Жнівеньскі путч

спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР у жніўні 1991 року

Жні́веньскі путч — спроба адхіленьня Міхаіла Гарбачова ад пасады прэзыдэнта СССР і зьмены курсу на дэмакратызацыю і перамены. Спроба перавароту была зробленая Дзяржаўным камітэтам па надзвычайным становішчы (ДКНС) — групай кансэрватыўна настроеных дзеячаў з кіраўніцтва ЦК КПСС, ураду СССР, арміі і КДБ — 19 жніўня 1991 году. Гэта прывяло да радыкальных зьменаў палітычнай сытуацыі ў краіне: канчатковай страце Камуністычнай партыяй Савецкага Саюзу сваёй улады, адноснага ўзмацненьня ўлады рэгіянальных лідэраў па параўнаньні з цэнтральнымі ўладнымі структурамі СССР і незваротнага паскарэньня распаду СССР, якое завяршылася яго ліквідацыяй у сьнежні 1991 году.

Жнівеньскі путч
Частка Восені народаў, Халоднае вайны ды распаду СССР
Зьверху зьлева па гадзіннай стрэлцы * Мейсца дзе тры супернікі ДКНС загінулі падчас путчу * Расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын махае новым прынятым нацыянальным сьцягам * Барыкада на вуліцы Смаленскай, надпіс кажа «КПСС забараніць, распусьціць, судзіць!» * Барыкады праельцынскіх сілаў ля Белага Дому * Танкі ДКНС на Вялікім Маскварэцкім масьце ля Чырвонае плошчы
Зьверху зьлева па гадзіннай стрэлцы
Дата19—22 жніўня 1991 (3 дні)
МесцаМасква, РСФСР, СССР
Прычыны* Узбольшваньне незалежнасьці нацыянальных рэспубліканскіх элітаў ад савецкага ўраду
Мэты* Адстаўка Гарбачова
  • Скасаваньне прапановы новае зьвязнае дамовы
  • Спыненьне палітычных рэформаў
Вынік
Удзельнікі канфлікту

Сьцяг СССР Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы

Дапаможная партыя:
ЛДПСС[1]


Падтрымуючыя рэспублікі:[2]
Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Азэрбайджанская ССР
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Казаская ССР Казаская ССР
Кіргіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Кіргіская ССР
Таджыцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Таджыцкая ССР
Туркмэнская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Туркмэнская ССР
Сьцяг краіны або тэрыторыі Прыднястроўская МССР[3]
Узбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Узбэцкая ССР


Інтэрнацыянальныя рухі:
Сьцяг краіны або тэрыторыі Інтэррух
Сьцяг краіны або тэрыторыі ІФПЛ
Сьцяг краіны або тэрыторыі Еднасьць
Сьцяг краіны або тэрыторыі Unitate-Edinstvo


Інтэрнацыянальная падтрымка:[4][5]
НФВП
ДФВП
Сьцяг Судану Судан
Сьцяг Іраку Баасцкі Ірак
Сьцяг Сырыі Сырыя
Лібійская Арабская Джамахірыя
Сьцяг Кітаю Кітай
Сьцяг КНДР КНДР
Югаславія СФРЮ
Сьцяг Кубы Куба
Ключавыя асобы
Страты
Міністэрстар унутраных справаў Барыс Пуга зьдзейсьніў самабойства
Вайсковы радца Гарбачова Сяргей Ахрамееў зьдзейсьніў самабойства
Кіраўнік справамі ЦК КПСС Мікалай Кручына зьдзейсьніў самабойства[6][7]
тры чалавекі загінулі
^a  Зьмешчаны пад хатні арышт у Фаросе, Крыме.

Дзейнасьць ДКНС суправаджалася абвяшчэньнем надзвычайнага становічша на 6 месяцаў, уводам войска ў Маскву, перапарадкаваньнем мясцовай улады прызначаным ДКНС вайсковым камэндантам, увядзеньнем жорсткай цэнзуры ў СМІ і забароне шэрагу зь іх, адмены некаторых канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў[8].

Падзеі ў Беларусі

рэдагаваць

Камуністычнае кіраўніцтва Беларусі сустрэла путч з энтузіязмам — Бюро ЦК КПБ на чале зь першым сакратаром Мікалаем Малафеевым падтрымала членаў ДКНС. Мясцовыя партыйныя структуры выказваліся ў прэсе ў падтрымку путчу. «Першыя ж дакумэнты Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы ў СССР, абнародаваныя 19 жніўня 1991 году, паказваюць, што абвешчаныя надзвычайныя меры па выхаду краіны з глыбокага ўсебаковага крызісу адпавядаюць інтарэсам людзей працы і ня супярэчаць прынцыпам і бліжэйшым мэтам Камуністычнай партыі. Падтрымліваем дзеяньні Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы, накіраваныя на стабілізацыю абстаноўкі ў краіне, і заклікаем камуністаў, працоўных горада захоўваць вытрымку, спакой, узважанасьць у закліках і дзеяньнях, усямерна садзейнічаць аднаўленьню дысцыпліны і парадку, стабільнасьці ў рабоце працоўных калектываў», — гаварылася ў заяве сакратароў пярвічных партыйных арганізацыяў кампартыі Магілёву, прынятай празь некалькі гадзін пасьля абвяшчэньня надзвычайнага становішча[9].

Раніцай 20 жніўня, па Беларускім радыё прагучала інтэрвію намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Васіля Шаладонава, у якім ён сказаў, што верыць «тым людзям, якія заяўляюць, што прэзыдэнт хворы, і хацеў бы нагадаць адно, што сёньня дзейнічае Канстытуцыя Саюзу ССР. Мы не падпісалі новы саюзны Дагавор, а таму няма новай прававой базы. Застаўся дагавор 1922 году. Таму мы павінны выконваць усе законы, якія дзейнічаюць і прынятыя ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Саюзу ССР»[9].

У той дзень быў забаронены выхад газэты «Знамя юности» — у нумары меліся зьявіцца меркаваньні тых, хто не падтрымаў путч. Газэта «Зьвязда» на першай паласе, двухсэнсоўна надрукавала: «Краіна ў шоку. І мы анямелі…»

19 жніўня дэпутаты Апазыцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком абвясьцілі ДКНС дзяржаўнымі злачынцамі, зьвярнуліся да дзяржаўных служачых і кіраўнікоў прадпрыемстваў з заклікам не выконваць іх загады і запатрабавалі ад кіраўніцтва Вярхоўнага Савету скліканьня нечарговай сэсіі. Імі быў прыняты зварот да народных дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ведамстваў Беларускай ССР, у якім пазначылі, што «дзеяньні путчыстаў у СССР зьяўляюцца крымінальным злачынствам, а створаны імі самазваны „Камітэт па надзвычайным становішчы“ — антызаконным».

Увечары 19 жніўня БНФ сабраў на сустрэчу з дэпутатамі на плошчу перад Домам ураду некалькі сотняў чалавек; 20—21 жніўня на плошчы зьбіраліся ўжо тысячы. У ноч на 20 жніўня там было абвешчана пра стварэньне БЗВ — Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.

20 жніўня адбылося пасяджэньне Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі. Дэпутаты Апазыцыі спрабавалі на ім пераканаць Прэзыдыюм асудзіць ДКНС — але безвынікова.

Пасьля паразы ДКНС у Маскве 22 жніўня да патрабаваньня дэпутатаў Апазыцыі БНФ аб скліканьні сэсіі далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты, і сэсія была прызначаная на 24 жніўня. За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ пасьпелі падрыхтаваць два дзясяткі законапраектаў — пастановы аб наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасьці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасьці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаваньні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі — усяго на 22 аркушах[10]. Тады ж увечары Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Валянцін Голубеў і Сяргей Навумчык паехалі ў тэлецэнтар на Макаёнка і ў жывым этэры заклікалі людзей прыйсьці да Дому ўраду з самага пачатку сэсіі, каб падтрымаць дэпутатаў БНФ.

