Яцьвягі
Яцьвя́гі (ятвягі, судо́вы, судзіны[1]) — стражытнабалцкае племя, прадстаўнікі якога да канца XIX стагодзьдзя жылі ў Судовіі. Этнічна найбольш блізкае да прусаў і ліцьвінаў. Асноўныя заняткі — земляробства, паляваньне, рыбацтва.
Нашчадкі яцьвягаў бралі ўдзел у фармаваньні беларускай, польскай і летувіскай нацыяў. Апошнімі зь іх зьяўляліся насельнікі ваколіцаў Зьдзецелу, а менавіта вёсцы Засецьце[2]
Гістарычныя зьвесткіРэдагаваць
Упершыню згадваюцца ў рускіх летапісах у X стагодзьдзі, сярод пасольства Русі ў Бізантыі значыцца «ятвяг Гунарев»[1].
На землі яцьвягаў неаднарозава ажыцьцяўляліся напады з боку старажытнарускіх князёў (напрыклад, Уладзімера Сьвятаслававіча ў 983 годзе ды Яраслава Мудрага ў 1038 годзе). У XII стагодзьдзі паўднёвыя землі яцьвягаў былі падпарадкаваныя Галіцка-Валынскаму княству і Мазовіі. У 1277—1283 гадах частку Судовіі захапіў Тэўтонскі Ордэн.
Паводле Мельнскага міру (1422) амаль уся зямля яцьвягаў адышла да Вялікага Княства Літоўскага.
ТэрыторыяРэдагаваць
Дасьледнікі Ю. Кухарэнка і В. Сядоў, апрача Сувалкіі, у склад яцьвяскай тэрыторыі ўлучаюць Падляшша, Берасьцейскую зямлю і частку Верхняга Панямоньня[1].
Асноўныя археалягічныя помнікі, зьвязаныя зь яцьвягамі, — каменныя курганы.
МоваРэдагаваць
Мова без пісьмовасьці, яцьвяская, пра якую згадваецца ў старажытнарускіх летапісах, належала да балцкай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і і была бліжэйшай да прускай, чым да летувіскай і латыскай[2].
Зь іншага боку, мова яцьвягаў мела некаторыя важныя асаблівасьці, характэрныя для славянскіх моваў: наяўнасьць s, z (як у прускай) замест летувіскіх š, ž c, dz, з tj, dj (як у польскай), ператварэньне палятальных зычных ’t, d’ y k’, g’ (і адваротная замена k’ g’ y t; d’, як, прыкладам, ува ўсходне- й паўднёваславянскіх мовах). Паводле наяўных зьвестак, лексыка яцьвяскай мовы судакраналася са славянскай[2].
Такім чынам, яцьвяская мова зьяўлялася пераходнай паміж балтыйскімі й славянскімі мовамі ў нашмат большай ступені, чым пруская, якой таксама не чужыя характэрныя асаблівасьці славянскіх моваў[2].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Яраслаў Звяруга. Яцвягі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 788.
- ^ а б в г Уладзімір Свяжынскі. Балты і балцкія гаворкі ў старажытнай Беларусі // «Кантакты і дыялогі» № 2/3, 1999.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Yatvegians // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Судоўскі Слоўнік(анг.). SŪDUVA ONLINE. Праверана 17 кастрычніка 2010 г.