Віцебск
Ві́цебск — места ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне пры ўтоку ў яе Віцьбы і Лучосы. Адміністрацыйны цэнтар Віцебскага гарсавету, раёну і вобласьці. Плошча 96,73 км². Насельніцтва на 2020 год — 364 800 чалавек[3]. Знаходзіцца за 300 км ад Менску, непадалёк ад граніцы з Расеяй. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Воршу, Полацак і аўтамабільных дарог. Аэрапорт (пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу), рачны порт.
Віцебск лац. Viciebsk | |||||
Віды Віцебску | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 974, 1021 | ||||
Магдэбурскае права: | 17 сакавіка 1597 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Гарадзкі савет: | Віцебскі | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Мікалай Валер’евіч Арлоў[d][1] | ||||
Плошча: | 96,73 км² [2] | ||||
Вышыня: | 164 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 364 800 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 3771,32 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 21 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 210xxx | ||||
СААТА: | 2401000000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°11′0″ пн. ш. 30°10′0″ у. д. / 55.18333° пн. ш. 30.16667° у. д.Каардынаты: 55°11′0″ пн. ш. 30°10′0″ у. д. / 55.18333° пн. ш. 30.16667° у. д. | ||||
± Віцебск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) |
Віцебск — магдэбурскае места, адно з найстарэйшых у Беларусі. Колішняя сталіца ўдзельнага княства, цэнтар гістарычнага рэгіёну і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час прэтэндуе на неафіцыйны статус культурнай сталіцы краіны. Тут захаваліся меская ратуша, царква Зьвеставаньня Багародзіцы, царква Покрыва Багародзіцы на Маркаўшчыне, манастыр базылянаў, комплекс кляштару трынітарыяў з касьцёлам Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, касьцёл Сьвятой Барбары і палац Кудзіновічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся царква Сьвятых Барыса і Глеба на Пескаваціку, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і Фарны касьцёл, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама цэрквы саборная Прачыстай Багародзіцы (адноўлена ў 2010 годзе), Уваскрасеньня Хрыстова на Рынку (адноўлена ў 2008 годзе), Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, Божага Яўленьня, Уваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Яна Хрысьціцеля, Сьвятога Спаса, Раства Хрыстова, Сьвятога Духа і Сьвятой Тройцы, комплекс езуіцкага калегіюма з касьцёлам Сьвятога Язэпа, кляштарныя комплексы бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і піяраў з касьцёлам Маці Божай Шкаплернай, Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі. Калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 12 унікальных твораў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у перабудаваным выглядзе.
Назва
рэдагавацьТапонім Віцебск утварыўся ад назвы ракі Віцьбы паводле найбольш старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + суфікс -ск[4]. Увогуле, у айканіміі этнічных беларускіх зямель суфікс -ск (-цак) лічыцца глыбока традыцыйнай рэліктавай зьявай, якая падкрэсьлівае самабытнасьць беларускага народа і старажытнасьць тэрыторыі яго расьсяленьня. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стагодзьдзяў, у тым ліку ў назвах двух найстаражытнейшых местаў Полацку і Смаленску, засьведчаных летапісамі пад 862 і 863 гадамі. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, памянёных у летапісах XI стагодзьдзя, прыпадае менавіта на зону фармаваньня беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасьць і ў наступныя стагодзьдзі. Кожнае трэцяе беларускае места зь ліку занесеных у «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV стагодзьдзя сканчаецца на -ск (-цак)[4].
Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня гідроніму Віцьба. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, у аснове назвы ракі славянскае паняцьце «віць» — 'вільготнае месца, багна' — у спалучэньні з фармантам -ба, што надае прыналежнасьць да месца[5]. Гісторык Аляксей Сапуноў сьцьвярджаў, што Віцьба атрымала назву ад уласных лукавінаў, паміж якімі яна мусіла «віцца»[6]. Лінгвіст Уладзімер Тапароў аспрэчваў славянскую вэрсію паходжаньня назвы ракі і апэляваў да шчыльнага балтыйскага гідранімічнага фону ў басэйне Дзьвіны. На яго думку, назва «Віцьба» — балтыйская, а найбольш аўтэнтычнай формай трэба лічыць раньняе Відба (і адпаведна Відбеск). Балтыйскую першакрыніцу дасьледнік рэканструяваў у выглядзе Vid-up- 'Сярэдняя рака' і параўноўваў з балтыйскімі назвамі тыпу Vidupe (у Латвіі) і Выцебець (у басэйне Акі, каля Выцебеці нямала назваў-дубляў кшталту ракі Сярэдняй)[7].
Іншыя варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Витепск[a], Видбеск, Видебск, Витепеск, Витьбеск. У нямецкіх хроніках упамінаецца пад назвай Вітэнбеке (лац. Vitenbeke)[b]. У гаворках Віцебшчыны таксама сустракаюцца варыянты Віцемск, Вітэбск, Вытэбск, Віцімськ[8]
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьДатаваньне першага пісьмовага ўпаміну пра Віцебск няпэўнае. Паводле легенды зь Віцебскага летапісу, складзенага ў XVIII ст., горад у 974 годзе заклала княгіня кіеўская Вольга, аднак вядома, што яна памерла яшчэ ў 969 годзе. З гэтай прычыны на сёньняшні дзень паміж гісторыкамі вядзецца спрэчка: як імаверную дату заснаваньня называюць 947 год (паводле «Аповесьці мінулых часоў» у 947 годзе Вольга наведвала міжрэчча Дзьвіны і Дняпра і ўтварыла тут пагосты для збору даніны, у тым ліку на рэках Мсьце і Лузе, магчыма тады зьявіўся пагост і на Віцьбе — Віцебск), а таксама 914 год[9].
У Х—ХІІІ стагодзьдзях Віцебск займаў важнае месца на «шляху з варагаў у грэкі». У 1021 годзе князь кіеўскі Яраслаў Уладзімеравіч перадаў места разам з Усьвятам князю полацкаму Брачыславу Ізяславічу пры складаньні міру.
Па сьмерці князя полацкага Ўсяслава Чарадзея (1101 год) Віцебск стаў сталіцай удзельнага княства. Першым князем віцебскім быў Сьвятаслаў Усяславіч, пазьней местам і княствам валодалі ягоныя нашчадкі Васількавічы. У 1167 годзе князь менскі Валадар Глебавіч узяў Віцебск у аблогу, а ў 1196 годзе каля места адбылася бітва аб’яднаных сілаў полацкіх і чарнігаўскіх князёў з смаленскімі князямі. Полацкія князі перамаглі і вярнулі сабе Віцебскае княства. З 1318 году тут княжыў Яраслаў Васільевіч, які аддаў сваю адзіную дачку Марыю замуж за князя крэўскага Альгерда.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПа сьмерці князя Яраслава (1320 год) Віцебск паводле спадчыны перайшоў да вялікага князя Альгерда і такім чынам далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1341 годзе тутэйшыя жыхары на чале з Альгердам дапамаглі Пскову супраць крыжакоў[10]. З 1345 году места знаходзілася ў валоданьні Андрэя Альгердавіча.
Паводле гістарычных крыніцаў, у 1351 годзе ў Віцебску завяршылася будаваньне княскага палаца і муравана-драўляных Верхняга і Ніжняга замкаў, даўжыня сьценаў якіх складала 1,75 км[10]. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Віцебск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У канцы XІV ст. места апынулася ў цэнтры міжусобнага змаганьня паміж сынамі і суродзічамі Альгерда за права валоданьня гэтым важным стратэгічным пунктам. Верхні і Ніжні замкі неаднаразова супрацьстаялі шматлікім і працяглым аблогам. 15 ліпеня 1410 году віцебская харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдзкай бітве.
У XV—XVІ стагодзьдзях Віцебск стаў буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. На 1441 год ён уваходзіў у лік 15 найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага.
Паводле ўстаўной граматы вялікага князя Казімера 1444 году Віцебск атрымаў абмежаванае самакіраваньне, таксама грамата фактычна зафіксавала аўтаномію Віцебскай зямлі[11]. Надалей у XVІ ст. места атрымала некалькі прывілеяў, якія гарантавалі недатыкальнасьць зямельных уладаньняў фэўдалаў і мяшчанаў, правы бязмытнага гандлю і вольнага выезду ў межах дзяржавы[11].
У 1508 годзе на базе Віцебскага намесьніцтва ўтварылася ваяводзтва[12]. 17 сакавіка 1597 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб[13]: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч». Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:
Герб надаем месту нашаму Віцебскаму ў блакітнам полю абраз сьвятога Спаса Збавіцеля нашага, а пры том зараз трохі ніжэй меч голы чырвоны, што ся маець разумець крававы. | ||
У другой палове XVІ — пачатку XVІІ стагодзьдзяў у Віцебску ўтварылася супольнасьць кальвіністаў, у якую ўваходзілі заможныя месьцічы і сябры магістрату. Адначасна ў месьце распачалі сваю дзейнасьць праваслаўныя брацтвы, якія спрыялі захаваньню беларускай мовы і культуры.
Ад пачатку XVІ ст. Віцебск неаднаразова (у 1502, 1516, 1519, 1534 і 1536 гадох) цярпеў ад агрэсіі Маскоўскай дзяржавы, войскі якой спусташалі ваколіцы места, забівалі і бралі ў палон ягоных жыхароў[14]. У Інфлянцкую вайну маскоўскія захопнікі двойчы бралі Віцебск у аблогу (у 1562 і 1568 гадох), зьнішчаючы ягоныя пасады і ваколіцы[14]. У 1602 годзе вяртаючыся дадому з вайны Рэчы Паспалітай з Швэцыяй места абрабавалі запароскія казакі[14]:
Таго ж року запароскія казакі ў Швэцыі былі, да нічога не памаглі, толька вялікую шкоду гаспадару ўчынілі, бо места слаўнае, места багатае Віцебск зваявалі, мяшчан пабілі, панны паплюгавілі, скарбы пабралі. | ||
12 лістапада 1623 году ў Віцебск выбухнуў бунт[15], вынікам якога стала забойства полацкага ярхіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. За ўдзел часткі жыхароў у бунце места часова пазбавілі Магдэбурскага права (вярнулі ў 1654 годзе). У сярэдзіне XVІІ ст. Віцебск быў буйным адміністрацыйным, рамесным і гандлёвым цэнтрам, у якім налічвалася больш за тысячу дамоў. Тут разьвіваліся мэтала- і дрэваапрацоўка, гарбарнае, ганчарнае, васкабойнае рамёствы, а таксама мёдаварэньне.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебску і ваколіцаў ліцьвінамі: «литвин, из Витепска, Иванко Мещеринов» (1609 год)[16], «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин[c] белорусец Витепского повету» (1627 год)[19], «литвин Александр Лабыт… шляхтич Витебского повету» (1632 год)[20], «[из Витебска] литвин… Гришка Яновский» (1647 год)[21], «литвина… витепского торгового человека мещанина Остафья Андреева сына Пажанка» (1668 год)[22], «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады)[23].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Віцебскі замак па амаль 3-месячнай аблозе захапіла 20-тысячнае войска маскоўскіх ваяводаў і ўкраінскіх казакаў. У баях загінула большасьць месьцічаў, значная частка шляхты і жыдоў трапіла ў палон. Акупанты прымусова вывезьлі ў Маскву нямала тутэйшых рамесьнікаў[14]. Толькі ў 1667 годзе Віцебск, згодна з умовамі замірэньня, вярнулі Вялікаму Княству Літоўскаму. Паводле тагачаснага інвэнтару ў месьце было тры замкі — Верхні (Горны), дзе знаходзіўся палац ваяводы, Ніжні (Дольны) і Ўзгорскі. Замкі стаялі ў атачэньні муроў з 20 вялікімі і 3 малымі вежамі. Неўзабаве ў Віцебску адкрыўся езуіцкі калегіюм (1682 год). У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 28 верасьня 1708 году на загад Пятра I[24] места спалілі расейскія войскі[25][26]. Згарэлі замкі, ратуша, крамы, усе пасады, 12 цэркваў і 4 касьцёлы. 3 гэтага часу пачаўся заняпад эканомікі места[14].
Па аднаўленьні ў другой палове XVІІІ ст. Віцебск сваёй велічынёю стаў другім (пасьля Магілёва) местам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1764 годзе яго ўраўнавалі ў правох з сталіцай — Вільняй[27], тут пачалося будаваньне новай мураванай ратушы (скончылася ў 1775 годзе).
-
Рынак
-
Ніжні Замак
-
Агульны выгляд з боку ручая Дунаю
-
Агульны выгляд з боку Віцьбы
-
Агульны выгляд з боку Заручаўя
-
Заручаўе
-
Задзьвіньне
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам правінцыі (у 1796 годзе цэнтар Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні). У 1781 годзе расейскія ўлады зацьвердзілі новы герб места з «Пагоняй» на бел-чырвона-белым фоне. У 1803 годзе на загад з Санкт-Пецярбургу ўсе мескія прывілеі накіравалі ў Сэнат на рэвізію, з тых часоў няма зьвестак пра іхнае месца знаходжаньня[27]. У 1777 годзе ў Віцебску пачало працаваць першае прамысловае прадпрыемства — гарбарня, у 1797 годзе — губэрнская друкарня. У 1804 годзе адкрылася гімназія. У вайну 1812 году з 16 ліпеня да 26 кастрычніка места займалі францускія войскі.
Гісторык Вітаўт Кіпель зазначае, што ў пачатку XIX ст. у ЗША існаваў гурток «літоўскай шляхты» з Магілёва і зь Віцебшчыны. Гэта сьведчыць пра тое, што перасяленцы з анэксаванага Расейскай імпэрыяй ВКЛ акцэнтавалі ўвагу на тым, што яны ліцьвіны, што яны паходзяць зь Літвы, а ня Польшчы[28].
На 1825 год у Віцебску працавалі 10 прадпрыемстваў, 135 крамаў, 8 корчмаў, 150 шынкоў, 6 навучальных установаў, места ўпрыгожвалі 24 сакральныя будынкі розных канфэсіяў. У 1826 годзе ўтварылася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, з 1845 году пачаў сваю дзейнасьць мескі тэатар.
За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе група гімназістаў і канцылярскіх урадоўцаў спрабавала пакінуць Віцебск і далучыцца да паўстанцкіх аддзелаў, але іх затрымалі ўлады. Расейцы абвясьцілі ў месьце ваеннае становішча[27].
У 1866 годзе празь Віцебск прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка, пазьней чыгуначныя лініі злучылі места з Масквой, Берасьцем, Санкт-Пецярбургам і Кіевам. З 1874 году пачало сваю дзейнасьць Віцебскае навуковае таварыства лекараў. У 1881—1882 гадох тутэйшы фатограф Сігізмунд Юркоўскі першым у сьвеце разьлічыў і сканструяваў імгненны фатаграфічны затвор, апісаньне якога апублікаваў у часопісе «Фатограф».
На 1887 год у Віцебску было каля 2,8 тыс. будынкаў, працавалі 3 друкарні і 2 лякарні. На 1891 год у месьце было 22 навучальныя ўстановы, 5 бібліятэк, чытальня. У 1893 годзе тут адкрыўся царкоўна-археалягічны музэй, заснаваны з ініцыятывы Е. Раманава і А. Сапунова. Паводле зьвестак за 1895 год, у Віцебску налічвалася 650 мураваных і 7200 драўляных будынкаў, 2 тэатры, 3 друкарні, 8 кнігарань, 4 бібліятэкі і каля 80 прамысловых прадпрыемстваў. У 1897 годзе Бэльгійскае акцыянэрнае таварыства збудавала ў Віцебску электрастанцыю, а ў 1898 годзе — першую на Беларусі трамвайную лінію з электрычнай цягай. Апроч таго, у цэнтры места праклалі водаправод.
У 1905 годзе ў Віцебску адкрыўся першы кінатэатар. З 1910 году пачаў сваю дзейнасьць першы на Беларусі настаўніцкі інстытут. 20 красавіка (3 траўня) 1917 году жыхары места ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня[29].
-
Царква Раства Хрыстова на Заручаўі, 1844 г.
-
Царква Сьвятой Тройцы (Чорная) на Пескаваціку. Д. Струкаў, 1864—67 гг.
-
Царква Сьвятога Ільлі на Задзьвіньні.
І. Трутнеў, 1866 г. -
Царква Сьвятой Тройцы на Маркаўшчыне. І. Трутнеў, 1866 г.
-
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Пескаваціку,
1866 г. -
Царква Сьвятога Духа,
1870 г. -
Руіны замка. Н. Орда, 1875—76 гг.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Віцебск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада, жыхары Каралёўскай воласьці Віцебскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[30]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Віцебск увайшоў у склад Беларускай ССР[31], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 году Віцебск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну і акругі (з 15 студзеня 1938 году — цэнтар вобласьці).
У 1926 годзе ў Віцебску адкрыўся Тэатар імя Якуба Коласа, які сьпярша зваўся II Беларускім дзяржаўным тэатрам. У 1920-я гады сфармавалася творчая мастацкая школа, якая ў сусьветнай мастацтвазнаўчай літаратуры атрымала назву «Віцебскай школы абстракцыянізму» (Ю. Пэн, М. Шагал, К. Малевіч). У гэты ж час у Віцебску пачало дзеяць краязнаўчае таварыства, якое выдавала зборнік «Віцебшчына». Сябры мастацкай сэкцыі таварыства зьбіралі ўзоры народнага мастацтва, рабілі замалёўкі помнікаў архітэктуры і інш.
27 верасьня 1938 году Віцебск атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У гэты час тут працавалі 209 прадпрыемстваў, 3 ВНУ, 42 агульнаадукацыйныя школы, 40 бібліятэк, 11 лякарняў, 3 кінатэатры. Места стала буйным прамысловым і культурным цэнтрам Беларусі.
У Другую сусьветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 26 ліпеня 1944 году Віцебск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У верасьні 1941 году ў месьце заснавалі канцлягер «Пяты полк», дзе да канца нямецкай акупацыі забілі 75 тыс. ваеннапалонных і 4 тыс. віцяблянаў[32].
Геаграфія
рэдагавацьРэльеф
рэдагавацьТэрыторыя Віцебску разьмяшчаецца на пагорыстай мясцовасьці на заходніх адгор’ях Віцебскага ўзвышша, прарэзанага ярамі, глыбіня якіх 10—12, месцамі да 40 м. Рака Дзьвіна перасякае места ў выглядзе падковы з паўночнага захаду на паўднёвы захад далінай, якая глыбока ўразаецца і дзеліцца на левабярэжную пагорыстую, з глыбокімі ярамі частку і правабярэжную — з больш роўным рэльефам. Максымальныя ваганьні вышыняў у межах Віцебску каля 80 м, найбольш характэрныя да 20 м. Абсалютная вышыня ад 125 м над узроўнем мора (урэз Дзьвіны ў месцы сутокі з Лучосай), да 204 м (на ўсходняй ускраіне места). У рэльефе Віцебску і навакольля выдзяляюцца глыбока ўрэзаныя даліны Дзьвіны, Віцьбы, Лучосы. У заходняй частцы места на адносна роўным рэльефе правабярэжжа вылучаецца Юр’ева горка з абсалютнай вышынёй больш за 175 м[33].
Клімат
рэдагавацьВіцебск — найбольш паўночны абласны цэнтар Беларусі, ён знаходзіцца ў межах 55—56 пн. ш. Клімат мерны кантынэнтальны, адметны мерна цёплым летам (сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17°, +20 °C) і мерна халоднай зімой (сярэдняя тэмпэратура студзеня −8°, −10 °C).
Кліматычныя зьвесткі для Віцебску | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | |
Сярэдняя t, °C | −8 | −6,5 | −2 | 5,5 | 12,5 | 16 | 17 | 16 | 11,5 | 6 | 0 | −5 | |
Норма ападкаў, мм | 38 | 30 | 39 | 39 | 52 | 79 | 92 | 73 | 65 | 48 | 56 | 52 | |
Крыніца: Клімат Віцебску (рас.). Метеоновости. Праверана 25 ліпеня 2011 г. |
Водныя рэсурсы
рэдагавацьНа тэрыторыі Віцебску і яго аглямэрацыі цячэ Дзьвіна і яе прытокі Лужасьнянка і Шэвінка (правыя), Віцьба і Лучоса (левыя, упадаюць у межах местах). Гушчыня рачной сеткі складае 0,45 км./км². Паводле воднаму рэжыму рэкі належаць да раўнінных зь перавагай сьнегавога жыўленьня, маюць невялікія схілы (каля 1,2 %) і хуткасьці плыні.
