Першы падзел Рэчы Паспалітай

I падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай (1772) — першы з трох падзелаў, пасьля якіх Рэч Паспалітая зьнікла з палітычнай мапы Эўропы.

Рэч Паспалітая па першым падзеле
Каралеўскі пірог — алегорыя падзелу Рэчы Паспалітае

Эўропе пагражаў новы шырокамаштабны канфлікт з прычыны таго, што Аўстрыя, занепакоеная посьпехамі Расеі ў вайне з Турэччынай, была гатовая да ўзброенага выступу ў абаронку Турэччыны. Прусія была зьвязаная з дваром Кацярыны II саюзам, які ўцягнуў бы ў канфрантацыю і яе.

Значна паслабіла пазыцыі караля Станіслава Панятоўскага й чатырохгадовая Барская канфэдэрацыя, які перастаў быць моцным гарантам расейскага пратэктарату над Рэччу Паспалітай.

Тры дзяржавы правялі шырокую кампанію дэзінфармацыі, каб падрыхтаваць да падзелу грамадзкую думку эўрапейцаў. Іхняе жаданьне падзелу грунтавалася на прэтэнзій на «гістарычныя» землі ў складзе Рэчы Паспалітае.

18 верасьня 1772 року Расея, Аўстрыя і Прусія паставілі Рэч Паспалітай перад фактам падзелу, патрабуючы скліканьня сойму для ўхваленьня цэсіі. Падпісаньне дагавору з умовамі падзелу адбылося 5 жніўня 1772 року. 30 верасьня 1773 гэтае рашэньне ратыфікаваў скліканы ў Варшаве Падзельны сойм. Супраць выказаліся толькі тры паслы на Сойм: Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак ды Станіслаў Багушэвіч.

19 верасьня 2022 году міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў перадаў беларускаму амбасадару ў Расеі Зьмітру Крутому копіі дакумэнтаў пра 1-ы падзел Рэчы Паспалітай, якія захоўваў Архіў вонкавай палітыкі Расейскай імпэрыі. Сярод перададзеных копіяў былі: аўстрыйска-расейская і пруска-расейская Канвэнцыі аб 1-м падзеле Рэчы Паспалітай, Варшаўская надзвычайная мірная дамова аб далучэньні да Расеі некаторых земляў, запіскі сябра Калегіі замежных справаў Расеі Аляксандра Безбародкі да расейскай імпэратрыцы Кацярыны II зь яе рэзалюцыяй[1].

  1. ^ Расея перадала Беларусі копіі дакумэнтаў аб першым падзеле Рэчы Паспалітай // Газэта «Зьвязда», 19 верасьня 2022 г. Праверана 20 верасьня 2022 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць