Пімен Панчанка
Пі́мен Емялья́навіч Па́нчанка (23 жніўня 1917, г. Рэвель, цяперашні Талін — 2 красавіка 1995, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, перакладчык, крытык. Народны паэт Беларусі (1973).
Пімен Панчанка | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 23 жніўня 1917 Рэвель, Расейская імпэрыя | |||||||||
Памёр | 2 красавіка 1995 (77 гадоў) Менск, Беларусь | |||||||||
Пахаваны | Усходнія могілкі | |||||||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||||||||
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык, крытык | |||||||||
Гады творчасьці | 1934—1995 | |||||||||
Мова | беларуская | |||||||||
Дэбют | альманах «Ударнікі», газэта «Кіравец» (1934) | |||||||||
Прэміі | Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959), Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1967), Дзяржаўная прэмія СССР (1981) | |||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Творы на сайце Knihi.com |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 годзе сям’я вярнулася ў Бягомль. У 1934 годзе скончыў пэдагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934—1935 гадах — загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёну, у 1935—1936 гадах — настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Качэрыцкага раёну, у 1938—1939 гадах выкладаў мову і літаратуру ў Качэрыцкай сярэдняй школе Магілёўскай вобласьці.
Першыя вершы зьявіліся ў 1934 годзе ў качэрыцкай раённай газэце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі».
Вучыўся завочна на філялягічным факультэце Менскага настаўніцкага інстытуту (скончыў у 1939 годзе). Зь верасьня 1939 году да студзеня 1946 году ў Чырвонай Арміі — спэцыяльны карэспандэнт, пісьменьнік у армейскіх і франтавых газэтах.
Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году, у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах, у 1944—1945 гадах знаходзіўся з часткамі Савецкай Арміі ў Іране.
З 1946 году працаваў у рэдакцыях часопісу «Вожык», газэты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман», 1954—1958), «Маладосць» (1958—1966).
У часы рэдактарства Панчанкі ў часопісе «Маладосць» расквітнеў талент Васіля Быкава. Пасьля таго, як у 1965 годзе была надрукаваная аповесьць «Мёртвым не баліць», Панчанка хутка быў зьняты з пасады галоўнага рэдактара[1].
Сакратар праўленьня СП БССР (1966—1971).
Як сябра дэлегацыі БССР у 1958 годзе прымаў удзел у рабоце XIII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957—1967, 1971—1975), старшынём Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра СП СССР з 1938 году.
Адзін з падпісантаў адкрытага ліста да Міхаіла Гарбачова ў абарону беларускай нацыянальнай культуры і мовы.
ТворчасьцьРэдагаваць
Зборнікі паэзііРэдагаваць
|
|
|
Зборы твораўРэдагаваць
- 1959 Збор твораў у 2-х тамах
- 1967—1971 Збор твораў у 3-х тамах
- 1981—1983 Збор твораў у 4-х тамах.
КрытыкаРэдагаваць
- 1977 «На паэтычным небасхіле» літаратурна-крытычныя артыкулы
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.
Многія вершы пакладзены на музыку.
Узнагароды і званьніРэдагаваць
- 1959 — Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за «Патрыятычную песню»
- 1967 — Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Пры святле маланак»
- 1973 — Народны паэт БССР
- 1981 — Дзяржаўная прэмія СССР за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979)
- ордэн Леніна,
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (3-чы),
- ордэн «Знак Пашаны» (2-чы),
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
- ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- мэдалі.
У гонар паэта названая вуліца ў Менску.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Тацяна Жук, Марына Ліс. (23 жніўня 2012) Рукапісы не гараць. Пімен Панчанка Культура. Tut.by. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- Панчанка Пімен // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Законнікаў С. Пасля атрымання Дзяржпрэміі СССР Пімен Панчанка купіў сябрам 45 бутэлек каньяку „Напалеон“ // Народная Воля. — 2007.
- «Мала сказаць: Ненавіджу», песьня Лявона Вольскага на словы П. Панчанкі на YouTube