 г.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 траўня 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»
- ^ Вячорка В. Ці правільна казаць «бел-чырвона-белы»? А слову ўжо сто гадоў, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
- ^ Пастанова Вучонага савета Інстытута гісторыі АН Беларусі ад 12 верасня 1991 года // Народная газета. 7 лютага 1995. С. 1.
- ^ Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные», TUT.BY, 11.11.2020 г.
- ^ Вячорка В. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
- ^ Дацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 13 студзеня 2021 г.
Літаратура
рэдагаваць- Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 3—10.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ляхоўскі Ў. Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным. Наша гісторыя. Праверана 30 студзеня 2021 г.