Адкрыць галоўнае мэню

Кры́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Сажы. Адміністрацыйны цэнтар Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 26 007 чалавек[1]. Знаходзіцца за 104 км на ўсход ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Воршу, Магілёў, Унечу і Рослаў; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Рослаў.

Крычаў
трансьліт. Kryčaŭ
Замкавая Гара і царква Сьвятога Мікалая
Замкавая Гара і царква Сьвятога Мікалая
Coat of Arms of Kryčaŭ, Belarus.svg Flag of Kryčaŭ.png
Герб Крычава Сьцяг Крычава
Першыя згадкі: 1136
Магдэбурскае права: 23 жніўня 1633
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Крычаўскі
Плошча: 10,7 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 26 007 чал.[1]
шчыльнасьць: 2430,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2241
Паштовыя індэксы: 213491, 213492, 213493, 213494, 213495, 213496, 213498, 213500
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°43′10″ пн. ш. 31°42′50″ у. д. / 53.71944° пн. ш. 31.71389° у. д. / 53.71944; 31.71389Каардынаты: 53°43′10″ пн. ш. 31°42′50″ у. д. / 53.71944° пн. ш. 31.71389° у. д. / 53.71944; 31.71389
Крычаў на мапе Беларусі ±
Крычаў
Крычаў
Крычаў
Крычаў
Крычаў
Крычаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://krichev.mogilev-region.by/en

Крычаў — магдэбурскае места гістарычнай Амсьціслаўшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка на Замкавай Гары, палац Пацёмкіна — Галынскіх і цэрквы Сьвятога Мікалая і Ўваскрасеньня Хрыстова, помнікі гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся нэагатычны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.

НазваРэдагаваць

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Крычаў». Паводле адной зь іх, ён утварыўся ад слова «крычнае» (што азначае прафэсію) або «крыца», «крычнае жалеза» — назваў балотнай жалезнай руды, якой было багата ў навакольлі[2]. Іншая вэрсія зьвязвае назву места з крывічамі. Апроч таго, існуе шэраг легендаў і паданьняў пра назву і абставіны заснаваньня Крычава[3].

Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Крэчут.

ГісторыяРэдагаваць

Асноўны артыкул: Гісторыя Крычава

Раньняе СярэднявеччаРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў зьмяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расьціслава Мсьціславіча і датуецца 1136 годам[4]. У ХІІ — сярэдзіне ХІV стагодзьдзя места знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[5].

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

У 1358 годзе Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў ў склад Амсьціслаўскага княства. У ХІV—ХVІІІ стагодзьдзях існавалі Крычаўскія мескія ўмацаваньні. З канца ХV стагодзьдзя места ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва, дзе стала цэнтрам воласьці, уладаньня вялікіх князёў. У 1507 і 1508 гадох маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1582) у 1564 годзе яны зноў двойчы спрабавалі захапіць места.

 
Места на акварэлі М. Іванова, 1784 г.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Крычаў увайшоў у склад Амсьціслаўскага ваяводзтва. З ХVІІ стагодзьдзя ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў. У ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзях аснову плянавальнай кампазыцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касьцёл, сынагога. Сфармаваўся другі цэнтар места — Рынак.

У 1614 годзе маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 годзе ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[4]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезьлі ў Маскоўскую дзяржаву, а само места спалілі[6]. 23 жніўня 1633 году за гераізм і адданасьць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбурскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач зь якім срэбны меч»[7].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленьні ў 1661 годзе сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для места выплату падаткаў[4].

Паводле інвэнтару, на 1671 год у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 год — 456 дымоў[4]. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) улетку 1708 году непадалёк ад места разьмяшчаўся лягер расейскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 год у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 год — 429 дымоў, на 1779 год — 470 дымоў[4].

У 1743—1744 гадоох у Крычаве й ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфэўдальнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Флярыяна Радзівіла.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Крычаўская вэрф, рысунак 1785 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Крычаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 годзе Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 год у Крычаве было 470 двароў. У канцы XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасьці, тут працавалі суднавэрф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.

На 1847 год у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касьцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касьцёл і 5 сынагогаў, працавалі 2 народныя вучэльні, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазын, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 годзе тут ўтварыўся чыгуначны вузел на лініі Ворша — Унеча. У 1924 годзе Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Калінінскай, з 1927 году Магілёўскай акругі, з 1938 году — у Магілёўскай вобласьці. На 1926 год тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус места. У 1930-я гады тут збудавалі ТЭЦ, цэмэнтавы, фасфарытавы, крэйдавы заводы, ільнозавод. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасьня 1943 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1962—1965 гадох Крычаў уваходзіў у склад Амсьціслаўскага раёну.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

 
  • XVIII стагодзьдзе: 1779 год — 2,8 тыс. чал.[4]
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 4570 чал.; 1883 год — 6 тыс. чал.[8]; 1897 год — 6221 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 5592 чал.; 1939 год — 16,0 тыс. чал.; 1959 год — 19 тыс. чал.[9]; 1972 год — 26,5 тыс. чал.; 1991 год — 32,6 тыс. чал.; 1997 год — 31,9 тыс. чал.; 1998 год — 31,1 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 28 тыс. чал.; 2006 год — 27,4 тыс. чал.; 2008 год — 27 тыс. чал.[11]; 2009 год — 27 202 чал.[12] (перапіс); 2010 год — 27,1 тыс. чал.; 2016 год — 26 325 чал.[13]; 2017 год — 26 178 чал.[14]; 2018 год — 26 007 чал.[1]

АдукацыяРэдагаваць

У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных установаў.

  • Тэхнікум эканомікі, права і кіраваньня
  • Крычаўскі прафэсійны агратэхнічны каледж
  • Магілёўскі абласны ліцэй № 4

МэдыцынаРэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць 3 лякарні і 6 паліклінік.

КультураРэдагаваць

Дзейнічаюць 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

ЗабудоваРэдагаваць

 
У цэнтры места

ПлянРэдагаваць

Шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзьве часткі. Найбольш разьвітая зь іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй разьмяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Места мае 5 паркаў і 2 сквэры.

Вуліцы і пляцыРэдагаваць

 
Жылы дом
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца ?
Пралетарская вуліца Пятніцкая вуліца
Савецкая вуліца Пагаранская вуліца
Сірацініна вуліца Спаская вуліца
Забялышчынская вуліца
? Астрожная вуліца
? Бочкавая вуліца
? Броварная вуліца
? Вялікая вуліца
? Галкавая вуліца
? Гуменная вуліца
? Дрыбінская вуліца
? Жыдоўская вуліца
? Замкавая вуліца
? Латынская вуліца
? Падбярэжная вуліца
? Падгорацкая вуліца
? Почапская вуліца
? Слабадзкая вуліца
? Чэрыкаўская вуліца
? Шумлівая вуліца
? Юраўскі перакоп вуліца
? Рынак пляц

МясцовасьціРэдагаваць

У Крычаве існавалі гістарычныя мясцовасьці Забялышчын і Загарадзішча[15].

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.

ТранспартРэдагаваць

 
Чыгуначная станцыя

У Крычаве ёсьць чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 мескіх, 9 мясцовых і 2 міжмескія маршруты.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

ІнфраструктураРэдагаваць

Дзейнічае Крычаўскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Крычаў»[16].

СлавутасьціРэдагаваць

Страчаная спадчынаРэдагаваць

ГалерэяРэдагаваць

Месты-сябрыРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 184.
  3. ^ Легенды і паданьні пра Крычаў, Магілёўская абласная бібліятэка
  4. ^ а б в г д е Мяцельскі А. Крычаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 153.
  5. ^ Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.; Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“». — Менск: З. Колас, 2005. С. 354.
  6. ^ Кузьмін А. Кароткая гісторыя Крычава, Radzima.org
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 178.
  8. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 793—794.
  9. ^ Бянько У. Крычаў // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 279.
  10. ^ БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 524.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 393.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Менск: Бел. навука, 2003.
  16. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Крычаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў