Судовая ўлада
Судовая ўлада — адна з трох галінаў улады (нараўне з заканадаўчай і выканаўчай уладай), асноўных і самастойных функцыяў прававой дзяржавы. Органы судовай улады вырашаюць прававыя спрэчкі (цяжбы) паміж пэўнымі асобамі, а таксама разглядаюць справы аб аспрэчваньні прававых загадаў на прадмет адпаведнасьці правілам больш высокай сілы (законаў — Канстытуцыі, падзаконных нарматыўных актаў — законам, так званы нармакантроль), у асобных выпадках даюць тлумачэньне прававым нормам (у асноўным нормам канстытуцыі краіны) па-за сувязьзю з пэўнай спрэчкай. Суды таксама выконваюць асобныя засьвядчальныя функцыі (прызнаньне фактаў, у асобных дзяржавах — умацаваньне правоў), калі для пасьведчаньня патрабуецца даказваньне, па складанасьці якое выходзіць за кампэтэнтнасьць натарыюсаў.
Судовая ўлада ў Беларусі
рэдагавацьПрыкметы
рэдагаваць- Ажыцьцяўляецца толькі судамі
- Мае поўную самастойнасьць
- Ажыцьцяўляецца пасродкам канстытуцыйнага, грамадзянскага, арбітражнага, адміністрацыйнага і крымінальнага судаводзтва
- Падзаконнасьць — кіраўніцтва законамі пры прыняцьці рашэньняў.
- Праваўжывальны характар.
- Вынятковасьць — не дапушчаецца магчымасьць другаснага разгляду дазволеных справаў.
- Адзінства судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь:
- Усталяваньне судовай сыстэмы Канстытуцыяй і РКЗ «Аб судовай сыстэме Рэспублікі Беларусь».
- Захаваньне ўсімі судамі законаў Рэспублікі Беларусь.
- Прызнаньне абавязковасьці рашэньняў
- Адмысловы статус судзьдзяў
- Фінансаваньне судзьдзяў з рэспубліканскага бюджэту.
Органы судовай улады
рэдагавацьЗША
рэдагавацьСудовая ўлада ў мусульманскіх краінах
рэдагавацьУ некаторых мусульманскіх краінах судовая ўлада ажыцьцяўляецца на аснове шарыяту.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Судовая ўлада Беларусі | |
---|---|
Земскія суды | |
Абласныя суды |