Ужо пасьля правалу путчу 22 жніўня газэта «Зьвязда» выйшла з задамі ДКНС, маючы ўнізе паласы зноску: «Матэрыялы гэтага нумару былі падрыхтаваныя да таго, як наступіла разьвязка: замыслы экстрэмістаў праваліліся, антыканстытуцыйны пераварот ня ўдаўся. Каб не зрываць выхад газэты, а магчыма, і дзеля гісторыі, мы пакідаем усё як ёсьць»[9].

 
Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам — Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.

24 жніўня, на пачатку сэсіі Галіна Сямдзянава ўнесла ў Авальную залю бел-чырвона-белы сьцяг, замацавала яго за трыбунай разам з Валянцінам Голубевым, а Зянон Пазьняк зрабіў прапанову, каб нацыянальны сьцяг заставаўся ў залі. Мікалай Дземянцей паставіў гэта на галасаваньне. Але «за» выказалася толькі 107 дэпутатаў. Пазьняк сказаў — «Мы пачакаем», і Валянцін Голубеў прыбраў сьцяг са сцэны і паставіў яго ў «менскім сэктары» — усю сэсію сьцяг быў у залі[10].

25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет пасьля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў Незалежнасьць Беларусі, надаўшы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Дзейнасьць КПБ-КПСС і ЛКСМБ была спыненая[11].

Будынкі гаркаму і райкамаў КПБ і будынак КДБ былі апячатаныя актывістамі БНФ разам зь міліцыяй. У гэты ж час 1-ы сакратар ЦК А. Малафееў, сакратар ЦК А. Зеляноўскі, загадчык ідэалягічным аддзелам А. Савосьценка і работнік ЦК А. Кухарчук спрабавалі напісаць зварот да камуністаў[12].

31 жніўня 1991 году на першай паласе «Народнай газэты» быў надрукаваны Зварот народных дэпутатаў ад апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР.

Падзеі ва Ўкраіне

рэдагаваць

Уранку 19 жніўня Кабінэт міністраў УССР ухваліў пастанову, якую падпісаў першы віцэ-прэм’ер Канстанцін Масык, — «Пра стварэньне часовае камісіі для папярэджаньня надзвычайных сытуацыяў». Яе ачаліў дзяржаўны міністар УССР па пытаньнях абароны, нацыянальнае бясьпекі ды надзвычайных сытуацыяў Яўген Марчук. Па рэґіёнах былі прызначаныя «адказныя». Напрыклад, тагачасны міністар сельскае гаспадаркі Аляксандар Ткачэнка стаў сачыць за Віньніччанаю, Жытоміршчанаю, Чаркашчынаю ды Закарпацьцям, а міністар юстыцыі Віталь Бойка — Кіеўшчынаю, Хэрсоншчынаю ды Хмяльніччанаю. Па ўсіх прыкметах, першыя рашэньні ўкраінскага ўраду былі прапутчысцкімі. Не было жадным словам сказана пра неканстытуцыйнасьць ДКНС, наадварот — ішлося пра навядзеньня дысцыпліны, узмоцненую ахову рэжымных аб’ектаў, а таксама ўзмоцнены кантроль за дзейнасьцю СМІ ды ўжываньнем капіявальнае тэхнікі (чаго якраз і патрабаваў ДКНС).

Як справу першачарговае дзяржаўнае вагі плянавалася як мага хутчэй даслаць студэнтаў на сельска-гаспадарчыя працы (ізаляваць найактыўнейшую частку моладзі, успаміны улады пра пераможнае кастрычніцкае (1990) палітычнае галадаваньне студэнтаў на Майдане Незалежнасьці былі яшчэ сьвежымі). Ва ўсіх выступах найвышэйшых дзяржаўных пасадоўцаў Украіны 19-20 жніўня 1991 праходзіла турбота «пра ўраджай». Гэта, у прыватнасьці, адзначаў у выступе па рэспубліканскім далябачаньні старшыня Вярхоўнае Рады УССР Леанід Краўчук.

Партыйныя функцыянэры ЦК КПУ цалкам падтрымлівалі путчыстаў. Масавыя выданьні «Радянська Україна», «Робітнича газета», «Сільські вісті», «Правда Украины» тры дні друкавалі матэрыялы ДКНС у поўным абыйме. Свае ж камэнтары ды інтэрвію мелі ляяльна-патасны характар: «Краіна жыве надзеяю ды трывоґамі».

