Падо́льле (па-ўкраінску: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басэйне Паўднёвага Бугу і Днястру. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Віньніцкай, Тарнопальскай, Хмяльніцкай і невялікія часткі Адэскай, Кіраваградзкай і Чаркаскай абласьцей.

Герб Падольля

Гісторыя

рэдагаваць

У «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагодзьдзя) тэрыторыя Падольля паказаная вельмі расьцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленьні, што Падольле на поўдні даходзіла да Чорнага мора.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя з усходняга Падольля ўтварылася Брацлаўскае ваяводзтва. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падольля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падольле далучыла да сябе Расейская імпэрыя.[1]

  1. ^ Падолле // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 386

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Падольлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў