Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

незалежная дзяржава (1919—1922) і рэспубліка СССР (1922—1991)
Беларуская ССР
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Сьцяг Беларускай ССР Герб Беларускай ССР
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!
(да 1950 году — «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!»)
Дзяржаўны гімн
«Гімн БССР»
Месцазнаходжаньне Беларускай ССР
Афіцыйная мова У 1920-х — 1930-х афіцыйнымі былі прынятыя чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, расейская, польская і ідыш.
Пазьней, паводле канстытуцыі, усе мовы СССР былі прызнаныя роўнымі.
Сталіца Смаленск (1919), Менск
Плошча
 • агульная

207 600 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1989)
 • шчыльнасьць

10 151 806
48,9/км²
Валюта рубель
Часавы пас
 • улетку
+3
+3

Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, БССР (па-расейску: Белорусская Советская Социалистическая Республика, па-польску: Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka) — адна з чатырох рэспублік, якія ў сьнежні 1922 году ўтварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. У 1920-я гады ў беларускай прэсе таксама ўжывалася назва Ра́давая Белару́сь[1].

ГісторыяРэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Гісторыя БССР і Утварэньне БССР
 
Тэрыторыя БССР у 1939—1944 гадох

Афіцыйнае абвяшчэньне БССР адбылося 1 студзеня 1919 году. Сталіцай БССР абралі Менск, хоць першапачатковай сядзібай ЛітБелу была Вільня, перанесеная ў пазьнейшым часе ў Смаленск (з прычыны бальшавіцка-польскай вайны). Утварэньне БССР адбылося ў адказ на абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, што ад пачатку прызнавалася на афіцыйным узроўні — як зазначаў першы савецкі камісар фінансаў Беларусі Ісак Рэйнгольд на паседжаньні Цэнтральнага Бюро КП(б)Б 22 студзеня 1919 году[2]:

 

Існаваньне Беларускай Рады змусіла вылучыць Беларускую [Савецкую] Рэспубліку

 

Па Другой сусьветнай вайне БССР стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

27 ліпеня 1990 году парлямэнт БССР абвясьціў пра дзяржаўны сувэрэнітэт рэспублікі, а 25 жніўня 1991 году — пра незалежнасьць Беларусі. 19 верасьня 1991 году назву БССР зьмянілі на Рэспубліку Беларусь[3]. 8 сьнежня 1991 году ў вёсцы Віскулях каля Берасьця на падставе Белавескіх пагадненьняў адбылося падпісаньне пастановы аб ліквідацыі СССР. У гэты ж дзень Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка спыніла сваё існаваньне, яе наступнікам стала незалежная Рэспубліка Беларусь.

Плошча і насельніцтваРэдагаваць

Год Плошча
(тыс. км²)
Насельніцтва
(млн ч.)
1921 52,4 1,544
1924 110,6 4,2
1926 126,3 4,9
1939 223 10,2
1959 207,6 8,06
1970 207,6 9,002
1979 207,6 9,53
1989 207,6 10,15
1991 207,6 10,3

Буйныя гарадыРэдагаваць

Дзяржаўны ладРэдагаваць

Афіцыйна БССР была створаная як дзяржава дыктатуры пралетарыяту, у якой уся ўлада належала выключна Радзе працоўных дэпутатаў. Але цалкам улада была засяроджана ў партыі — КПБ. Найвышэйшымі органамі ўлады ў 1919—1937 гадах былі Зьезды Радаў, у 1937—1991 — Вярхоўная Рада. Выканаўчая ўлада належала спачатку Вялікаму прэзыдыюму ЦВК, затым — саўнаркому, і ў рэшце рэшт Саўміну. У БССР на працягу ўсяго яе існаваньня не прызнавалі падзел уладаў.

Этнічны складРэдагаваць

Этнічны склад (1959):

Сьцяг БССРРэдагаваць

Асноўны артыкул: Сьцяг Беларускай ССР

КрыніцыРэдагаваць

  Партал «Гісторыя»
  Партал «Беларусь»