Лякарня

мэдычная ўстанова

Ляка́рня (больніца) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.

Пакой лякарні (Данія, 2005 г.)

Найбольш пашыранымі відамі ёсьць дыспансэр, клініка і радзільня. Можа падаваць платныя паслугі дзеля прыбытку ў якасьці прыватнага прадпрыемства. Таксама бывае на ўтрыманьні і ва ўласнасьці мясцовага самакіраваньня, рэлігійнай суполкі, дабрачыннай ўстановы і ўраду. Паказаньнем для накіраваньня і звароту ёсьць вострая і цяжкая праява хваробы, што вымагае надзвычайнай і працяглай лекарскай дапамогі з агульным падыходам да абсьледаваньня, дыягностыкі і лячэньня, як і з выкарыстаньнем складанай лекавальнай прылады, пастаянным назіраньнем лекара і доглядам. Адпаведна мае службы анэстэзіялёгіі, дыягностыкі і рэанімацыі, аддзяленьні паводле профілю, рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, далечваньня і рэабілітацыі[1].

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Лякарні клясыфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спэцыялізацыі.

Тыпы арганізацыі

рэдагаваць
  • Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленьне займае асобны корпус лякарні. Недахоп такой сыстэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
  • Цэнтралізаваныя — абсалютная большасьць аддзяленьняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, разьмяшчаюцца на розных паверхах або частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудаваньня выносяцца тэхнічныя памяшканьні, блёк харчаваньня, паліклінічныя і танаталягічныя (патолягаанатомічныя) аддзяленьні.
  • Мяшаны — злучэньне асаблівасьцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленьнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленьняў. Большасьць вялікіх лякарняў уладкаваныя паводле такога прынцыпу.

Спэцыялізацыя (профіль)

рэдагаваць
  • Спэцыялізаваныя — скіраваныя на лекаваньне пэўнай клясы захворваньняў: кардыялягічныя (кардыяцэнтар), нэўрахірургічныя, анкалягічныя, уралягічныя, інфэкційныя і іншыя.
  • Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лекаваньне шырокага спэктру захворваньняў.
  • Дзіцячыя.
  • Для зьнявечаных (шпіталь).

У адпаведнасьці з профілем лекаваньня плянуецца разьмяшчэньне палатаў у тэрапэўтычных і хірургічных ды інфэкцыйных карпусах.

Беларусь

рэдагаваць

У 2010 г. лякарні прынялі 29,8 % жыхароў краіны[2]. На 2021 год у Беларусі налічвалася 582 лякарні[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Эдуард Вальчук. Бальніца // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 267. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  2. ^ Надзея Нікалаева. Сёньня 73 працэнты цяжарных жанчынаў маюць розныя захворваньні // Краіна здароўя. — 15 сакавіка 2011. — № 14 (250). — С. 8.
  3. ^ Ахова здароўя Беларусі: колькасныя паказчыкі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 красавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.