Янка Маўр
Я́нка Маўр (сапраўднае імя Іва́н Міха́йлавіч Фёдараў; 10 траўня 1883 (29 красавіка па старым стылі), Лібава (Латвія) — 3 жніўня 1971, Менск) — беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.
Янка Маўр | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Міхайлавіч Фёдараў |
Псэўданімы | Янка Маўр |
Нарадзіўся | 28 красавіка (10 траўня) 1883 Лібава |
Памёр | 3 жніўня 1971 (88 гадоў) Менск |
Пахаваны | |
Дзеці | Фёдар Фёдараў, Арсень Фёдараў[d] і Натальля Фёдарава[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм, прыгоды |
Жанр | дзіцячая й падлеткавая літаратура |
Мова | беларуская |
Значныя творы | «Чалавек ідзе» (1924), «Палескія рабінзоны» (1930) |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР (1972) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце Knihi.com | |
Заслужаны дзяяч культуры БССР (1968). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Чалец УКП(б) з 1950 году. Чалец СП СССР (1934).
Біяграфічныя зьвесткі рэдагаваць
Нарадзіўся ў сям’і сталяра. Дзяцінства правёў на радзіме маці — у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губэрні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 паступіў у Панявескую настаўніцкую сэмінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 здаў экстэрнам іспыт і атрымаў званьне настаўніка пачатковай школы.
Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Летува), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 удзельнічаў у нелегальным зьезьдзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе й узяты пад нагляд паліцыі. У 1909 годзе ўступіў у царкоўны шлюб. Пераехаў у в. Турэц. Толькі ў 1911 Я. Маўр працаўладкаваўся выкладчыкам геаграфіі й гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асьветы, у Наркамаце асьветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 на творчай працы.
Сын Янкі Маўра — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Фёдар Фёдараў. Дачка Янкі Маўра была жонкай сына Якуба Коласа.
Янка Маўр памёр 3 жніўня 1971 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках[1].
Творчасьць рэдагаваць
Дэбютаваў у 1923 фэльетонамі ў газэце «Савецкая Беларусь» і ленінградзкім часопісе «Бэгемот». Зь першым апавяданьнем выступіў у друку ў 1926 (часопіс «Беларускі піянэр»). Аўтар кнігаў аповесьцяў, апавяданьняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесьць экранізаваная ў 1935), «Сьлёзы Тубі» (1930), «Аповесьць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол сьвету» (1947), «Шлях зь цемры» (1948), «Апавяданьні» (1951), «Аповесьці і апавяданьні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафэсара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосьць», 1954—1955), «Аповесьці і апавяданьні» (1969), апавяданьня «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930).
Аўтар п’есы «Памылка» (апублікаваная й пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. К. Андэрсэна, Дз. Маміна-Сыбірака(ru), М. Прышвіна(ru), А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Вэрна, В. Гюго, А. Гайдара(ru), В. Шклоўскага(ru), А. Конанава(ru).
Прэміі й узнагароды рэдагаваць
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам «Знак Пашаны» й мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры БССР (1968). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасьмяротна, 1972) за аповесьці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях зь цемры», раман «Амок».
Творы рэдагаваць
Раман рэдагаваць
- Амок (1928)
Аповесьці рэдагаваць
- Чалавек ідзе (1924)
- У краіне райскай птушкі (1926)
- Сын вады (1927)
- Палескія рабінзоны (1929)
- Аповесьць будучых дзён (1932)
- Вакол сьвету (1947)
- ТВТ (1934, 1949)
- Шлях з цемры (1920, 1956—1958)
- Фантамабіль прафэсара Цылякоўскага (1955)
Апавяданьні рэдагаваць
- Сьлёзы Тубі (1926)
Казка рэдагаваць
- Падарожжа ў пекла (1928)
П’есы рэдагаваць
- Памылка (1940)
- Хата з краю (1941)
- Балбатун (1946)
Памяць рэдагаваць
- Вуліцы:
- З 1993 году ў Беларусі прысуджаецца прэмія імя Я. Маўра за найлепшыя творы для дзяцей.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Маўр Янка // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Менск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 374—375
Літаратура рэдагаваць
- Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Гурэвіч Э. С. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці. — 2-е выд., дапрац. — Мн., 2004.
- Грахоўскі С. «Мудрэц з душою хлапчука» (Успаміны. Публіцыстыка)
- Карп А. Гаворыць Мінск, вуліца Нова-Маскоўская: [прысьвечана Я. Маўру] / Браніслаў Зубкоўскі // ЛіМ. — 2013. — № 18. — С. 4-5.
- Маргарыта Яфімава. Янка Маўр: (жыццё і творчасць). — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 127 с. — 7000 ас.
- Маргарыта Яфімава. З верай у дзіцячае сэрца: (да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра). — Мінск: 1983. — 20 с. — 1000 ас.
- Маргарыта Яфімава. Цэлы свет ― дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра. — Мінск: БГУ, 1983. — 135 с. — 2550 ас.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Васіль Дранько-Майсюк. (23 чэрвеня 2023) Янка Маўр — пачатак змагання з Пеклам. Літаратурныя ночы з Васілём. Радыё Ўнет.