Гэнрык Літвін

польскі гісторык, дыплямат
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ліцьвін (неадназначнасьць).

Гэнрык Ян Літвін (па-польску: Henryk Jan Litwin; нарадзіўся ў 1959 годзе ў Варшаве) — польскі гісторык і дыплямат[1], у 2007—2010 гадох служыў на пасадзе амбасадара Польскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, у 2011—2016 гадах ва Ўкраіне.

Гэнрык Літвін
па-польску: Henryk Litwin
Гэнрык Літвін
Гэнрык Літвін
Амбасадар Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь
2006 — 2010
Прэзыдэнт: Лех Качынскі, Браніслаў Камароўскі
Прэм’ер-міністар: Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск
Папярэднік: Тадэвуш Паўляк
Наступнік: Лешэк Шэрэпка
Амбасадар Рэспублікі Польшчы ва Ўкраіне
2011 — 2016
Наступнік: Ян Пекла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 сакавіка 1959 (65 гадоў)
Варшава, Польшча
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

У 1982 годзе Гэнрык Літвін скончыў гістарычны інстытут Варшаўскага ўнівэрсытэту, а затым паступіў у асьпірантуру Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук, якую скончыў у 1988 абаронай дысэртацыі «Наплыў польскай шляхты ва Ўкраіну ў 1569—1648». Ён застаўся ў інстытуце ад’юнктам да 1991 году[1].

У 1991 годзе быў запрошаны на працу ў Міністэрства замежных справаў. Ён быў кіраўніком консульскага агенцтва Польшчы ў Львове, у 1993 годзе, пасьля яго пераўтварэньні ў Генэральнае консульства — першы ў гісторыі генэральны консул Польшчы ў Львове. У 1994—1995 гадах працаваў у Польскім інстытуце гісторыі Фундацыі Лянцкаронскіх у Рыме.

У 1995 годзе вярнуўся на дыпляматычную службу. Быў намесьнікам дырэктара дэпартамэнта Эўропа-Ўсход Міністэрства замежных справаў па адносінах Польшчы зь Беларусьсю, Украінай і Малдовай. З 1997 году стаў дарадцам паўнамоцнага міністра і кіраўніка консульскага аддзела ў амбасадзе Польшчы ў Рыме. У 2002—2005 гадах ён быў намесьнікам амбасадара і кіраўніка палітычнага аддзела амбасады ў Маскве. Пасьля вяртаньня дадому — начальнік аддзелу Расеі і намесьнік дырэктара дэпартамэнту Ўсходняй палітыкі МЗС Польшчы.

У лютым 2006 году прызначаны амбасадарам у Беларусь[1], 7 траўня 2010 году быў прызначаны падсэкрэтэрам стану ў Міністэрстве замежных справаў[2].

У 2011—2016 гадах прызначаны амбасадарам ва Ўкраіне[3].

Публікацыі

рэдагаваць
  • Sejm polski w połowie XVII wieku. Organizacja i działanie systemu parlamentarnego dawnej Rzeczypospolitej, Warszawa 1983.
  • Napływ szlachty polskiej na Ukrainę 1569–1648, Warszawa 2000.
  • Równi do równych. Kijowska reprezentacja sejmowa 1569–1648, Warszawa 2009.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць