«ARCHE Пачатак» — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. Падпісны індэкс на «Белпошце» 00345. Пазыцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх інтэлектуалаў. Адзін з двух беларускіх выданьняў, запрошаных у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

ARCHE Пачатак
Тэматыка гісторыя, грамадазнаўства, літаратура
Пэрыядычнасьць Штоквартальны (з 2016)
Краіна Беларусь
Адрас Менск
Заснавальнік Андрэй Дынько
Выдавец ТАА "Гайсак"
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў
Дата заснаваньня верасень 1998
Мова беларуская
Аб’ём 100-1000 стар.
Наклад 1000 ас. (2016)
ISSN 1392-9682
Афіцыйны сайт www.arche.by

Гісторыя

рэдагаваць

Выдаецца з 1998 году, заснавальнік — Андрэй Дынько. Пасаду галоўнага рэдактара займае Валер Булгакаў.

У ліпені 2018 году рэдакцыя выданьня ў інтэрнэт-рассылцы паведаміла, што друк папяровай вэрсіі часопісу можа спыніцца празь недахоп сродкаў[1].

У грамадзка-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Апроч тэкстаў айчынных аўтараў, друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, палітолягаў і гісторыкаў. У пытаньнях культуры прасоўвае тэзіс пра патрэбу мадэрнізацыі беларускае культуры, але сыстэмнага асьвятленьня гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў Беларусі ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны правапіс, гэтак і наркамаўка.

Творы мастацкае літаратуры публікуюцца эпізадычна, вызначанай эстэтычнай канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадзкага рэзанансу і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша ды іншых. Вялікая колькасьць перакладаў разглядаецца як адметная рыса часопіса.

У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне савецкай спадчыне. Прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы XIX і XX стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні пэрыяд.

Асноўны артыкул: Летувізацыя

Крытыкуецца за рэкляму-папулярызацыю[a] антыбеларускага публіцыстычнага[2] твору летувіскага гісторыка Стывэна Крыстафэра Роўэла, дзе прапагандуецца расейска-савецкая шавіністычная гіпотэза летувіскай заваёвы продкаў беларусаў, а таксама ўласьцівы ідэалёгіі расейскаму нацызму наратыў пра «вялікарусаў» і «братніх ім русінаў Украіны і Беларусіі»[b][3].

  1. ^ Адказны за выпуск беларускага перакладу Алесь Пашкевіч публічна азначыў гэтую кнігу Роўэла наступным спосабам: «гэта адно з найлепшых дасьледваньняў пачатковага пэрыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»
  2. ^ анг. …area of common political, religious and literary culture before the rise of the Great Russians (that is the Muscovites) over their brother Rus’ians of Ukraine and Belorussia
  1. ^ Выданьне папяровай вэрсіі «ARCHE» можа спыніцца празь недахоп сродкаў, Радыё Свабода, 17 ліпеня 2018 г.
  2. ^ Краўцэвіч А. Папяровы імперыялізм, або ці была Літва ў XIV ст. «паганскай імперыяй»? Рэцэнзія: С. К. Роўэл, Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 г.; пераклаў з англ. А. Мікус. Мінск: Медысонт, 2015. — 424 с. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. № 6, 2020. С. 237, 246.
  3. ^ Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge, 1994. P. XIII.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць