Эдгарс Рынкевічс
Эдгарс Рынкевічс (па-латыску: Edgars Rinkēvičs; нар. 21 верасьня 1973, Юрмала, Латвія) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзыдэнт Латвіі з 31 траўня 2023 году[1]. Раней займаў пасады Міністра замежных спраў Латвіі (2011—2023) год, кіраўніка канцылярыі Прэзыдэнта Латвіі, дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі, а таксама дэпутата Сойму Латвіі.
Эдгарс Рынкевічс | |
па-латыску: Edgars Rinkēvičs | |
4 лістапада 2014 — 5 лістапада 2014 | |
6 лістапада 2018 — 7 лютага 2019 | |
міністар замежных справаў[d]
|
|
25 кастрычніка 2011 — 8 ліпеня 2023 | |
Папярэднік | Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс |
з 8 ліпеня 2023 | |
Папярэднік | Эгілс Левіц |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 верасьня 1973 (51 год) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Раней прадстаўляў «Латвійскі шлях» і «Партыю рэформ», з траўня 2014 году сябра партыі «Адзінства».
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 21 верасьня 1973 году ў Юрмале. У 1991 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Юрмале.
У 1991—1995 гадах вучыўся на факультэце гісторыі і філязофіі Латвійскага ўнівэрсытэту, бакаляўр гісторыі. У 1994—1995 гадах вучыўся ва Ўнівэрсытэце Гронінгэна (Нідэрлянды), курс палітычных навук і міжнародных адносін. У 1995—1997 гадах вучыўся ў Латвійскім унівэрсытэце, магістар палітычных навук. У 1999—2000 гадах вучыўся ва Ўнівэрсытэце нацыянальнай абароны ЗША, магістар навук у галіне стратэгіі нацыянальных рэсурсаў дзяржавы.
У 2014 годзе абраны дэпутатам 12-га Сойму Латвіі. З 25 кастрычніка 2011 году па 31 траўня 2023 году — Міністар замежных спраў Латвіі.
24 траўня 2021 году, падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Рызе, удзельнічаў са старшынёй Рыскай рады Мартыньшам Стакісам у зьняцьці дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і яго замене на нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сьцяг, за што Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам была распачата крымінальная справа паводле 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[2].
31 траўня 2023 году абраны Прэзыдэнтам Латвійскай Рэспублікі.
Акрамя латыскай мовы, выдатна валодае ангельскай, расейскай і францускай мовамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прэзыдэнтам Латвіі выбралі Рынкевічса, на якога ў Беларусі завялі крымінальную справу за бел-чырвона-белы сьцяг, Радыё Свабода, 31-05-2023
- ^ Глава МЗС Латвії про справу проти нього в Білорусі: показує безумство режиму (рас.) Праверана 2021-05-28 г. Архіўная копія ад 28 січня 2022 г.