Іван Саверчанка
беларускі літаратуразнавец, гісторык, палітоляг
Іван Саверчанка — беларускі літаратуразнавец, гісторык, палітоляг. Доктар філялягічных навук, прафэсар.[1]
Іван Саверчанка лац. Ivan Savierčanka | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1962 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1983) |
Занятак | літаратуразнаўца, гісторык, палітоляг, літаратар, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | Мовазнаўства |
Месца працы | Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
Сябра ў | Беларускі Народны Фронт, Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і Саюз пісьменьнікаў Беларусі |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (2001) |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1983), асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН БССР (1987). Узнагароджаны прэміяй імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1999). Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьДасьледуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасьці, міжнародныя адносіны.
Асноўныя працы
рэдагаваць- Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. — Мн., 1992.
- Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. — Мн., 1992.
- Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). — Мн., 1992.
- Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. — Мн., 1993; На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. — Мн., 1993. — Кн.1. — С. 87—203.
- Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. — Мн., 1994.
- Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. — Мн., 1998.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС(недаступная спасылка) // Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 2009-09-21
Літаратура
рэдагаваць- Саверченко Иван // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6