Сьвятлана Алексіевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексіевіч.
Сьвятла́на Алякса́ндраўна Алексіе́віч (нарадзілася 31 траўня 1948 году; цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — расейскамоўная пісьменьніца Беларусі. У 2015 годзе стала першай ляўрэаткай ад Беларусі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры[4] «за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час»[5].
Сьвятлана Алексіевіч | |
![]() Нямеччына, 2013 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 31 траўня 1948[1][2][3][…] (75 гадоў) Станіславаў, Украінская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналістка |
Гады творчасьці | 1975 — наш час |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | аповесьць |
Мова | расейская |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2015) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце Knihi.com | |
alexievich.info |
Біяграфія Рэдагаваць
Нарадзілася 31 траўня 1948 году ў Станіслававе (УССР, цяпер Украіна). Бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка[6]. У 1961 годзе сям’я пераехала ў Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР; цяпер Беларусь). Бацька стаў дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі, маці працавала настаўніцай нямецкай мовы[7]. У 1965 годзе скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёну, працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрнату, затым настаўніцай гісторыі й нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёну. У 1966 годзе працавала ў раённай газэце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). У 1967 годзе паступіла на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыла ў 1972 годзе. Пазьней накіраваная ў раённую газэту «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973—1976 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—1984 — загадчык аддзелу нарысу й публіцыстыкі часопісу «Нёман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Сябра СП СССР (з 1983). З пачатку 2000-х гадоў у эміграцыі, жыла ў Італіі, затым у Францыі й Нямеччыне. З 2013 году жыве ў Менску[8].
Творчасьць Рэдагаваць
Дэбютавала ў 1975 годзе. У пэрыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакумэнтальных кніг «У вайны не жаночае аблічча» («У войны — не женское лицо», 1985), «Апошнія сьведкі» («Последние свидетели», 1985), «Цынкавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» напісала п’есу (пастаўленая ў многіх тэатрах Беларусі й за мяжой) і сцэнары аднайменнага цыклу дакумэнтальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Срэбным голубам» на міжнародным кінафэстывалі ў Ляйпцыгу), дакумэнтальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт зь вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і іншых. Аўтар п’есы «Марутка» (пастаўленая ў 1988).
У 1993 годзе выйшла кніга «Зачараваныя сьмерцю» — аповед пра самазабойцаў, тых, хто скончыў з сабой ці спрабаваў скончыць з сабой, ня вытрымаўшы зьнікненьня сацыялістычных ідэяў, сацыялістычнага мацерыка. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакумэнтальную аповесьць «Чарнобыльская малітва» пра сьвет пасьля Чарнобыльскай катастрофы.
У 2013 годзе выдадзеная кніга «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)». Кніга закранае значныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Аўганскую вайну Чарнобыльскую катастрофу, час «перабудовы» і развал СССР. У кнізе дасьледуюцца фэномэн мысьленьня савецкага чалавека, фэномэн сацыялізму, і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменьніца называе «часам сэканд-гэнд»[9].
Крытыка Рэдагаваць
26 красавіка 2016 году ў нямецкай «Штодзённай газэце»(de) (Бэрлін) выйшла інтэрвію з Алексіевіч, у якім тая зрабіла беларусафобнае выказваньне: «Беларусы маюць рабскі мэнталітэт»[10].
Кнігі Рэдагаваць
- «У вайны не жаночае аблічча» (1985, беларускамоўнае выданьне ў 1991)
- «Апошнія сьведкі. Кніга недзіцячых расказаў» (1985, беларускамоўнае выданьне ў 1985)
- «Цынкавыя хлопчыкі» (1991, беларускамоўнае выданьне ў 1991)
- «Зачараваныя сьмерцю» (1993, расейскамоўнае выданьне ў 1994)
- «Чарнобыльская малітва» (1997, беларускамоўнае выданьне ў 1999)
- «Час second-hand» (2013, беларускамоўнае і расейскамоўнае выданьні)[11]
Беларускія пераклады Рэдагаваць
- Апошнія сведкі / Святлана Алексіевіч: кніга недзіцячых расказаў. — Мінск: Юнацтва, 1985. — 188, [1] с.
