Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)
Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі — пералік загінулых пры нявысьветленых абставінах або забітых прыхільнікамі рэжыму Лукашэнкі падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, гвалту і беззаконьня[1]. Пры гэтым улады й кіраўніцтва МУС Беларусі ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук супрацоўнікаў сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі[2]. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў[2].
№ | Імя, прозьвішча | Пра асобу | Дата сьмерці | Акалічнасьці сьмерці |
---|---|---|---|---|
1 | Аляксандар Тарайкоўскі | 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі | 10 жніўня 2020 | Загінуў каля 23:00 побач з станцыяй мэтро «Пушкінская» ў Менску. Рухаючыся ў бок супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ён падняў рукі ўгору, і ў гэты момант паўзь яго праляцела сьвятлошумавая граната, але не зачапіла яго. Калі ён прайшоў яшчэ два мэтры ўперад, у яго стрэлілі з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ад чаго ён загінуў на месцы[3]. |
2 | Аляксандар Віхор | 25 гадоў, памёр у шпіталі пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі карных сілавых структураў у аўтазаку | 12 жніўня 2020 | Быў затрыманы ў Гомлі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканьне да дзяўчыны. Пасьля зьбіцьця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезьлі ў псыхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль яго ў стане клінічнай сьмерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр[4][5]. |
3 | Генадзь Кісель | 50 гадоў, памёр у шпіталі ад нанесенай забойцам колата-рэзанай раны | 12 жніўня 2020 | Вартаўнік салігорскага КДБ Леанід Штайда, прыхільнік рэжыму Лукашэнкі і Расеі[6], пры сустрэчы ўдарыў Генадзя ў шыю садовымі нажніцамі. Падставай да гэтага стаў ранейшы канфлікт у сацыяльных сетках, дзе былы палітработнік Штайда выказваўся ў падтрымку Лукашэнкі і абражаў Генадзя[6]. 25 лістапада 2020 году Салігорскі суд прызнаў Штайду вінаватым у забойстве і прысудзіў яму 10 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму[7]. |
4 | Канстантын Шышмакоў | 29 гадоў, знойдзены павешаным | 18 жніўня 2020 | 15 жніўня зьнік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў сябрам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго словаў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці[8][9]. |
5 | Генадзь Шутаў | 44 гады, памёр у шпіталі пасьля стрэлу ў галаву супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным | 19 жніўня 2020 | 11 жніўня ў Берасьці атрымаў стрэл у галаву ад супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным. Быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у Менск, але кулявая рана пашкодзіла мозаг непапраўна. Памёр 19 жніўня[10][11][12].
У лютым 2021 году высьвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й брыгады спэцпрызначэньня, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава[13][14][15]. |
6 | Мікіта Крыўцоў | 28 гадоў, знойдзены павешаным | 22 жніўня 2020 | Зьнік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладэчне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Менску. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён скончыў жыцьцё самагубствам[16], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[17]. |
7 | Аляксандар Будніцкі | 53 гады, знойдзены мёртвым | 1 верасьня 2020 | Зьнік 11 жніўня ў Менску. Знойдзены мёртвым 1 верасьня (як мяркуецца, у парку каля ўнівэрмагу «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненьні пратэстоўцаў з супрацоўнікамі карных сілавых структураў. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр ад сэрцавага прыступу[18]. |
8 | Раман Бандарэнка | 31 год, памёр у рэанімацыі пасьля зьбіцьця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах | 12 лістапада 2020 | Калі Раман падыйшоў да муралу ў Менску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна зьбілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менску[19] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленьне менскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[20], дзе неўзабаве памёр. |
9 | Вітольд Ашурак | 50 гадоў, памёр у Шклоўскай калёніі ПК № 17 | 21 траўня 2021 | Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных справаў» і 342 «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго й іншых палітычных зьняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязьняў[21]. 21 траўня 2021 году памёр у Шклоўскай калёніі ПК № 17[22]. |
10 | Дзьмітры Стахоўскі | 18 гадоў, самагубства | 25 траўня 2021 | Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 году (арт. 293 КК). Пасьля допыту 25 траўня 2021 году юнак скокнуў з 16-павярховага будынку[23]. У перадсьмяротнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Сьледчы камітэт[24]. |
Ушанаваньне памяці
рэдагаваць- На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзьнік народны мэмарыял, які ўлады рэгулярна зьнішчаюць, а людзі аднаўляюць наноў.
