Вітая пара
Вітая пара (па-ангельску: twisted pair) — кабэль, які аб’ядноўвае ў абалонцы адну ці больш пар правадоў. Кожная пара ўяўляе сабою два ізаляваныя правады, зазвычай зь медзі, зьвітыя вакол адзін аднаго.
Кабэлі дадзенага тыпу часьцей за ўсё моцна адрозьніваюцца па якасьці й магчымасьцям перадачы інфармацыі. Адпаведнасьць характарыстык кабэляў вызначанай клясе ці катэгорыі вызначаюць агульнапрызнаныя стандарты (ISO 11801 і TIA-568). Самі характарыстыкі наўпрост залежаць ад структуры кабэлю і ўжытых у ім матэрыялаў, якія і вызначаюць фізычныя працэсы, што адбываюцца ў кабэлі ў час перадачы сыгналу.
Схемы абцісканьняРэдагаваць
- Варыянт паводле стандарту EIA/TIA-568B
- Варыянт паводле стандарту EIA/TIA-568A
- Крыжаваны кабэль для злучэньня дзьвюх сеткавых карт напроста (Crossover)
Глядзіце таксамаРэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |