Вялікі Ноўгарад

горад у Расеі
(Перанакіравана з «Ноўгарад»)

Вялікі Ноўгарад (па-расейску: Великий Новгород) — горад у Расеі, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Наўгародзкай вобласьці. Цераз горад цячэ рака Волхаў, якая выцякае з возера Ільмень. Насельніцтва налічвае 214 777 чалавек. У гістарычных крыніцах Ноўгарад упершыню згадваецца ў 859 годзе.

Вялікі Ноўгарад
рас. Великий Новгород
Вялікі Ноўгарад
Герб Вялікага Ноўгараду Сьцяг Вялікага Ноўгараду
Першыя згадкі: 859
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Наўгародзкая вобласьць
Кіраўнік: Jurij Bobrysjev[d], Sergey Vladimirovich Busurin[d] і Аляксандр Розбаум[d]
Плошча: 90 км²
Вышыня: 25 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 214 777 чал.
шчыльнасьць: 2386,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 8162
Паштовы індэкс: 174xxx
Нумарны знак: 53
Геаграфічныя каардынаты: 58°31′15.56″ пн. ш. 31°16′32.84″ у. д. / 58.5209889° пн. ш. 31.2757889° у. д. / 58.5209889; 31.2757889Каардынаты: 58°31′15.56″ пн. ш. 31°16′32.84″ у. д. / 58.5209889° пн. ш. 31.2757889° у. д. / 58.5209889; 31.2757889
Вялікі Ноўгарад на мапе Расеі
Вялікі Ноўгарад
Вялікі Ноўгарад
Вялікі Ноўгарад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.adm.nov.ru

Гісторыя

рэдагаваць

У Х стагодзьдзі на правым беразе ракі Волхаў існавала гарадзішча, якое ў сярэдзіне Х стагодзьдзя злучылася з новымі сялібамі на левым беразе ў Новы горад. У ХІ стагодзьдзі Ноўгарад падзяляўся ракой Волхаў на Гандлёвую і Сафійскую часткі. У 1-й траціне ХІ стагодзьдзя князь Яраслаў Мудры заснаваў Княжацкі двор у Гандлёвай частцы побач з Торгам, дзе зьбіралася народнае веча. У 1044 годзе ў Сафійскай частцы збудавалі драўляны дзядзінец. У 1045—1050 князь Уладзімер Яраслававіч узьвёў 5-купальны Сафійскі сабор, які стаў найбольш старажытным храмам Расеі. Пад сьценамі гэтага сабору сталі праводзіць веча. У 1113 годзе князь Мсьціслаў Уладзімеравіч заклаў каля Торга Мікольскі сабор, які паўтараў дойлідзтва Сафійскага сабору. У ХІІ стагодзьдзі князь Усевалад узьвёў вакол Торга царкву Яна Хрысьціцеля на Апоках, храм сьвятога Юрыя і царкву Ўсьпеньня Багародзіцы. У 1207 годзе купцы, якія гандлявалі з краінамі Балтыйскага мора, узьвялі побач зь Мікольскім саборам царкву Параскевы Пятніцы, якая лічылася апякункай гандлю і рамяства ды заступніцай жанчынаў. У ХІV стагодзьдзі горад атрымаў назву Вялікі Ноўгарад. Да ХV стагодзьдзя на месцы дзядзінца вакол Сафійскага сабору склалі муры Крамля з каменю, якія абліцавалі цэглай. Даўжыня муроў склала 1500 мэтраў, таўшчыня — ад 2 да 4 мэтраў, вышыня — ад 8 да 12 мэтраў. Пры канцы ХV стагодзьдзя Княжацкі двор атрымаў назву Яраславава дварышча, бо ў ім перастаў жыць князь. У студзені 1570 году маскоўскі цар Іван Жахлівы ўчыніў разгром Ноўгарада сіламі апрычнікаў[1].

  1. ^ Дыяна Серадзюк. Што робіць горад чалавечным // Зьвязда : газэта. — 15 лістапада 2013. — № 215 (27580). — С. 6. — ISSN 1990-763x.