Калёрыя
Пажыўнае рэчыва | Калёрыяў на грам |
---|---|
Цукар | 4 кілякалёрыі |
Пратэін | 4 кілякалёрыі |
Тлушч | 9 кілякалёрыяў |
Сьпірт | 7 кілякалёрыяў |
Калё́рыя (кал, cal) — пазасыстэмная адзінка колькасьці працы і энэргіі, роўная колькасьці цеплыні, неабходнай для награваньня 1 мл вады на 1 °C пры стандартным атмасфэрным ціску 101,325 кПа. У залежнасьці ад прыманай эталённай тэмпэратуры вады, існуе некалькі зьлёгку розных азначэньняў калёрыі.
Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі калярыйнасьці (энэргетычнай каштоўнасьці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калёрыі адзінка вымярэньня колькасьці цеплавой энэргіі — гігакалёрыя (109 калёрый) выкарыстоўваецца для адзнакі ў цеплаэнэргетыцы, сыстэмах апалу, камунальнай гаспадарцы.
Пад калярыйнасьцю ежы разумеецца колькасьць энэргіі, якое вылучаецца пры поўным засвойваньні ежы ў арганізьме.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Калёрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў