Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата парлямэнту Беларусі, утворанага па выніках рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Тып | |
---|---|
Тып | ніжняя палата |
Парлямэнцкая сыстэма | мажарытарная |
Палата прадстаўнікоў | |
Старшыня | Уладзімер Андрэйчанка |
выбраны | 27 кастрычніка 2008 (12 гадоў таму) |
Дэпутатаў | 110 |
Палітычныя групы (фракцыі) | «Белая Русь» (большасьць), Камуністычная партыя Беларусі (8), Беларуская патрыятычная партыя (3), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (3) |
Год заснаваньня | 28 лістапада 1996 (24 гады таму) |
Апошнія выбары | 11 верасьня 2016 (4 гады таму) |
house.gov.by/by/ |
Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаваньні.
МінуўшчынаРэдагаваць
Утвораная пасьля разгону Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня. Ад пачатку існаваньня працоўныя органы Палаты прадстаўнікоў рыхтавалі ўсе дакумэнты толькі на расейскай мове, што 30 студзеня 1997 году выклікала патрабаваньне дэпутата Леаніда Сечкі пра распаўсюд дакумэнтаў і па-беларуску, бо: «Наша дзейнасьць павінна быць прасякнута нацыянальнай ідэяй»[1]. Прызначаная прэзыдэнтам А.Лукашэнкам бяз выбараў Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла па выніках 2-й сэсіі ў красавіку-чэрвені 1997 году (за 90 дзён) 94 законапраекты са 100, зь іх 54 у 2-м чытаньні. У тым ліку прынялі адразу 4 кодэксы: Грамадзянскі, Працоўны, Крымінальны і Жыльлёвы. 6 са 100 законапраектаў вярнулі на паўторны разгляд. 1 ліпеня 1997 г. старшыня Палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў заявіў на прэс-нарадзе па сканчэньні 2-й сэсіі: «Сёньня выбары непатрэбныя. Гэта першы віток канфрантацыйных падзеяў, палітычнай нестабільнасьці, гэтага трэба пазьбегнуць»[2].
Цягам 4-й сэсіі з 2 красавіка па 30 чэрвеня 1998 г. Палата прадстаўнікоў 1-га скліканьня прыняла 109 са 114 законапраектаў, зь іх 63 у 2-м чытаньні. У тым ліку зацьвердзілі 6 праектаў кодэксаў, зь іх 1 у 2-м чытаньні: Грамадзянскі працэсуальны, Жыльлёвы, Аб зямлі, Гаспадарчы працэсуальны, Паветраны і Водны (у 2-м чытаньні). Таксама ўхвалілі 16 міжнародных пагадненьняў[3].
СтаршыніРэдагаваць
- Анатоль Малафееў (28 лістапада 1996 — 20 лістапада 2000)
- Вадзім Папоў (21 лістапада 2000 — 15 лістапада 2004)
- Уладзімер Канаплёў (16 лістапада 2004 — 2 кастрычніка 2007)
- Вадзім Папоў (2 кастрычніка 2007 — 27 кастрычніка 2008)
- Уладзімер Андрэйчанка (з 27 кастрычніка 2008 г.)
Партыя | Колькасьць дэпутатаў | ||
---|---|---|---|
2012 | 2016 | 2019 | |
Ліберальна-дэмакратычная партыя | 0 | 1 | 1 |
Аб'яднаная грамадзянская партыя | 0 | 1 | 0 |
Партыя БНФ | 0 | 0 | 0 |
Камуністычная партыя Беларусі | 3 | 8 | 11 |
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» | 0 | 0 | 0 |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) | 0 | 0 | 0 |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | 1 | 3 | 6 |
Беларуская патрыятычная партыя | 0 | 3 | 2 |
Беларуская партыя «Зялёныя» | 0 | 0 | 0 |
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ | 0 | 0 | 0 |
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» | 0 | 0 | 0 |
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды | 0 | 0 | 0 |
Рэспубліканская партыя | 0 | 0 | 0 |
Беларуская аграрная партыя | 1 | 0 | 1 |
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | 0 | 0 | 0 |
Партыя свабоды і прагрэсу | 0 | 0 | 0 |
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя | 0 | 0 | 0 |
Беларуская партыя працоўных | 0 | 0 | 0 |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | 0 | 0 | 0 |
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Юрась Ляшкевіч. Роля беларускай мовы ў рабоце парлямэнта // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 1997. — № 22 (23123). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Валер Каліноўскі. Анатоль Малафееў: «Выбары дэстабілізуюць грамадзтва» // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 1997. — № 119 (23224). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Анатоль Малафееў. Мы грунтоўна прасунуліся наперад у вырашэньні пытаньняў дзяржаўнага будаўніцтва // Зьвязда : газэта. — 1 ліпеня 1998. — № 134 (23485). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.