Трэці падзел Рэчы Паспалітай
III падзел Рэчы Паспалітай (1795) — апошні з падзелаў Рэчы Паспалітай, пасьля якога гэтая дзяржава спыніла сваё існаваньне.
III падзел Рэчы Паспалітай
| |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() | ![]() ![]() ![]() | ||||||||
ГісторыяРэдагаваць
Яшчэ ў часе Касьцюшкавага паўстаньня, 11 ліпеня 1794 году прускі пасол у Пецярбургу Леапольд Гайнрых фон Гольц пісаў у сваёй дэпэшы, што «ўся Расея дамагаецца падзяліць Польшчу і сьцерці яе назву»[1].
Меней чым праз год па задушэньні паўстаньня, 24 кастрычніка 1795 году, манархі Расеі, Прусіі і Аўстрыі, узгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі 3-і падзел Рэчы Паспалітай. 24 лістапада 1795 году яні пагадзіліся ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, у тым ліку адносна даўгоў караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які 25 лістапада 1795 году адрокся ад трона.
Трэці падзел стаў вынікам у тым ліку ўнутранага крызісу і экспансіўных дзеяньняў суседніх дзяржаваў. Аднак непасрэднай прычынай сталі паразы паўстаньня Касьцюшкі і войнаў супраць Расеі і Прусіі.
У выніку падзелу Расея атрымала найбольшыя тэрыторыі — 120 тыс. км², а менавіта: Валынскае, Наваградзкае, Віленскае, часткі Берасьцейскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводстваў і Жамойці з местамі Берасьце, Наваградак, Гародня, Вільня, Коўна. Пасьля ўсіх трох падзелаў яна атрымала каля 60% ад усёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай[2].
Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводства (разам з местам Варшава), часткі Падляшскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводства і Жамойці, увогуле 48 тыс. км².
Аўстрыйская імпэрыя атрымала Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, часткі Мазавецкага, Берасьцейскага і Падляшскага ваяводств, увогуле 47 тыс. км².
ЛітаратураРэдагаваць
- Davies, Norman. God's Playground: A History of Poland. Revised Edition ed. Oxford: Clarendon Press, 2005.
- Józef Apolinary Rolle. Opowiadania historyczne. Stanisław August w Grodnie. Lwów, 1887;
- Zbigniew Wójcik. Historia dyplomacji polskiej. T. 2; Polski Instytut Spraw Międzynarodowych. Warszawa : Państwowe Wydaw. Naukowe, 1982;
- Robert Howard Lord. Drugi rozbiór Polski. Warszawa, 1984;
- Cegielski T., Кąziela Ł. Rozbiory Polski 1772-1793-1795. Warszawa, 1990; Zamojski A. Ostatni król Polski. Warszawa, 1994.
- Lord, Robert. The Third Partition of Poland. The Slavonic Review Mar. 1925: 481–498. JSTOR. Web. 16 Dec. 2011.
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Henryk Kocój. Współpraca Prus i Rosji w tłumieniu Powstania Kościuszkowskiego w świetle korespondencji posła pruskiego w Petersburgu Leopolda Heinricha Goltza z Fryderykiem Wilhelmem II, s. 55, w: W stronę Połańca, z dziejów insurekcji 1794 roku, Staszów 1994.
- ^ Трэці падзел Рэчы Паспалітай. «Польскае Радыё»