Ісак Рэйнгольд (1897, в. Грозава, Слуцкі павет, Менская губэрня24 жніўня 1936, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, адзін з ініцыятараў усталяваньня савецкай улады ў Беларусі.

Ісак Рэйнгольд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1897
Памёр: 25 жніўня 1936(1936-08-25)
Партыя:
Адукацыя:

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў в. Грозава Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласьці). Вучыўся ў Петраградзкім псыхапсіхатронна-неўралагічным інстытуце (ня скончыў), потым скончыў два курсы Данскога ўнівэрсытэту.

З красавіка 1917 году — чалец часовага Менскага камітэту бальшавікоў і інтэрнацыяналістаў, з кастрычніка — Менскага Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У студзені 1918 году — часовы народны камісар Савету народных камісараў Заходняй вобласьці і фронту. У 1918 годзе — чалец Абласнога выканаўчага камітэту Заходняй вобласьці і фронту, старшыня Віцебскага губвыканкаму, зь лістападу — Менскага губэрнскага рэўкаму.

Дэлегат I зьезду КП(б)Б, са сьнежня 1918 году — чалец ЦК КП(б)Б. 1 студзеня 1919 году разам са Зьмітром Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і іншымі падпісаў «Маніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі». Народны камісар фінансаў ССРБ з 1 студзеня па 28 лютага 1919 году, з 28 лютага па травень 1919 году — народны камісар фінансаў ЛітБел. Дэлегат I Усебеларускага зьезду Саветаў у Менску, чалец ЦК КП(б)ЛіБ.

З траўня 1919 году — на кіруючых пасадах у Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, чалец Данскога абласнога рэўкама, памочнік начальніка палітычнага аддзелу Паўднёвага фронту. Зь ліпеня да 16 кастрычніка 1926 году — старшыня Камітэту дзяржаўных заказаў пры Савеце працы і абароны СССР. Са сьнежня 1926 году да верасьня 1927 году — старшыня Ўльянаўскай губэрнскай плянавай камісіі. Зь верасьня 1927 году — начальнік плянава-эканамічнага аддзелу Ўпраўленьня воднай гаспадаркі Сярэдняй Азіі. У лютым—сьнежні 1928 году — галоўны інжынэр, намесьнік старшыні Сярэдне-Азіяцкай управы воднай гаспадаркі. У 1929 годзе — на кіруючай працы ў Дзяржпляне СССР.

Са жніўня 1930 году да лютага 1931 году — старшыня Галоўнага баваўнянага камітэту Народнага камісарыяту земляробства СССР. Зь лютага 1931 году да лютага 1932 году — начальнік баваўнявага сэктара Народнага камісарыяту земляробства СССР. З 14 лютага 1932 году да 10 красавіка 1934 году — намесьнік Народнага камісара земляробства СССР.

Зьяўляўся ўдзельнікам трацкісцкай апазыцыі і паплечнікам Рыгора Зіноўева. 18 сьнежня 1927 году пастановай XV зьезду УКП(б) выключаны з УКП(б). У студзені 1928 году публічна заявіў аб адыходзе ад апазыцыі і неўзабаве 28 чэрвеня 1928 году адноўлены ў партыі. Паводле адных зьвестак арыштаваны 16 сьнежня 1934 году і 31 сьнежня 1934 году выключаны з УКП(б), па іншых — выключаны Сакольніцкім раённым камітэтам партыі Масквы як «трацкіст-двурушнік» у студзені 1935 году. 27 красавіка 1936 году арыштаваны як удзельнік «трацкісцка-зіноўеўскага тэрарыстычнага цэнтру». 24 жніўня 1936 году Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу, выкананьне якога ажыцявілі ўночы. Рэабілітаваны 13 чэрвеня 1988 году пастановай Пленума Вярхоўнага суда СССР[1].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць