Троцкае ваяводзтва
Тро́цкае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй і паўночна-заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 31,2 тыс. км². Сталіца — места Трокі. Найбольшыя месты: Горадня, Коўна, Мерач і Панявеж.
Троцкае ваяводзтва лац. Trockaje vajavodztva | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Трокі |
Дата ўтварэньня | 1413 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы троцкія |
Кашталяны | Кашталяны троцкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 31,2 тыс. км² |
Час існаваньня | 1413—1795 |
Месцазнаходжаньне Троцкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтварылася згодна з пастановамі Гарадзельскай уніі (1413 год) замест скасаваных Гарадзенскага і Троцкага княстваў. У гэты ж час уводзіліся пасады ваяводы і кашталяна, якія паводле значнасьці лічыліся другімі па ўрадах ваяводы і кашталяна віленскіх.
У XV ст. у склад ваяводзтва ўваходзілі паўночная, цэнтральная і паўднёвая часткі сучаснай Летувы, прынёманскія землі Беларусі, Берасьцейская, і Новагародзкая землі, Падляшша, Кобрынскае княства, Пінскае княства, Давыд-Гарадоцкае княства, Тураўшчына. Гэтыя княствы, Берасьцейская і Новагародзкая землі, Падляшша і Ковенскі павет мелі самастойнае ад ваяводы кіраваньне[1] (паводле іншых зьвестак, у ваенных і часткова падатковых адносінах Гарадзецкае, Клецкае, Кобрынскае, Пінскае княствы, Берасьцейскае, Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Камянецкае, Новагародзкае, Слонімскае намесьніцтвы падпарадкоўваліся намесьніку, а з 1413 году — ваяводу троцкаму[2]). На ўсходзе Беларусі ў Троцкае ваяводзтва ўваходзіла палова Бабруйскай воласьці. У XVІ ст. з складу Троцкага вылучыліся Наваградзкае, Падляскае і Берасьцейскае ваяводзтвы.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Троцкага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвин Петрушка Янов… шляхтич… Троицкого повету» (1632 год)[3], «Осташко Троинский сказал: родом де он литвин[b], города Гродни, взят в полон в то время, как великий государь был под Вильною» (1672 год)[6]. У матрыкуле Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту пад 1591 годам значацца Johannes Hlebowicz in Dambrowna, Lituanus. Nicolaus Hlebowicz in Dambrowna, palatinus Trocensis, Lituanus[7], у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1702 годам — Kopiewicz Vladislav., Sabludov. Lithuan.[8] Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Бераставіца (1645 год)[9], Жыжмары (1669 год)[10].
У 1791 годзе паводле Кантытуцыі Рэчы Паспалітай утварыўся Мерацкі павет. У 1793 годзе згодна з пастановаю Гарадзенскага сойму з Троцкага вылучылася Гарадзенскае ваяводзтва, у склад якога ўвайшлі Гарадзенскі і Мерацкі паветы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) асноўная частка тэрыторыі ваяводзтва ўвайшла ў склад Віленскай губэрні, рэшта — у Слонімскую губэрню Расейскай імпэрыі[1].
Сымболіка
рэдагавацьГерб ваяводзтва меў наступны выгляд: «белая Пагоня ў чырвоным полі».
Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры, паветы мелі харугвы з Пагоняй у блакітным полі[11].
-
1712 г.
-
каля 1720 г.
-
1794 г.
-
канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Геаграфія
рэдагавацьНа поўначы межавала з Курляндыяй, на ўсходзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Берасьцейскім і Падляскім ваяводзтвамі, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвам, Прусіяй і Жамойцю[12].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВаяводзтва падзялялася на чатыры паветы: Троцкі, Гарадзенскі, Ковенскі і Упіцкі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Троках. Павятовыя соймікі праходзілі ў Троках, Панявежы, Горадні і Коўне, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне.
Гарадзенская, ковенская, троцкая і ўпіцкая шляхта абірала восем паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама восем дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Дэмаграфія
рэдагавацьНа 1775 год Троцкае ваяводзтва налічвала 55 614 дымоў[1]. На 1790 год насельніцтва ваяводзтва складала каля 288 тыс. жыхароў.
Ураднікі
рэдагаваць- Асноўныя артыкулы: ваяводы троцкія і кашталяны троцкія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Троцкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода троцкі паводле значнасьці займаў месца ў сэнаце па каліскім, а кашталян — па серадзкім і перад лянчыскім. За ўвесь час існаваньня Троцкага ваяводзтва мела 42 ваяводы і 53 кашталяны[13].
Ваяводзкі мундзір складаўся з пурпуровага кунтуша зь зялёнымі адваротамі і белага жупана. Па-за вальным соймам троцкая шляхта ўжывала цёмна-сіні («гранатовы») кунтуш, жоўтыя («саламяныя») адвароты і жупан[1], у сваю чаргу Ўпіцкі павет — малінавы («кармазыновы») кунтуш, цёмна-сінія адвароты і «саламяны» жупан.
Паводле герархіі земскіх ураднікаў у Троцкім павеце наперадзе ішоў цівун, у астатніх паветах — маршалкі.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ ст.-бел. Воеводство Троцкое; лац. Palatinatus Trocensis, польск. Województwo trockie
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[4] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[5]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Грыкевіч А. Троцкае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 668.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 36.
- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 434.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Крестьянская война под предводительством Степана Разина. Сборник документов. Т. 3. — М., 1962. С. 199.
- ^ Die Matrikel der Unversität Heidelberg. Th. 2. — Heidelberg, 1886. S. 153.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 233.
- ^ Kamuntavičienė V. Jelnios parapijos gyventojai XVII a. («Stara Litwa», arba jotvingių pėdsakais Vilniaus vyskupijoje) // Lietuvos istorijos metraštis. Nr. 2, 2011. P. 25.
- ^ Kamuntavičienė V. Jotvingiai «Senoji Lietuva» ir jų tikėjimas. XVII a. // Terra Jatwezenorum. Nr. 5, 2013. P. 68.
- ^ Грыцкевіч А. Трокскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 520.
- ^ Jelski A. Województwo trockie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 338.
- ^ Krzywicki J. Województwo trockie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 491.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9