Іван Шамякін

беларускі пісьменьнік

Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921 — 14 кастрычніка 2004) — беларускі пісьменьнік. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).

Іван Шамякін
лац. Ivan Šamiakin
Іван Шамякін у 1992 годзе.
Іван Шамякін у 1992 годзе.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 студзеня 1921(1921-01-30)[1]
вёска Карма, Добрускі раён, Беларуская ССР
Памёр 14 кастрычніка 2004(2004-10-14)[2] (83 гады)
Менск, Беларусь
Пахаваны
Дзеці Тацяна Шамякіна
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, публіцыст, драматург, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар, палітык, функцыянэр
Гады творчасьці 1939—1998
Жанр Раман, апавяданьне, п’еса
Мова беларуская мова[3] і расейская мова[3]
Значныя творы Раманы «Глыбокая плынь» (1949), «Крыніцы» (1957), «Сэрца на далоні» (1964), «Вазьму твой боль» (1979) пэнталёгія «Трывожнае шчасьце» (1957-1965)
Прэміі Дзяржаўная прэмія СССР (1951), Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1957, 1967), Дзяржаўная прэмія БССР (1982)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Віртуальны музэй

Біяграфія

рэдагаваць

Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрускага раёну (цяпер Гомельская вобласьць).

Вучоба і вайна

рэдагаваць

Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940—1945 гадах служыў у Чырвонай Арміі — удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленьні Польшчы, у баях на рацэ Одра.

Пасьля вайны

рэдагаваць

У 1945—1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёну (зараз Чарацянскі сельсавет Гомельскага раёну). З 1946 году вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага пэдынстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна». З 1954 году — намесьнік старшыні, з 1966 году — сакратар, з 1968 году — другі сакратар, з 1971 году — першы намесьнік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

У 1958 годзе разам з шэрагам іншых літаратараў Беларусі выступіў з асуджэньнем «здрадніцкіх паводзінаў» Барыса Пастарнака, ухваліўшы рашэньне аб пазбаўленьні аўтара раману «Доктар Жывага» «званьня савецкага пісьменьніка»[4]. У 1991 годзе прызнаўся: «Я ня ведаў Пастарнака асабіста… „Доктора Живаго“ я, канешне, не чытаў… ішоў за ўсімі, я верыў ім, старым і мудрым»[5].

З 1980 і да вясны 1992 году — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1971—1985). З 1987 году старшыня Беларускага камітэту абароны міру.

У 1963 годзе як чалец дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 28-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Новым-Ёрку. Потым пісаў ва ўспамінах пра сваю работу ў ААН: «Пры галасаваньні нярэдка трэба было бегчы праз усю залю, пад уедлівыя ўсьмешкі дэлегатаў іншых краін, да савецкай дэлегацыі — як галасаваць? За, супраць, устрымацца? Далёкаму ад дыпляматыі няпроста было разабрацца. А ўявіце, што на другі дзень газэты расьпісалі, што беларуская дэлегацыя прагаласавала супраць саюзнай. Што было б!»

 
Вокладкі кніг Шамякіна ў Бібліятэцы імя Шамякіна. Магілёў, 2022 год.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947 году. Народны пісьменьнік Беларусі (1972), акадэмік АН Беларусі (1994).

Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, «Знак Пашаны», мэдалём Францыска Скарыны й іншымі мэдалямі.

Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».

Творчасьць

рэдагаваць

Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «Полымя»).

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Менску.

Дачка Тацяна[6] — мовазнавец.

Бібліяграфія

рэдагаваць
 
23-томнік Шамякіна ў Бібліятэцы імя Шамякіна (Магілёў, 2022 год)
  • «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956)
  • «У добры час» (1953)
  • «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961)
  • «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965)
  • «Сьнежныя зімы» (1970)
  • «Атлянты і карыятыды» (1974, аднайменны кінафільм Беларускага тэлебачаньня, 1980)
  • «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981)
  • «Петраград-Брэст» (1983)
  • «Зэніт» (1987)
  • «Злая зорка» (1993)
  • «Вялікая княгіня» (1997)
  • Цыкл зь пяці аповесьцяў («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і сьнег» і «Пошукі і сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пэнталёгію «Трывожнае шчасьце».

Зборы апавяданьняў і аповесьці

рэдагаваць
 
Экранізаваныя творы Шамякіна ў Бібліятэцы імя Шамякіна (Магілёў, 2022 год)
  • «Помста» (1945)
  • «На знаёмых шляхах» (1949)
  • «Дзьве сілы» (1951)
  • «Апавяданьні» (1952)
  • «Першае спатканьне» (1956)
  • «Матчыны рукі» (1961)
  • «Вячэрні сэанс» (1968)
  • «Лёс майго земляка» (1970)
  • «Бацька і дзеці» (1971)
  • «Сцягі над штыкамі» (1976)
  • «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, экранізаваны адпаведна ў 1978 і 1980)
  • «У роднай сям’і» (1986)
  • «Драма» (1990)
  • «Аповесьці Івана Андрэевіча» (1993)
  • дзёньнік «Дзе сцежкі тыя…» (1993)
  • «Падзеньне» (1994)
  • «Сатанінскі тур» (1995)
 
Уваход у Бібліятэку імя Шамякіна ў Магілёве (2022 год)
  • «Ня верце цішыні» (1958)
  • «Выгнаньне блудніцы» (1961)

Публіцыстыка

рэдагаваць
  • «Размова з чытачом» (1973)
  • «Карэньні і галіны» (1986).
  • «Роздум на апошнім перагоне: Дзёньнікі 1980—1995 гадоў» (1998).
 
Бібліятэка імя Івана Шамякіна ў Магілёве (2022 год)

У 2015 годзе ў Магілёве імем Івана Шамякіна назвалі бібліятэку № 2 па вуліцы Якубоўскага, д. 23.

25 траўня 2021 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў у абарачэньне памятныя манэты «Іван Шамякін. 100 гадоў». Срэбраныя манэты мелі намінал 20 рублёў, а медна-нікелевыя па рублі. На рэвэрсе быў адлюстраваны партрэт Івана Шамякіна. Чаканку ажыцьцявіў «Летувіскі манэтны двор»[7].

3 верасьня 2022 году на праспэкце Міру ў Добрушы (Гомельская вобласьць) адкрылі бронзавы помнік Івану Шамякіну да Дня беларускага пісьменства. Творцамі помніка сталі скульптары Ўладзімер Піпін і Канстанцін Касьцючэнка. У яго адкрыцьці ўзяла ўдзел дачка пісьменьніка Алеся Шамякіна[8].

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарадніцкі Я. Аповесць Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт»: жанр, кампазіцыя, галасы аўтара і герояў // Полымя. — 2013. — № 5. — С. 130-134.
  • Скурко А. Іван Шамякін: багатае жыццё. // Наша гісторыя, №3, 2018, с.4-12. ISBN 2617-2305

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць