Этнацыд

палітыка гвалтоўнага вынішчэньня этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці, зьнішчэньня самасьвядомасьці народу

Этнацы́д (ад грэц. eθνος — племя, народ і лац. caedo — забіваю) — палітыка гвалтоўнага вынішчэньня этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці, а таксама зьнішчэньне самасьвядомасьці народу. Сусьветная грамадзкасьць, міжнароднае права і гуманістычная мараль цьвёрда асуджаюць усякія праявы этнацыду і лічаць яго злачынствам супраць чалавецтва[1][2].

Нацыі, якія сталі ахвярамі этнацыду, страчваюць гістарычную памяць (альбо значную яе частку), мову, а таксама сваю саманазву, культуру, веру, асымілююцца і займаюць падначаленае, прыгнечанае становішча да тых, хто паддаў іх этнацыду.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Майборода О., Шкляр Л. Етноцид // Мала енциклопедія етнодержавознавства / НАН України. Ін-т держави і права ім. В. М. Корецького. — К., 1996. С. 694.
  2. ^ Мовні конфлікти і гармонізація суспільства: Матеріали наукової конференції: 28-29 травня 2001 року. — К.: Видавничо-поліграфічний центр «Київський університет», 2002. — 222 с. ISBN 966-594-413-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць