Анатоль Цітоў
Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Нямеччына — 5 студзеня 2021, Менск[4]) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст[5].
Анатоль Цітоў | |
Дата нараджэньня | 27 лістапада 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 студзеня 2021[1] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | геральдыст, гісторык |
Навуковая сфэра | геральдыка[3], сфрагістыка[3] і гісторыя[3] |
Месца працы |
Біяграфія Рэдагаваць
Скончыў БДУ (1975). З 1975 навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР ў Мінску. З 1983 выкладаў у Менскім інстытуце культуры, з 1994 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навуковага-дасьледчага інстытуту справаводзтва і архіўнай справы.
Выкладае ў Гуманітарна-эканамічным унівэрсытэце і ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, сябра геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы сябра Ўсерасейскага геральдычнага таварыства.
Працы Рэдагаваць
Аўтар шматлікіх кніжак, навуковых працаў па геральдыцы, генэалёгіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.
- Гарадская геральдыка Беларусі. Менск, 1989;
- Наш сімвал — Пагоня. Менск, 1993;
- Пячаткі старажытнай Беларусі. Менск, 1993;
- Вольныя беларускія месты. Менск, 1996;
- Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Менск, 1998;
- Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Менск, 1999;
- Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Менск, 2002;
- Геральдыка Беларусі. Менск, 2010.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ https://www.svaboda.org/a/31037551.html
- ^ беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
- ^ а б в Cìtoŭ, Anatol‘ Kìrylavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
- ^ Цітоў Анатоль Кірылавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 728.
Літаратура Рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Анатоль Цітоў: «У мяне ў генах закладзенае імкненьне да веданьня мінулага» // «Радыё Свабода», 15 траўня 2007.