Слонімская губэрня
Слонімская губэрня — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне ў Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 1796—1797 роках. Губэрнскае места — Слонім.
Утвораная ў 1796 року на беларускіх землях, якія адышлі да Расеі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Падзялялася на 8 паветаў: Берасьцейскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пружанскі, Слонімскі.
У 1797 року ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губэрні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню з цэнтрам у Вільні.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |