Belarus.by — афіцыйны партал Беларусі для замежных карыстальнікаў. Распачаў сваю працу ў 2006 годзе[1]. Стваральнік сайту — БЕЛТА.

Belarus.by
Тып інтэрнэт-партал
Даступныя мовы беларуская, ангельская і расейская
Уладальнік Рэспубліка Беларусь
Аўтар Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Пачатак працы 11 кастрычніка 2006 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 2721 (у Беларусі)
www.belarus.by

Сайт зьмяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасьці (лучна з даведкамі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю і культуру Беларусі, а таксама зьвесткі пра эканамічны патэнцыял і бізнэс-магчымасьці краіны. На сайце ёсьць стужка дзяржаўных навінаў і фатаздымкі.

26 чэрвеня 2009 году ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная прэзэнтацыя абноўленай вэрсіі парталу. На сайце зьявіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, стыль падачы інфармацыі зрабіўся менш афіцыёзным[2].

У наш час мае тры моўныя вэрсіі — ангельскую, беларускую ды расейскую.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць