Тор (зэнітны ракетны комплекс)
«Тор» — расейскі зэнітны ракетны комплекс, распрацаваны ў 1983 годзе.
«Тор» | |
---|---|
Баявая машына «Тор-М2К» на шасі «МЗКЦ-6922» (2023 год, Астравец) | |
Тып | зэнітны ракетны комплекс |
Краіна паходжаньня | Расея |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | ад 19 сакавіка 1986 (38 гадоў таму) |
Выкарыстаньне | 16 краінаў, у тым ліку Беларусь, Вэнэсуэла, Грэцыя, Іран, Кітай, Расея, Украіна |
Войны | Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008), Грамадзянская вайна ў Сырыі, Другая Карабаская вайна, Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022) |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Веньямін Яфрэмаў |
Дата стварэньня | 1983 год |
Вытворца | «Алмаз-Антэй»[1] |
Кошт адзінкі | 60 млн даляраў (2020 год) |
Вытворчасьць | ад 1986 году |
Адзінак створана | 380 (2022 год) |
Мадыфікацыі | «Тор-М1», «Тор-М2», «Кінжал» |
Характарыстыкі («Тор-М2К») | |
Вага | 18 тонаў (цягач)/ 165 кг (ракета) |
Даўжыня | 9,5 м[2] |
Даўжыня | 289 см (ракета) |
Шырыня | 3 м |
Вышыня | 2,3 м |
Дыямэтар | 23 см (ракета) |
Экіпаж | 3 |
Асноўнае ўзбраеньне | кіраваная ракета 9М338 |
Рухавік | 8-цыліндравы, V-падобны 309 кіляват (420 к.с.)[3] |
Магутнасьць/вага | 14 к.с./т |
Ёмістасьць загрузкі | 12 тонаў |
Трансьмісія | аўтаматычная[4] |
Падвеска | 3-восевая, незалежная |
Размах крылаў | 65 см |
Ёмістасьць баку | 200+530 літраў |
Практычная далёкасьць | 1000 км (цягач)/12 км (ракета) |
Вышыня палёту | 10 км |
Хуткасьць | 85 км/гадз (цягач)/ 700 м/с (ракета) |
Сыстэма стырнавога кіраваньня | гідраўлічны ўзмацняльнік, зьлева |
Плятформа запуску | шасі «МЗКЦ-6922» |
Супрацьракетную выведку для ЗРК дапамага забясьпечыць радыёлякацыйная станцыя «Праціўнік»[5]. «Тор-М2» мог паражаць мэты на вышыні да 10 км і далечыні да 12 км. Кожная пускавая машына мела па 16 кіраваных ракетаў з інтэрвалам між пускамі да 2-х сэкундаў[6]. «Іжэўскі электрамэханічны завод» (Удмуртыя) у складзе канцэрну «Алмаз-Антэй» вырабляў бартавую апаратуру ракеты і баявую машыну ЗРК.
«Тор-М2» прызначаўся для абароны сухаземных войскаў падчас руху, а таксама кіраўнічых і вайсковых будынкаў. Адначасна апрацоўваў да 48 мэтаў, зь якіх суправаджаў да 10 паводле ступені пагрозы. Батарэя з 4-х баявых машынаў прызначалася для адначасовага паражэньня да 16 мэтаў з хуткасьцю палёту да 700 м/сэк[7]. Пры гэтым мяжа паражэньня пачыналася зь 10 м ад паверхні на адлегласьці ад 1 км[8].
Беларусь
рэдагавацьУ 2007 годзе «Менскі завод колавых цягачоў» спраектаваў і вырабіў досьледны ўзор корпуснага шасі «МЗКЦ-6922» для мантажу ЗРК «Тор»[9]. У 2011 годзе 120-я зэнітная ракетная брыгада ў Баранавічах атрымала на ўзбраеньне першую батарэю «Тор-М2»[10]. У 2012 годзе Ўзброеныя сілы Беларусі атрымалі на ўзбраеньне 2-і ЗРК «Тор». У жніўні 2013 году на сумесных вучэньнях «Баявая садружнасьць» у расейскім Ашулуку (Астраханская вобласьць) беларускія вайскоўцы паразілі з ЗРК «Тор» тры з чатырох мэтаў[11].
10 сьнежня 2013 году ў Беларусь прыбыла 3-я батарэя ЗРК «Тор-М2», якую накіравалі ў Баранавічы (Берасьцейская вобласьць) для ўтварэньня дывізіёну[12]. Трэцяя батарэя ЗРК паступіла на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі[10].
У лютым 2014 году правялі баявыя пускі з ЗРК на палігоне ў Гомельскай вобласьці[13]. Да красавіка ўтварылі дывізіён з трох батарэяў ЗРК «Тор-М2»[14]. На сьнежань 2016 году закупілі 4-ю батарэю ЗРК[15].
1 чэрвеня 2018 году на поўнач ад Астраўца адчынілі вайсковае мястэчка 1146-га зэнітнага ракетнага палка, які меў на ўзбраеньні «Тор-М2». Кожны ЗРК мог адначасна зьнішчыць да 8 мэтаў. 1146-ы полк прызначаўся для прыкрыцьця Беларускай АЭС, якую было відаць з вайсковага мястэчка[16]. 23 сьнежня 2022 году ў Беларусь прыбыла партыя ЗРК «Тор-М2К»[17].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аповед пра тое, як іжэўскія рамонтнікі «зьлілі» вайскоўцаў супрацьпаветранае абароны 21-й АМСБр, «заблукалых» на Данбасе // «ІнфармНапалм», 12 лютага 2016 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Валеры Бовал. МЗКЦ-6922 - адно з найлепшых шасі ў сьвеце (рас.) // Партал «Ваенны агляд», 6 лістапада 2012 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Шасі МЗКЦ-692200 // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2023 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Ракетчыкі РФ не змаглі адмовіцца ад шасі МЗКЦ // Партал «Наша ніва», 31 сакавіка 2015 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Яраслаў Лыскавец. Мірнае неба абароніць «Праціўнік» // Зьвязда. — 19 жніўня 2016. — № 159 (28269). — С. 1, 2.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Падразьдзяленьні зэнітна-ракетнага палка правялі тактычныя вучэньні пад Астраўцом // Белтэлерадыёкампанія, 12 кастрычніка 2021 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Вадзім Драгуноў, Васіль Богдан, Аляксандар Гараднічэнка. § 13–14. Асноўныя ўзоры ўзбраеньня, ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь // Дапрызыўная падрыхтоўка : навучальны дапаможнік для 10–11 кл. / рэд. Ігар Слуцкі, перакл. Тацьцяна Басалыга, маст. І.А. Грынь. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2020. — С. 82. — 240 с. — 4171 ас. — ISBN 978-985-11-1188-2
- ^ Вадзім Драгуноў, Васіль Богдан, Аляксандар Гараднічэнка. Дадатак // Дапрызыўная падрыхтоўка / рэд. Ігар Слуцкі, перакл. Тацьцяна Басалыга. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2020. — С. 236. — 240 с. — ISBN 978-985-11-1188-2
- ^ Шасі для «Тора» // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2023 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ а б Беларусь атрымала «Тор-М2» // Беларуская служба Польскага радыё, 4 студзеня 2014 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Юры Шаўчук. Трэцяя батарэя «Тор-М2» паступіць на ўзбраеньне беларускай арміі ў пачатку сьнежня // Белтэлерадыёкампанія, 12 верасьня 2013 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Прыбыла трэцяя батарэя ЗРК «Тор-М2» // Міністэрства абароны Беларусі, 10 сьнежня 2013 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
- ^ Яўген Пясецкі. Не праляцiць стальная птушка // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2014. — № 38 (27648). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Коратка // Зьвязда. — 8 красавіка 2014. — № 64 (27674). — С. 1.
- ^ Валяр’ян Шкленьнік. Ім даверана мірнае неба // Зьвязда. — 20 сьнежня 2016. — № 245 (28355). — С. 3.
- ^ Валяр’ян Шкленьнік. АЭС будуць ахоўваць комплексы «Тор-М2» // Зьвязда. — 2 чэрвеня 2018. — № 104 (28720). — С. 3.
- ^ У Беларусь прыбыла чарговая партыя ЗРК «Тор-М2К» // Міністэрства абароны Беларусі, 23 сьнежня 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |