Наваполацак

горад у Беларусі

Навапо́лацак — места ў Беларусі, на левым беразе ракі Дзьвіны. Цэнтар Наваполацкага гарсавету Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 101 125 чалавек[1]. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Полацку. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Полацак на лініі ВіцебскРыга (за 12 км). Разам з Полацкам складае г. зв. Полацкі рэгіён.

Наваполацак
лац. Navapołacak
Наваполацак
Герб Наваполацку Сьцяг Наваполацку
Дата заснаваньня: 1958
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Гарадзкі савет: Наваполацкі
Плошча:
  • 48,49 км²
Вышыня: 133 м н. у. м.
Насельніцтва: 101 125 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 21 4
Паштовыя індэксы: 211440—211449, 211501
СААТА: 2418000000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°32′0″ пн. ш. 28°40′0″ у. д. / 55.53333° пн. ш. 28.66667° у. д. / 55.53333; 28.66667Каардынаты: 55°32′0″ пн. ш. 28°40′0″ у. д. / 55.53333° пн. ш. 28.66667° у. д. / 55.53333; 28.66667
Наваполацак на мапе Беларусі ±
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://novopolotsk.by/

У Наваполацку працуе найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод ААТ «Нафтан», а таксама адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу — «Палімір».

Сьпярша меў часовыя назвы: у 1958—1959 гадох — Піянэрскі, у 1959—1963 гадох — Полацкі. У якасьці назваў маладога места прапаноўваліся Нафтабуд, Камсамольск-на-Дзьвіне. Аднак у 1963 годзе прынялі назву, якая адлюстроўвае суседзтва з старажытным Полацкам.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1954 годзе дзяржаўная камісія разглядала пытаньне аб выбары пляцоўкі для будаваньня нафтаперапрацоўчага завода (цяпер — ААТ «Нафтан»). Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацку, за 10—12 км ад старажытнага места плыньню ракі Дзьвіны на беларускай частцы нафтаправоду «Дружба». У жніўні 1955 году праектавы інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебская філія інстытуту «Белдзяржпраект» стала працаваць над праектам стварэньня новага места. 7 чэрвеня 1958 году на лясістым беразе Дзьвіны, непадалёк ад вёсак Слабады і Новага Двара, аддзел будаўнікоў разьбіў свой першы намёт. 5 лістапада таго ж году адбыўся ўвод ў эксплюатацыю першых будынкаў. За гэтымі будынкамі замацавалася назва «баракі». Паселішча атрымала назву Піянерскі. Агулам у працэсе будаваньня места пад ліквідацыю трапіла 30 вёсак.

У 1963 годзе Наваполацку надалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня і сучасную назву. Таго ж году на нафтапераробчым заводзе атрымалі першы беларускі бэнзін. У 1964 годзе пачалося будаваньне яшчэ аднаго прамысловага гіганта — Полацкага хімічнага камбінату (цяпер — ААТ «Палімір»). Першы беларускі поліэтылен на ім атрымалі ў 1967 годзе. У 1975 годзе пачалося будаваньне завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК), скончанае ў 1978 годзе. Такім чынам, Полацкі рэгіён ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар агульнасаюзнага значэньня.

З распадам СССР прамысловасьць Наваполацку, якая моцна залежала ад былых савецкіх рэспублік, трапіла ў крызу. Прамысловыя гіганты места мусілі былі спыніць або значна скараціць вытворчасьць. Шмат людзей звольнілі «паводле скарачэньня штату». Гэта, аднак, мела і станоўчы бок: у 1990-х гадох значна палепшылася экалягічнае становішча ў месьце, якое ў 1980-я гады было найгоршым у БССР. Але ў другой палове 1990-х гадоў — у вялікай ступені дзякуючы пастаўкам таннай расейскай нафты — прадпрыемствы наладзілі вытворчасьць і цяпер зьяўляюцца аднымі зь вядучых у краіне. У 2002 годзе, па дзесяцігадовым прастоі, аднавілася вытворчасьць на БВК.

11 сьнежня 2004 году ў Наваполацку адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла Найсьвяцейшага Сэрца Езуса[2][3]

Пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь 2015 году прадугледжвалася, што мястэчка Баравуха і вёска Копцева ўвойдуць у склад Наваполацку[4][5]. У 2016 годзе разглядалася пытаньне аб уваходзе ў склад Наваполацку Баравухі і іншых сельскіх населеных пунктаў Баравускага сельсавету[6].

22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку[7][8].

Геаграфія

рэдагаваць

Наваполацак месьціцца на роўнай нізіне зь невысокімі пагоркамі, вышыня якіх не перавышае 5—10 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1959 году — 1211 чал.; 1964 год — 13 тыс. чал.; 1970 год — 40,1 тыс. чал.; 1974 год — 56 тыс. чал.[9]; 1993 год — 98 тыс. чал.; 2000 год — 106,6 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 108,0 тыс. чал.[11]; 1 студзеня 2009 году — 107 тысячаў чалавек[12]; 2009 год — 98 138 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 102 394 чал.[14]; 2017 год — 102 288 чал.[15]; 2018 год — 101 596 чал.[16]; 2019 год — 101 125 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Наваполацку працуюць 31 дашкольная ўстанова, 13 сярэдніх, 2 базавыя, пачатковая і 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія.

Дзейнічаюць наступныя сярэдне-спэцыяльныя і прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:

У Наваполацку месьціцца большасьць факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя гістарычна-філялягічнага факультэту, які месьціцца ў Полацку, гэта:

  • Геадэзічны факультэт
  • Інжынэрна-будаўнічы факультэт
  • Машынабудаўнічы факультэт
  • Радыётэхнічны факультэт
  • Спартова-пэдагагічны факультэт
  • Тэхналягічны факультэт
  • Фінансава-эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • а таксама асобная катэдра сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў.

Мэдыцына

рэдагаваць

У Наваполацку працуе мескае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, якое ўлучае мескую лякарню, мескую паліклініку № 1, мескую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, мескую стаматалягічную паліклініку, мэдычную службу ААТ «Нафтан», паліклініку ААТ «Палімір», скурана-вэнэралягічны дыспансэр, мескі сухотны дыспансэр, псыханэўралягічны дыспансэр, станцыю хуткай і неадкладнай мэдычнай дапамогі, мескую станцыю пераліваньня крыві, мескі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.

Культура

рэдагаваць
 
Кінатэатар «Менск»
  • Палац культуры ААТ «Нафтан»
  • Мескі палац культуры (МПК)
  • Кінатэатар «Менск»

Хакейны клюб «Хімік».

Футбольны клюб «Нафтан».

Эканоміка

рэдагаваць
 
ААТ «Палімір»

Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. На 2008 год у месьце працуюць 12 прамысловых прадпрыемстваў[11].

Акцыянэрныя таварыствы: адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу Беларусі — Палімір, найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод — ААТ «Нафтан»

Заводы «Вымяральнік» і бялкова-вітамінавых канцэнтратаў.

Транспарт

рэдагаваць

За 1 км на поўнач ад Наваполацку праходзіць аўтамабільная дарога Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).

Мескі грамадзкі транспарт улучае трамвайныя (з 1974 году) і аўтобусныя маршруты.

Аўтобусныя маршруты № 5, № 10 і № 10а злучаюць Полацак і Наваполацак.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

У Наваполацку дзейнічаюць цэнтар нацыянальнай культуры і рамёстваў, а таксама Музэй гісторыі і культуры места (вул. Моладзевая, 45а).

Працуюць прафілякторыі ААТ «Нафтан» і «Палімір», турыстычныя базы адпачынку ААТ «Нафтан», ААТ «Палімір», ААТ «СМТ № 16», ААТ «Нафтазаводмантаж», ААТ «АТП-6», РВУП "Завод «Вымяральнік», УА «ПДУ», НРУПТН «Сяброўства», дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Эўрапарк».

Спыніцца можна ў гасьцініцах:

  • Гасьцінічны комплекс «Нафтан» (вул. Якуба Коласа, 48)
  • Гасьцінічны комплекс «Сяброўства» (вул. Якуба Коласа, 46)
  • Бізнэс-цэнтар гандлёва-гасьцінічнага комплексу ААТ «Палімір» (вул. Дзьвінская, 33)
  • Гасьцініца «Беларусь» (вул. Кірава, 2)
  • Гасьцініца «Спартовая» УА СДЮШАР (вул. Моладзевая, 49а)

У Наваполацку ёсьць 9 помнікаў:

  • Курган працоўнай славы, пастаўлены ў прамысловай зоне насупраць аўтапарка № 6.
  • Мэмарыяльны комплекс «Першы намёт», пастаўлены на месцы пачатку будаваньня места (вул. Моладзевая, 5).
  • Помнік-гарэльеф першаму дырэктару НПЗ Алегу Ктатораву, пастаўлены ў 1993 годзе на рагу вул. Моладзевай і Ктаторава. Скульптар Л. Аганаў.
  • Помнік ваярам, якія загінулі пры вызваленьні в. Траецкага і атрымалі званьне Героя Савецкага Саюзу. Пастаўлены ў 1979 годзе на тэрыторыі ААТ «Нафтан». Аўтар А. Захараў.
  • Помнік партызанскаму аддзелу «Сьмерць фашызму», пастаўлены ў 1984 годзе ў прамысловай зоне, каля заводу ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў і А. Селіванаў.
  • Мэмарыяльны знак на месцы згубы экіпажу савецкага самалёта ў 1944 году, пастаўлены ў 1974 годзе ў лясной зоне каля дарогі да ААТ «Палімір»
  • Помнік ураджэнцы Полацку падпольніцы Лілеі Касьцецкай, пастаўлены ў 1970 годзе каля СШ № 3 (вул. Блохіна, 43). Скульптар А. Дупін.
  • Помнік «Братэрская Магіла» ваяроў 219 гвардзейскага палка (вуліца Паркавая, 32). Аўтар архітэктар М. Царык.
  • Помнік ваярам-інтэрнацыяналістам, пастаўлены ў 2002 годзе ў раёне скрыжаваньня вул. Моладзевай і Алімпійскай. Аўтар Л. Аганаў.

Месты-сябры

рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Напаволацку
  1. Плоцк, Польшча (29 траўня 1996)
  2. Арэхава-Зуева, Расея (3 лістапада 1998)
  3. Адзінцова, Расея (10 лютага 1999)
  4. Жывор Францыя, (8 кастрычніка 2001)
  5. Мажэйкі, Летува (31 траўня 2002)
  6. Пушкін, Расея (2003)
  7. Паўлаўск, Расея (2003)
  8. Кстова, Расея (7 верасьня 2005)
  9. Вэйхай, Кітай, (25 красавіка 2006)
  10. Люцын, Латвія (18 траўня 2007)
  11. Вэнтсьпілс, Латвія (7 чэрвеня 2008)
  12. Сьмілцене, Латвія (13 чэрвеня 2015)
  13. Ніш, Сэрбія (13 чэрвеня 2015)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жарнасек І. У горадзе вялікай хіміі ёсць касцёл // Часопіс «Ave Maria» №1—2 (116—117), 2005.
  3. ^ Кансэкраваны касцёл ў Наваполацку, Catholic.by, 12 лістапада 2004.
  4. ^ Об утверждении генерального плана г. Новополоцка (рас.) / Постановление Совета министров Республики Беларусь от 15 октября 2015 г. No 863
  5. ^ Боровуха и Коптево войдут в состав Новополоцка. Что изменится для жителей (рас.)
  6. ^ Извещение об учете общественного мнения по вопросам изменения границ города Новополоцка (рас.) / Наваполацкі гарадзкі савет
  7. ^ Об изменении границ административно-территориальных (территориальных) единиц (рас.) / Указ президента Республики Беларусь от 22 февраля 2019 г. № 73
  8. ^ Лукашэнка пашырыў Наваполацк / Наша Ніва
  9. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 100.
  11. ^ а б Новополоцк празднует свое 50-летие, БелаПАН, 5 верасьня 2008
  12. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ На Полаччыне разьвіталіся з Васілём Храмцовым

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Наваполацаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў