Лес (па-руску: лѣсъ) — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. На 2011 г. агульная плошча лясоў на Зямлі перавышала 34 млн км² (27% плошчы зямной сушы). Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і. Агульны запас драўніны на 2011 г. складаў 390 млрд м³. Найбольшы запас драўніны на адным гектары лесу адзначаўся ў Гватэмале — 355 м³. У Беларусі гэты паказьнік пры канцы 2010 г. складаў 194 м³[1].

Выява хвойнага лесу.

Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, клімат, кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясфэры; актыўна ўзаемадзейнічае з трапасфэрай і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.

У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць іглічныя лясы. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні (пыл, вуглевадароды). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.

Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:

Лес зьяўляецца ўзнаўляльным прыродным рэсурсам, які забясьпечвае ўстойлівасьць біясфэры. Важны кампанэнт геаграфічных ляндшафтаў. Вывучэньнем лесу займаюцца лесазнаўства і лесаводзтва. На жаль, у наш час вырубка лясоў значна перавышае яго аднаўленьне.

У Беларусі самым вялікім лясным масівам зьяўляецца Белавеская пушча.

СтруктураРэдагаваць

Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлінаў. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць дрэвавыя ярусы (дрэвастой), ярус куставага падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то ліяны, эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя трапічныя лясы, мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.

БеларусьРэдагаваць

На 2019 год плошча ляснога фонду Беларускі перавышала 960 000 км², зь іх 61 % прыпадала на эксплюатацыйныя лясы, а рэшта на аздараўленчыя і прыродаахоўныя. Пакрытыя лесам землі займалі 830 000 км², што складала 0,88 гектару на жыхара Беларусі. Агульны запас лясных насаджэньняў налічваў 1,8 млрд кубамэтраў. Сярэдні ўзрост насаджэньняў складаў 56 гадоў. Лясістасьць земляў Беларусі складала 39,9 %, у тым ліку па абласьцях: 1) Гомельская — 46,6 %, 2) Віцебская — 41,3 %, 3) Менская — звыш 38,4 %, 4) Магілёўская — каля 38,4 %, 5) Берасьцейская — 36,4 %, 6) Гарадзенская — 35,7 %. Найбольш лясістым сярод раёнаў Беларусі быў Расонскі на поўначы Віцебскай вобласьці, дзе лясы займалі 71,3 % земляў. За 2020 год у 78 пастаянных гадавальніках Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі вырасьцілі каля 375 млн саджанцаў, у тым ліку 21,4 млн (5,7 %) з закрытым карэньнем. Плошча лесааднаўленьня і лесаўзьвядзеньня налічвала 492 км². У гадавальніках лясных гаспадарак 180,5 га засеялі насеньнем драўняных і хмызьняковых пародаў, зь іх 51 га (28 %) палепшаным насеньнем[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Сяргей Расолька. Лес — сусьветнае багацьце // Мясцовае самакіраваньне. — 3 лютага 2011. — № 4 (242). — С. 2.
  2. ^ Лясы Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 красавіка 2021 г. Праверана 7 чэрвеня 2021 г.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Лессховішча мультымэдыйных матэрыялаў