- У вайны не жаночае аблічча: дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 272 с.
- Зачараваныя смерцю: Пер. з рус. М. С. Гіля / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Беларусь, 1993. — 128 с.
- Чарнобыльская малітва: Хроніка прышласці: Дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Рэсп. грамад. аб’яднанне «Літ.-маст. фонд „Гронка“», 1999. — 222, [1] с.
- Час сэканд-хэнд (Канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч. Перакл. з руск. Ц. Чарнякевіч, В. Стралко. — Мн.: Логвінаў, 2014. — 384 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; выпуск 46). — ISBN 978-985-562-096-0.
- Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы ўтопіі» ў 5-ці кн. Пераклалі з руск. мовы Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч. Вільня: Логвінаў, 2018.
- У вайны не жаночы твар: пер. з рускай В. Акудовіча / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 2019.
Узнагароды Рэдагаваць
- Літаратурная прэмія СП СССР імя М. Астроўскага (1984)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1984)
- Літаратурная прэмія імя К. Федзіна (1985)
- Прэмія Ленінскага камсамолу (1986) — за кнігу «У вайны не жаночае аблічча»
- Прэмія Ленінскага камсамола (1986)
- Прэмія Курта Тухольскага «За мужнасьць і маральную выскароднасьць у літаратуры» (Швэцыя, Tucholskypriset, 1996)
- Прэмія Трыюмф (Расея, 1997)
- Прэмія імя Андрэя Сіняўскага рэдакцыі «Новай газэты» «За творчыя паводзіны і высакароднасьць у літаратуры» (1997)
- Галоўная Ляйпцыская кніжная прэмія за ўнёсак у эўрапейскае ўзаемаразуменьне (па-нямецку: Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung)
- Прэмія Гердэра «За найлепшую палітычную кнігу» (Нямеччына, 1999)
- Прэмія міру імя Рэмарка (2001)
- Нацыянальная прэмія крытыкі (ЗША, 2006)
- Прэмія Angelus (2010)
- Узнагарода імя Капусьцінскага (Польшча, 2011)[12]
- Прэмія міру Нямецкага кнігагандлю (2013)
- Афіцэр ордэна мастацтваў і літаратуры (2014)
- Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2015)
Літаратура Рэдагаваць
- Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 14. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.) — Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 243. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 (белар.) — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 100. — ISBN 978-5-85700-074-8
- ^ The Nobel Prize in Literature 2015. Svetlana Alexievich(анг.)
- ^ Colin Dwyer Belarusian Journalist Svetlana Alexievich Wins Literature Nobel : The Two-Way. NPR. Праверана 8 кастрычніка 2015 г.
- ^ Зьміцер Панкавец Першы раз у гісторыі беларуска атрымала Нобелеўскую прэмію. Сем фактаў пра Святлану Алексіевіч. Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 8 кастрычніка 2015 г.
- ^ Л. С. Савік. Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Том 1. Абуховіч — Ватацы. С. 70
- ^ «Ты рядом с котлеткой по значимости и не мечтай встать»: Интервью писательницы Светланы Алексиевич(рас.). Meduza. Праверана 8 кастрычніка 2015 г.
- ^ "Час second-hand" Святланы Алексіевіч пераклалі на беларускую мову. TUT.BY (8 студзеня 2014). Праверана 8 кастрычніка 2015 г.
- ^ Зянон Пазьняк. Гарбатага магіла ня выправіць // Народная перамога, 4 траўня 2016 г. Архіўная копія ад 3 траўня 2016 г. Праверана 12 траўня 2016 г.
- ^ Выданьні // Сьвятлана Алексіевіч, 2015 г. Праверана 24 сьнежня 2015 г.
- ^ Святлана Алексеевіч стала лаўрэатам Узнагароды імя Капусціньскага — Euroradio