Рэакцыя
рэдагаваць17 верасьня 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да правядзеньня «незалежнага і эфэктыўнага расьследаваньня» звязаных з пратэстамі сьмерцяў Аляксандара Тарайкоўскага, Аляксандара Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава й Канстантына Шышмакова[25].
26 лістапада 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстароньняга й незалежнага расьследаваньня» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі[26].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ JOINT MOTION FOR A RESOLUTION on the continuous violations of human rights in Belarus, in particular the murder of Raman Bandarenka (анг.). Эўрапейскі парлямэнт (2020-11-25). Праверана 2020-12-21 г.
- ^ а б Радыё Свабода. Відавочцу сьмерці Генадзя Шутава абвінавацілі ў замаху на забойства (бел.). Свабода. Праверана 2020-12-28 г. Архіўная копія ад 2020-12-28 г.
- ^ «Стралялі на паражэньне». Сьведка гібелі Тарайкоўскага зьехаў ва Ўкраіну і расказаў, як гэта было
- ^ Родным памерлага ў Гомелі пратэстоўца аддалі заключэнне аб яго смерці (бел.). Радыё Свабода (2020-08-15). Праверана 2020-09-29 г.
- ^ Борисевич, Катерина (2020-08-15) «Мой сын не умер, он погиб ни за что». В Гомеле скончался 25-летний парень, которого задержали на улице (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-09-29 г.
- ^ а б У Салігорску вартаўнік КДБ садовымі нажніцамі забіў рабочага «Беларуськалія» пасля палітычнай спрэчкі, Наша Ніва, 24 лістапада 2020 г.
- ^ Вартаўніку салігорскага КДБ далі 10 гадоў калоніі за забойства прыхільніка апазіцыі пасля спрэчкі, Наша Ніва, 25 лістапада 2020 г.
- ^ Пропавшего директора музея из Волковыска, который отказался подписывать протокол голосования на выборах, нашли мертвым(недаступная спасылка)
- ^ 29-гадовы дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым
- ^ В госпитале умер мужчина из Бреста, в которого силовики выстрелили на протестах. Ему было 43 года (рас.). TUT.BY (2020-08-19).
- ^ Алексей Шунтов. (2020-09-03) Выстрел на Московской улице. Что мы знаем о смерти Геннадия Шутова (рас.). Мэдыязона. Праверана 2020-10-05 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
- ^ Алексей Шунтов. (2020-09-21) Убийство Геннадия Шутова в Бресте. Что мы узнали из записи камеры видеонаблюдения (рас.). Мэдыязона. Праверана 2020-10-05 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
- ^ В Бресте судят Александа Кордюкова, который был вместе с Геннадием Шутовым, когда того смертельно ранили (рас.). Брестская газета. Праверана 2021-02-17 г. Архіўная копія ад 2021-02-17 г.
- ^ На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў (бел.). Свабода (2021-02-17). Праверана 2021-02-18 г. Архіўная копія ад 2021-02-18 г.
- ^ «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава (бел.). Свабода (2021-02-16). Праверана 2021-02-18 г. Архіўная копія ад 2021-02-18 г.
- ^ В Молодечно простились с найденным мертвым участником протестов Никитой Кривцовым(недаступная спасылка)
- ^ Слезы на глазах Молодечненских фанатов — они не верят, что Никита Кривцов покончил с собой
- ^ Пропавшего 11 августа минчанина нашли мёртвым в парке
- ^ Загінуў збіты Раман Бандарэнка з плошчы Перамен
- ^ «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации
- ^ Активист БНФ Ашурок написал из колонии в Шклове, что «политических» заключённых обязали носить желтые бирки. Это законно? (рас.)
- ^ У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак (бел.). Наша Ніва (2021-05-21). Праверана 2021-05-21 г. Архіўная копія ад 2021-05-21 г.
- ^ В Минске 18-летний парень покончил жизнь самоубийством из-за преследования за массовые беспорядки (рас.). Вясна. Архіўная копія ад 2021-08-11 г.
- ^ Matthias Williams; Pavel Polityuk. (2021-05-26) Belarus teenager investigated over protests kills himself, rights group says (анг.). Reuters. Праверана 2021-10-13 г. Архіўная копія ад 2021-10-13 г.
- ^ Европарламент принял резолюцию по Беларуси и вмешательству России (рас.). Міжнароднае францускае радыё (2020-09-17). Праверана 2021-02-17 г. Архіўная копія ад 2020-10-28 г.
- ^ Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси (рас.). TUT.BY (2020-11-26). Праверана 2020-11-26 г. Архіўная копія ад 2020-11-26 г.