Адукацыйная камісія

Адукацыйная камісія (Камісія нацыянальнай адукацыі, па-польску: Komisja Edukacji Narodowej) — установа, заснаваная Соймам Рэчы Паспалітай (17731775) пасьля забароны папам рымскім Ордэна езуітаў[1], якой перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы Ордэна на тэрыторыі краіны. Праводзіла агульную рэформу сыстэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай[1].

Фактычна была першай у Эўропе афіцыйнай структурай з функцыямі цэнтральнай школьнай улады[2].

  1. ^ а б Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003.
  2. ^ Адукацыйная камісія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 208.

Літаратура

рэдагаваць