Заходняя Беларусь
Захо́дняя Белару́сь — неафіцыйная назва беларускіх земляў, якія ў выніку польска-савецкай вайны, Рыскай дамовы 1921 году і далучэньня ў 1922 годзе Сярэдняй Літвы апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі.
Заходняя Беларусь | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Статус | гістарычная вобласьць[d] і залежная тэрыторыя |
Уваходзіць у | Беларусь |
Найбуйнейшыя гарады | |
Дата ўтварэньня | 1921 |
Дата скасаваньня | 1939 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Нацыянальны склад |
|
Заходняя Беларусь (жоўты колер) бязь Віленшчыны на мапе БССР 1940 году | |
![]() | |
![]() |
Назва ўжывалася ў процівагу ўсходняй частцы беларускага абшару — Савецкай Беларусі (БССР).
На тэрыторыі Заходняй Беларусі былі створаныя Беластоцкае, Віленскае, Наваградзкае і Палескае ваяводзтвы. Сталіцай Заходняй Беларусі лічылася Вільня. Найбольшыя месты: Горадня, Беласток, Наваградак, Пінск, Баранавічы, Ліда, Слонім[1].
Паводле зьвестак перапісу 1921 року ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 1 млн этнічных беларусаў. Аднак гісторыі лічаць гэтую лічбу заніжанаю і ацэньваюць колькасьць беларусаў у 1,8 млн — 47,6% усяго насельніцтва[2].
Пасьля выбараў 1930 дзеля беларускіх прадстаўнікоў у польскім Сойме скарацілася. На пачатку 30-х рокаў польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку асіміляцыі нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў (палянізацыя). У 1938 ва ўсходняй Польшчы каля 100 праваслаўных храмаў былі зруйнаваныя альбо перададзеныя пад юрысдыкцыю рыма-каталіцкай царквы.
Польскія ўлады праводзілі палітыку дыскрымінацыі беларускай мовы, зачынялі беларускія школы. Адбываўся перасьлед беларускіх палітычных дзеячоў, у адказ на што беларускі палітычны рух у Заходняй Беларусі пераходзіў на ўсё больш радыкальныя пазыцыі, усё больш сымпатызаваў СССР і інфільтраваўся савецкімі агентамі.

У выніку нападу СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край зь Вільняй быў перададзены Летуве, а рэшта земляў 2 лістапада 1939 году была ўключана ў склад БССР.
У канцы Другой Сусьветнай Вайны паводле пагадненьня паміж савецкім і польскім урадамі 1945 году Беласточчына перададзеная Польшчы, у складзе якой было адноўлена Беластоцкае ваяводзтва. У 1999 ў Польшчы ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна зь якім Беластоцкае ваяводзтва скасаванае й увайшло ў склад Падляскага ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку.
Глядзіце таксама Рэдагаваць
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 368.
- ^ Marek Wierzbicki. Stosunki polsko-białoruskie pod okupacją sowiecką, 1939—1941 (пол.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Białystok: 2003. — № 20.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Жыцьцё і сьмерць мітаў: Заходняя Беларусь з цыклу «Беларуская Атлянтыда» на Радыё Свабода
- Ю. Грыбоўскі «Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.»)
- Перыяд раз’яднання беларускіх зямель
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |