Віленскае ваяводзтва
Віленскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 44,2 тыс. км². Сталіца — места Вільня. Найбольшыя месты: Ашмяны, Ліда, Вількамір і Браслаў[1].
Віленскае ваяводзтва лац. Vilenskaje vajavodztva | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Дата ўтварэньня | 1413 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы віленскія |
Кашталяны | Кашталяны віленскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 44,2 тыс. км² |
Час існаваньня | 1413—1795 |
Месцазнаходжаньне Віленскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтварылася ў 1413 годзе згодна з Гарадзельскім прывілеем на аснове Віленскага княства. У склад ваяводзтва ўвайшла большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх земляў сучаснай Беларусі (воласьці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Менск і інш.), а таксама паўночна-ўсходнія землі цяперашняй Летувы (воласьці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір, Уцяна, Біржы, Кернаў, Сьвянцяны).
У вайсковых дачыненьнях ваяводу віленскаму падпарадкоўваліся намесьнік наваградзкі, а таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521 году) і Амсьціслаўскае (да 1529 году) княствы, якія таксама фармальна ўваходзілі ў склад ваяводзтва (фактычна былі аўтаномнымі). На Беларусі мела цераспалосныя дзялянкі з Троцкім ваяводзтвам у Бабруйскай воласьці — «віленскую палавіну» (места Бабруйск і 18 сёлаў)[2].
У студзені 1507 году з складу Віленскага вылучылася Наваградзкае ваяводзтва. У 1537 годзе ў склад ваяводзтва ўвайшла Гомельская воласьць[3].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў зь Віленскага вылучылася Менскае ваяводзтва. У 1654 годзе на тэрыторыі ваяводзтва (ад Браслава да Вільні) расьсялілася смаленская шляхта, якая мела тут экстэрытарыяльную арганізацыю з Старадубскага і Смаленскага паветаў (соймікі зьбіраліся ў Вільні). Гэта было намінальнае Смаленскае ваяводзтва[4].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віленскага ваяводзтва ліцьвінамі: «виленский гость литвин Дема Матвеев» (1555 год)[5], «литвин Виленского повету Абросимка», «литвин города Вилны Ян», «литвин Виленского повету Сашка», «литвин Виленского повету Христофор Рудинской», «литвин шляхтич кормовой Виленского повету Матяш Збороцкий» (усе 1609—1610 гады)[6], «литвин Виленского повету Федор Косарев, шляхтич» (1610 год)[7], «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин[b] белорусец Шменского повету» (1627 год)[10], «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (1632 год)[11], «Мишковский Ян Семенов… литвин, шляхтич Лидского повета» (1633 год)[12], «литвин Агейка Родионов, Виленского повету» (1657 год)[13]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1722 годам значыцца Nowicki Ignat., Lithvan. ex districtu Lidensi[14]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Josepho Koncewicz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus… Sacramento Danilewcz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus[15]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькіх вёсак і мястэчак упамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Ельня (1668 і паміж 1670 і 1675 гадамі)[16]; Сьвір (1689 год)[17]; Ваверка (1692 год)[18]; Жодзішкі (1701 год)[19]; Няцеч, Старажымавічы і Чапліцы (1721 год)[20].
У 1791 годзе, згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай, утварыўся Завілейскі (з цэнтрам у Паставах) і Эйшыскі паветы. У 1793 годзе вальны сойм пераўтварыў Браслаўскі павет у ваяводзтва. 20 сьнежня 1793 году адбылася ліквідацыя намінальнага Смаленскага ваяводзтва.
У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) тэрыторыя Віленскага ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Сымболіка
рэдагавацьГерб ваяводзтва меў наступны выгляд: «белая Пагоня ў чырвоным полі».
Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры.
-
1712 г.
-
каля 1720 г.
-
1794 г.
-
канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Геаграфія
рэдагавацьНа паўночным захадзе і поўначы межавала з Троцкім ваяводзтвам і Курляндыяй, на ўсходзе — з Полацкім і Менскім ваяводзтвамі, на поўдні — з Наваградзкім ваяводзтвам, на захадзе — з Троцкім ваяводзтвам[1].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВаяводзтва падзялялася на 5 паветаў: Віленскі, Ашмянскі, Лідзкі, Вількамірскі і Браслаўскі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Вільні. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.
Ашмянская, браслаўская, віленская, вількамірская і лідзкая шляхта абірала дзесяць паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама дзесяць дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Дэмаграфія
рэдагавацьНа 1775 год Віленскае ваяводзтва налічвала каля 70 тыс. дымоў, зь якіх мескія складалі 7 тыс.[1]
Ураднікі
рэдагавацьУ Сэнаце Рэчы Паспалітай Віленскае ваяводзтва мела трох прадстаўнікоў — біскупа, ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 29 біскупаў, 33 ваяводы, 37 кашталянаў[1].
Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша, ярка-пунсовых адваротаў і жупана[21].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ ст.-бел. Воеводство Виленское; лац. Palatinatus Wilnensis, польск. Województwo wileńskie
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[8] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[9]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Jelski A. Województwo wileńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 337.
- ^ Грыцкевіч А. Віленскае ваяводства // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 148—149.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 38.
- ^ Грыцкевіч А. Віленскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 272.
- ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 2. — СПб., 1887. С. 466.
- ^ Мальцев В. П. Записки о смерти «тюремных сидельцев» в смоленских тюрьмах в 1609—1610 гг. // Исторический архив. № 5, 1960.
- ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографическою коммиссиею. Т. 2. — СПб., 1841. С. 358.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 95.
- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 432.
- ^ Служилые люди Сибири конца XVI – начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 576.
- ^ Замосковный край в XVII веке: Опыт изследования по истории экономическаго быта Московской Руси. — М., 1906. С. 292.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 315.
- ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 540, 559.
- ^ Kamuntavičienė V. Jelnios parapijos gyventojai XVII a. («Stara Litwa», arba jotvingių pėdsakais Vilniaus vyskupijoje) // Lietuvos istorijos metraštis. Nr. 2, 2011. P. 27—28.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 50.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 264.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 280.
- ^ Зайкоўскі Э. Язычніцтва на землях Беларусі ў сярэднявеччы // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12, 1997. С. 83.
- ^ Грыцкевіч А. Віленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 409.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0