Затое мяцежнікаў адназначна засудзілі палітыкі ды партыі з нацыянал-дэмакратычнага і нацыяналістычнага ляґераў: НРУ, УРП, Зьвяз украінскага студэнцтва, «Мэмарыял», Таварыства Льва, СНУМ. Данэцкія шахцёры таксама пастанавілі не прызнаваць распараджэньне ДКНС, абвясьцілі пра бестэрміновы палітычны страйк, вымагаючы забароны КПСС ды яе баявога атраду ва Ўкраіне — КПУ.

24 жніўня 1991 року Вярхоўная Рада УССР ўхваліла Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны: «Зыходзячы зь сьмяротнае небясьпекі, што паўстала над Украінаю ў сувязі зь дзяржаўным пераваротам у СССР…». 25 жніўня Прэзыдыюм Вярхоўнае Рады прыняла пастанову пра часовае спыненьне дзейнасьці КПУ. 26 жніўня была створаная часовая камісія для пераверкі дзейнасьці пасадовых асобаў, орґанаў улады ды кіраваньня, аб’яднаньняў і арґанізацыяў у сувязі зь дзяржаўным бунтам 19-21 жніўня 1991. Выяўленыя дакумэнты давялі безумоўную датычнасьць кіраўніцтва КПУ да беспасярэдняе падтрымкі ДКНС.

 
Мейсца згубы на Садовым кальцы, адразу пасьля жнівеньскага путчу

Ахвярамі Жнівеньскага путчу сталі:

 
Надмагільныя помнікі Камару, Вусаву ды Крычэўскаму на Ваганькаўскіх могілках Масквы

Усе трое загінулі ў ноч на 21 жніўня падчас інцыдэнту ў танэле на Садовым кальцы. 24 жніўня 1991 року загадам прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ўсім тром пасьмяротна было наданая годнасьць Героя Савецкага Саюзу «за мужнасьць і грамадзянскую муднасьць, выяўленыя пры абароне дэмакратыі і канстытуцыйнага ладу СССР». Рок пасьля ўсе трое сталі першымі ўзнагароджанымі (пасьмяротна) мэдалем «Абаронцу вольнае Расеі».

  1. ^ a party led by the nationalist politician Vladimir Zhirinovskyhttp://www.lenta.ru/lib/14159799/full.htm. Accessed 13 September 2009. Archived 16 September 2009-.
  2. ^ а б Ольга Васильева, «Республики во время путча» в сб.статей: «Путч. Хроника тревожных дней». // Издательство «Прогресс», 1991. (in Russian). Accessed 14 June 2009. Archived 17 June 2009.
  3. ^ Solving Transnistria: Any Optimists Left? by Cristian Urse. p. 58. Available at http://se2.isn.ch/serviceengine/Files/RESSpecNet/57339/ichaptersection_singledocument/7EE8018C-AD17-44B6-8BC2-8171256A7790/en/Chapter_4.pdf
  4. ^ а б Би-би-си - Россия - Хроника путча. Часть II
  5. ^ Р. Г. Апресян. Народное сопротивление августовскому путчу
  6. ^ Third Soviet official commits suicide // United Press International26 August 1991 г. Праверана 7 March 2019 г.
  7. ^ THE CENTRAL COMMITTEE CHIEF OF ADMINISTRATION KILLS HIMSELF // Deseret News Праверана 7 March 2019 г.
  8. ^ Пастанова ДКНС № 1 і № 2
  9. ^ а б в Сяргей Навумчык. Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?» // Радыё «Свабода», 22 жніўня 2011 г. Праверана 13 траўня 2015 г.
  10. ^ а б Сяргей Навумчык. Дні, якія стварылі краіну // Радыё «Свабода», 8 верасьня 2011 г. Праверана 13 траўня 2015 г.
  11. ^ Праімпэрскі путч 19-21.08.1991: хроніка падзеяў // Радыё Свабода
  12. ^ Смак перамогі, альбо Як Славу хавалі Сяргей Навумчык Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць