Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы заканадаўчы орган Беларусі, утвораны 28 лістапада 1996 году[3]. Утвораны пасьля разгону Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня. Складаецца зь дзьвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | НС РБ |
---|---|
Папярэднік | Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | 28 лістапада 1996 (24 гады таму) |
Тып | дзьвюхпалатны |
Юрыдычны статус | парлямэнт |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Старшыня Савету Рэспублікі | Анатоль Рубінаў |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў | Уладзімер Андрэйчанка |
Бюджэт | 25 814 мільёнаў рублёў[1] (2010 год; 8623 тысячы $[2]) |
Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.

Савет Рэспублікі зьяўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласьці і гораду Менску абіраюцца на пасяджэньнях дэпутатаў мясцовых Саветаў па восем чальцоў Савету Рэспублікі. У дадатак да іх, восем чальцоў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.
У Нацыянальную групу Рэспублікі Беларусь у Міжпарлямэнцкім саюзе ўваходзяць у поўным складзе ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ўсе сябры Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].
МінуўшчынаРэдагаваць
31 студзеня 1997 г. А.Лукашэнка выдаў распараджэньне аб утварэньні Сакратарыята Нацыянальнага сходу. Яго ўзначаліў дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктар Кучынскі, які займаўся ліквідацыяй Вярхоўнага Савета і яго Сакратарыята. Штат Сакратарыята Нац.сходу вырас да 362 супрацоўнікаў параўнальна з 324 у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета. 12 лютага 1997 г. Лукашэнка сваім Указам скасаваў тое распараджэньне і ўтварыў 2 асобныя сакратарыяты для Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, то бок для кожнай палаты Нацыянальнага сходу. Ініцыятарам падзелу было кіраўніцтва Савета Рэспублікі. 18 лютага 1997 г. абедзьве палаты Нац.сходу падмацавалі адпаведны Ўказ Лукашэнкі сваімі рашэньнямі. У выніку Сакратарыят Савета Рэспублікі склаў 80 супрацоўнікаў, Палаты прадстаўнікоў — 150[5].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Сяргей Шупа. На хвалі Свабоды: Год 1996 // Радыё «Свабода», 2 траўня 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
- ^ Нацыянальная група Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкім саюзе
- ^ Валер Каліноўскі. Сакратарыят парлямэнта падзяліўся надвое // Зьвязда : газэта. — 20 лютага 1997. — № 35-36 (23136-23137). — С. 5. — ISSN 1990-763x.