Мэзалі́т (сярэдні каменны век, ад стар.-грэц. μέσος — сярэдні і λίθος — камень) — пэрыяд паміж палеалітам і нэалітам, з варыянтамі датаваньня ад 15 да 6 тыс. год да н. э.

Пачатак мэзаліту (канец плейстацэну) зьвязаны са сканчэньнем Ледавіковага пэрыяду ў Эўропе і зьнікненьнем мэгафаўны, што закранула большасьць культураў эўрапейскага рэгіёну і, у сваю чаргу, падштурхнула разьвіцьцё мікралітычнае тэхнікі праз патрэбу паляваньня на драбнейшую жывёлу. Скончыўся з распаўсюджаньнем земляробства ў розных мясцовасьцях.

Найважнейшыя дасягненьні мэзаліту — вынаходніцтва луку і стрэл і прыручэньне жывёлаў. Зьявіліся першыя мэдыцынскія навыкі. У мастацтве — пачатак тэндэнцыі да схематычнага выяўленьня антрапаморфных ды зааморфных матываў. Зь іншага боку, шэраг рэгіёнаў сьвету (у прыватнасьці, Левант) існуюць рысы практычна імгненнага пераходу да нэаліту бяз стадыі мэзаліту.

Глядзіце таксама

рэдагаваць