Дзьвіна, якая цячэ глыбока ўрэзанай далінай, перасякае Віцебск шырокай дугой. У цэнтральнай частцы места рака цячэ з поўначы на поўдзень. Шырыня Дзьвіны ў межах Віцебску 110—150 м, шырыня даліны — 200—300 м, схілы крутыя, прарэзаны крутымі ярамі[34].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьРаёны
рэдагавацьЦяперашні афіцыйны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Віцебску застаўся з савецкага часу. Места падзяляецца на 3 раёны:
- Кастрычніцкі, тэрыторыя якога зьяўляецца гістарычным, культурным і прамысловым цэнтрам места і займае плошчу больш за 3500 га
- Першамайскі, які складаецца зь дзьвюх вялікіх частак, разьмешчаных на берагах Дзьвіны і Лучосы ў паўднёвай частцы места
- Чыгуначны, разьмешчаны ў заходняй частцы места на правым беразе Дзьвіны
Мікрараёны
рэдагавацьУ Віцебску выдзяляюць наступныя мікрараёны:
- Альгова
- Білева
- Журжава
- Маркаўшчына
- Мэдычны цэнтар
- Поўдзень-1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 7а.
- Тарны
- Ціраспаль
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVII стагодзьдзе: 1650 год — 10 тыс. чал.[15]
- XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 10 289 чал. (4955 муж. і 5334 жан.), у тым ліку купцоў 473 хрысьціянаў і 1386 юдэяў, мяшчанаў — 6218 хрысьціянаў і 1386 юдэяў, 652 юдэяў сталых жыхароў павету, 552 працоўнага люду, 635 шляхты[35]; 1785 год — 10,5 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1808 год — 10 803 чал. (5398 муж. і 5405 жан.), у тым ліку 110 духоўнага стану, 222 урадоўцаў, 71 шляхты, 1180 купцоў-хрысьціянаў, 128 купцоў-юдэяў, 6242 мяшчанаў-хрысьціянаў, 2850 мяшчанаў-юдэяў[36]; 1817 год — 3340 чал.[27]; 1825 год — 16,9 тыс. чал.[37]; 1860 год — 29 496 чал. (у тым ліку 14 315 муж.); зь іх паводле стану: 3207 шляхты, 325 купцоў, 23 745 мяшчанаў, 561 чальцоў цэхаў; паводле веры: 10 383 праваслаўных, 3769 каталікоў, 156 адзінаверцаў, 124 раскольнікаў, 70 пратэстантаў, 15 004 юдэі[36]; 31 сьнежня 1863 году — 27 868 чал. (13 301 муж. і 14 567 жан.); паводле веры 9416 праваслаўных, 2741 каталікоў, 405 раскольнікаў, 375 адзінаверцаў, 195 пратэстантаў, 14 736 юдэяў[36]; 1881 год — 48 206 чал. (26 462 муж. і 21 744 жан.), у тым ліку 16 954 праваслаўных, 5567 каталікоў, 633 адзінаверцаў, 497 пратэстантаў, 384 раскольнікаў, 24 171 юдэй[36]; 1885 год — 54 916 чал. (29 317 муж. і 25 599 жан.), у тым ліку праваслаўных 10 205 муж. і 7697 жан., каталікоў — адпаведна 3344 і 3432, адзінаверцаў — 378 і 386, пратэстантаў 227 і 219, раскольнікаў — 252 і 231, юдэяў — 14 911 і 13 394[36]; 1888 год — 58 179 (31 417 муж. і 26 762 жан.)[36]; 1891 год — 59 403, у тым ліку 24 597 праваслаўных, 6749 каталікоў, 832 адзінаверцаў, 813 раскольнікаў, 24 945 юдэяў, 288 магамэтанаў, 12 інш. веры[36]; 1897 год — 65 871 чал., у тым ліку 34 429 габрэяў[38].
