Насе́льніцтва — супольнасьць людзей, якія пражываюць у пэўным месцы, у межах асобнай тэрыторыі, кантынэнту, краіны. Дасьледаваньнем дынамікі зьменаў насельніцтва займаецца навука дэмаграфія.

Напрыканцы палеаліту (прыблізна 15 тысячаў гадоў да н. э.) колькасьць насельніцтва Зямлі сягала 3 мільёнаў чалавек; напрыканцы нэаліту (2 тысячы гадоў да н. э.) — 50 мільёнаў чалавек; у нулявым годзе — каля 230 мільёнаў чалавек; у 1000 годзе — 275 мільёнаў чалавек; у 1900 — 1,6 мільярду чалавек, у 1993 годзе — 5,5 мільярду чалавек, у 2004 годзе каля 6,4 мільярду.

На 2004 год Кітай займаў першае месца на плянэце па колькасьці насельніцтва — 1,3 мільярду чалавек. На другім месцы Індыя — 1,1 мільярду чалавек. На трэцім — Злучаныя Штаты Амэрыкі з 293 мільёнамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць