Жывёлы

царства шматвузавых эўкарыятычных арганізмаў
(Перанакіравана з «Жывёла»)

Жывёлы — традыцыйна (яшчэ з часоў Арыстотэля) вылучаная катэгорыя шматвузавых эўкарыятычных арганізмаў, якая на сучасным этапе разглядаецца як біялягічнае царства. Жывёлы зьяўляюцца асноўным аб'ектам вывучэньня заалёгіі. У вузавых жывёлаў, як і іншых эўкарыётаў, зьмяшчаецца сфармаванае ядро. Да жывёлаў адносяцца сысуны, птушкі, рыбы, вусякі, павукападобныя, малюскі, марскія зоркі, чарвякі і іншыя. Аднак, да царства ня ставяцца расьліны і грыбы, якія таксама зьяўляюцца вялікімі, але не адзінымі, царствамі эўкарыётаў.

Жывёлы
Animalia diversity.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Бінамінальная намэнклятура
Animalia

Клясычнымі прыкметамі жывёлаў лічацца гетэратрофнасьць, то бок харчаваньне гатовымі арганічнымі злучэньнямі, і здольнасьць актыўна перасоўвацца. Зрэшты, існуе нямала жывёлаў, якія вядуць нерухомы лад жыцьця, а гетэратрофнасьць ўласьцівая таксама грыбам і некаторым расьлінам-паразытам. Чалавек таксама належыць да царства жывёлаў, але традыцыйна разглядаецца асобна — нават прафэсійныя біёлягі ўжываюць абароты «жывёлы і чалавек» або «жывёлы, у тым ліку чалавек».

Арыстотэль падзяліў жывёлаў на жывёлаў з крывёю і безь яе. Карл Лінэй стварыў першую герархічную біялягічную клясыфікацыю жывёлаў у 1758 годзе, якую подым дапоўніў Жан-Батыст Лямарк да 1809 году. У 1874 годзе Эрнст Гэкель падзяліў царства жывёлаў на шматвузавых (цяпер сынонім Animalia) і найпростых аднавузавых арганізмаў, якія больш ня лічацца жывёламі. У наш час біялягічная клясыфікацыя жывёлаў абапіраецца на перадавыя тэхнікі, такія як малекулярная філягенэтыка.

Людзі выкарыстоўваюць шматлікія віды жывёлаў для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, як то мяса, малако і яйка; матэрыялаў, як то скура і воўна; у якасьці хатніх жывёлаў і ў якасьці працоўных жывёлаў для транспарту. Сабакі выкарыстоўваюцца ў паляваньні, у той час як на многіх наземных і водных жывёлаў чалавек паляю дзеля забавы. Жывёлы зьявіліся ў мастацтве з самых старажытных часоў і фігуруюць у міталёгіі і рэлігіі.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць