Леанід Краўчук

украінскі палітык, 1-ы прэзыдэнт Украіны

Леані́д Мака́равіч Краўчу́к (10 студзеня 1934, Вялікі Жыцін — 10 траўня 2022) — першы Прэзыдэнт Украіны (1991—1994), Кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў 1990—1991 гадох, Народны дэпутат Украіны ў 1990—1991 ды 1994—2006 гадох, Герой Украіны (2001).

Леанід Краўчук
1-ы Прэзыдэнт Украіны
5 сьнежня 1991 — 19 ліпеня 1994
Наступнік: Леанід Кучма
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны
23 ліпеня 1990 — 5 сьнежня 1991
Папярэднік: Уладзімер Івашка
Наступнік: Іван Плюшч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1934(1934-01-10)[1][2][3]
с. Вялікі Жыцін, Валынскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Памёр: 10 траўня 2022(2022-05-10)[4] (88 гадоў)
Партыя: СДПУ(а)
Сужэнец: Антаніна Краўчук
Дзеці: Аляксандар Краўчук[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой Украіны
Герой Украіны
Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені
Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІІ ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІІ ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІІІ ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІІІ ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІV ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІV ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені

Біяграфія Рэдагаваць

Нарадзіўся 10 студзеня 1934 году ў сяле Вялікі Жыцін Валынскага ваяводзтва Рэспублікі Польшча (зараз Ровенская вобласьць Украіны). У 1958—1960 выкладаў у Чарнавіцкім фінансавым тэхнікуме. У 1960—1967 — кансультант-мэтадыст Дома палітасьветы, лектар, памагаты сакратара, загадчык аддзелу агітацыі і прапаганды Чарнавіцкага абкама КПУ. У 1967—1970 — асьпірант Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. У 1970—1988 — загадчык сэктару, інспэктар, памагаты сакратара ЦК, Першы намесьнік загадчыка аддзелу, загадчык аддзелу агітацыі і прапаганды ЦК. У 1988—1990 — загадчык ідэалягічнага аддзелу, сакратар ЦК КПУ, у 1990 — другі сакратар ЦК КПУ. У 1989—1990 — кандыдат у чальцы Палітбюро, у 1990—1991 — чалец Палітбюро ЦК КПУ. Народны дэпутат Украіны Х—XIV (у тым ліку І—IV) скліканьняў. У 1990—1991 — Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

У жніўні 1991 году Краўчук пакінуў КПУ і балатаваўся на пасаду прэзыдэнта як беспартыйны. У той жа час яго падтрымалі як актывісты забароненай на той час кампартыі (іх вылучэнец Аляксандар Ткачэнка зьняў сваю кандыдатуру ў інтарэсах Краўчука), так і частка нацыянал-дэмакратаў, якія рэклямавалі старшыню Вярхоўнай Рады як «бацьку незалежнасьці». Згуляў сваю ролю і штучна створаны для галоўнага апанэнта Краўчука — Вячаслава Чарнавола — вобраз «западенця-нацыяналіста». Штучнасьць гэтага вобразу падкрэсьліваў той факт, што Чарнавіл які нарадзіўся ў Ерках (Чаркаская вобласьць), разьмешчаных значна ўсходней Вялікага Жыціна. Аднак Краўчук перамог ужо ў першым туры, Чарнавіл сабраў 23,27% галасоў.

У 1991—1994 — Прэзыдэнт Украіны. У 1993 пагадзіўся на датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы (прызначаныя на ліпень 1994 г.). У першым туры набраў найбольшую колькасьць галасоў сярод іншых кандыдатаў, але ў другім прайграў Леаніду Кучму.

Абраны народным дэпутатам у 1994 — на давыбарах у адным з мажарытарных акругаў. У 1998 году, застаючыся беспартыйным, узначаліў выбарчы сьпіс Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны (аб’яднанай). Напярэдадні галасаваньня ўступіў да СДПУ(аб) і прывёў яе ў Вярхоўную Раду.

З кастрычніка 1998 году сябра Палітбюро і Палітрады СДПУ(аб). У 20022006 г. ўзначальваў фракцыю СДПУ(аб) у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

У верасьні 2005 г. ініцыяваў скандал аб фінансаваньні Барысам Беразоўскім у 2004 годзе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі.

У 2006 годзе ўзначаліў сьпіс апазыцыйнага блёку «Не так». Але па выніках выбараў той не пераадолеў 3-адсоткавы бар’ер (блёк набраў 1,01%).

Адукацыя Рэдагаваць

Скончыў у 1958 годзе Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Шаўчэнкі. У 1970 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. Кандыдат эканамічных навук, кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме «Сутнасьць прыбытку пры сацыялізме і яе роля ў калгаснай вытворчасьці».

Сям’я Рэдагаваць

Жонка Антаніна Міхайлаўна — дацэнт эканамічнага факультэта Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі.

Сын Аляксандар.

Іншае Рэдагаваць

Герой Украіны (2001 г.). У лістападзе 2004 пазбаўлены званьня ганаровага доктара (Doctor honoris causa) Кіева-Магілянскай Акадэміі за «неграмадзянскую пазыцыю пад час Аранжавай рэвалюцыі». У гонар Краўчука названая тачка-краўчучка.

Крыніцы Рэдагаваць