- XX стагодзьдзе: 1913 год — 109 тыс. чал.[39]; 1923 год — 90 918 тыс. чал.[40]; 1926 год — 98 808 тыс. чал.[40]; 1939 год — 167 тыс. чал.[41]; 1959 год — 148 тыс.[41]; 1970 год — 231 тыс. чал.[41]; 1995 год — 359 тыс. чал.[42]; 1993 год — 367,7 тыс. чал.[43]; 1996 год — 356,4 тыс. чал.[44]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 342,7 тыс. чал.; 2006 год — 343,6 тыс. чал.; 2009 год — 356 тыс. чал.[45]; 2009 год — 347 928 чал.[46] (перапіс); 1 студзеня 2014 год — 370 645 чал.[47]; 2016 год — 368 574 чал.[48]; 2017 год — 369 933 чал.[49]; 2018 год — 370 298 чал.[50]; 2019 год — 378 459 чал.[51]; 2020 год — 364 800 чалавек[3]
Адукацыя
рэдагавацьУ Віцебску працуе больш за 50 школаў, ліцэяў і гімназіяў, 8 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 11 прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Вышэйшую адукацыю атрымліваюць у чатырох дзяржаўных ВНУ:
- Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
- Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
- Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя П. М. Машэрава
- Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Пры Віцебскай дзяржаўнай музычнай вучэльні імя І. Салерцінскага працуе філія Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, апроч таго працуе філія недзяржаўнага Інстытуту сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядзе набор у асьпірантуру і дакатарантуру[52].
Мэдыцына
рэдагавацьАхову здароўя віцяблянаў ажыцьцяўляе сетка мэдычных установаў, у якіх працуе каля 2800 лекараў. Агульная магутнасьць стацыянараў складае 4960 ложкаў, магутнасьць амбуляторна-паліклінічных установаў складае каля 10 000 наведваньняў у зьмену.
Лекавальна-прафіляктычныя ўстановы ўлучаюць чатыры мескія тэрытарыяльна-мэдычныя аб’яднаньні. У іх ліку дарослыя і дзіцячыя паліклінікі, жаночыя кансультацыі і мескі стацыянар. Функцыянуюць таксама 16 асобных лекавальна-прафіляктычных установаў, 5 абласных мэдычных дыспансэраў, 2 цэнтры санітарна-гігіенічнага і прафіляктычнага кірунку, Абласны дыягнастычны цэнтар, разгалінаваная сетка дзяржаўных і прыватных апатэк.
Пашыраецца сетка прыватных мэдычных установаў, у якіх працуюць высокакваліфікаваныя адмыслоўцы.
Культура
рэдагавацьВіцебск — буйны культурны цэнтар Беларусі. У ім праводзяцца штогадовыя фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску», «Белая амфара», «Art-sessio», музычны конкурс імя І. Салерцінскага, музычны фэстываль «Менестрэль».
У месьце дзеюць філярмонія, 24 бібліятэкі, 6 музэяў, 2 школы мастацтваў, 14 выстаўных заляў, палацаў і дамоў культуры. Дзеюць 2 прафэсійныя тэатры:
Віцебск называюць местам мастакоў. Гэта даніна мастацкім традыцыям, закладзеным стваральнікам першай прыватнай школы малярства і малюнку Юдалем Пэнам, першымі вольнымі дзяржаўнымі майстэрнямі — пачынальнікамі Віцебскай мастацкай школы. У наш час віцебская арганізацыя Беларускага саюза мастакоў налічвае больш за 100 чалавек, якія працуюць у розных жанрах і відах мастацтва. У асноўным — гэта выпускнікі мастацка-графічнага факультэту ВДУ імя П. Машэрава, тэхналягічнага ўнівэрсытэту і Беларускай акадэміі мастацтваў. Пэрыядычна лядзяцца выставы твораў самадзейных мастакоў і майстроў народнага мастацтва.
-
Я. Мінін. Касьцёл Сьвятога Антонія
-
Я. Мінін. Стары Віцебск
-
Ю. Пэн. Духаўскі завулак
-
Э. Лісіцкі. Траецкая царква на Пескаваціку
-
М. Шагал. Дворык каля касьцёла Сьвятога Антонія
-
М. Шагал. Рынак з боку Віцьбы
Спорт
рэдагавацьУ Віцебску разьмяшчаецца больш за 780 фізкультурна-спартовых збудаваньняў, у тым ліку: Цэнтральны спартовы комплекс, палац зімовых відаў спорту, 167 спартовых заляў, 41 плавальны басэйн (у тым ліку міні-басэйны), больш за 340 спартовых пляцовак, 12 лыжных базаў, 17 стралковых ціраў, 32 спартовыя палі для гульняў.
У наш час у месьце працуе 23 спартовыя ўстановы (ДЮСШ і СДЮШАР), дзе праходзяць агульнафізычную й спэцыялізаваную падрыхтоўку 9130 навучэнцаў па 50 відах спорту, зь якіх 37 зьяўляюцца алімпійскімі.
Штогод у Віцебску праводзіцца больш за 200 спартовых спаборніцтваў мескага, нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню ў 50 відах спорту, у тым ліку міжнародныя турніры на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў Т. Івінскай-Белашапка (баскетбол), В. Яноўскага (бокс), І. Каныгіна (грэцка-рымская барацьба) і Т. Лазаковіч (спартовая гімнастыка)[53].
Футбольны клюб ФК Віцебск бярэ ўдзел у Вышэйшай лізе Беларусі. Існуе хакейны клюб ХК Віцебск.
Мас-мэдыя
рэдагавацьВыдаюцца газэты «Віцьбічы», «Витебский Курьер» і «Віцебскі праспэкт», жыдоўскі часопіс «Мішпоха». Апроч агульнанцыянальных, трансьляцыя вядуць рэгіянальныя тэлеканалы «Віцебск» і «Скіф», а таксама радыёстанцыя «Віцебск».
Працуе рэгіянальны сучасная штодзённая інтэрактыўная он-лайн-газэта «Народныя навіны Віцебску»[54].
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьПершаасновай Віцебску было гарадзішча (Замкавая гара) на высокім узгорку, вакол якога ў IX — пачатку X стагодзьдзя ўзьніклі тры паселішчы. У X—XIII стагодзьдзях сфармаваўся старажытны горад — дзядзінец, да якога далучаўся пасад. У XII стагодзьдзі за часамі Віцебскага княства тут збудавалі гасьціны двор і царкву Зьвеставаньня. У 2-й палове XIII — пачатку XIV стагодзьдзяў плянавальная структура складалася з двух умацаваных замкаў: Верхняга (былы дзядзінец) і Ніжняга (былы пасад), да якіх далучаліся неўмацаваныя слабоды — Узгорская (поўнач), Заручаўская (поўдзень), Задунаўская (усход), Задзьвінская (захад). У пачатку XVI стагодзьдзя ў выніку ўмацаваньня драўлянымі сьценамі Ўзгорская слабада пераўтварылася ў трэці замак — Узгорскі. Кожны замак меў замкнёную плянавальную структуру з сваім кампазыцыйным цэнтрам, усе тры замкі мелі шчыльныя зьвязкі. Уяўленьне пра плян і забудову Віцебску XVII стагодзьдзя дае ўнікальны графічны дакумэнт — «Рысунак» 1664 году. У гэты час тут існавалі гасьціны двор, Духаўская, Міхайлаўская, Сімяонаўская, Спаская і Ўвядзенская цэрквы, палац Агінскага і іншыя будынкі. Сфармавалася драўляная Віцебская школа дойлідзтва[55].
Рэгулярныя пляны Віцебску распрацоўваліся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя, да канца XIX стагодзьдзя іх часткова рэалізавалі. Плянавальна места падзялялася на тры часткі: Узгорскую (паміж Дзьвіной і Віцьбай), Заручаўскую (паміж Віцьбай і Ручаём), Задзьвінскую (на процілеглым правым беразе Дзьвіны). Сфармаваўся разьвіты грамадзкі цэнтар, які складаўся зь двух пляцаў: Рынку і Саборнага. У ансамбль Саборнага пляцу ўваходзілі касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў, будынак акруговага суду. Рынак фармавалі ратуша, Уваскрасенская царква, касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў. На высокім беразе Дзьвіны ў стылі барока збудавалі палац Кудзіновічаў, пазьней перабудаваны ў стылю клясыцызму. З адкрыцьцём чыгункі ўтварыўся Прывакзальны пляц, дзе ўзьвялі будынак чыгуначнага вакзала (1866 год) і праклалі новую вуліцу Вакзальную, якая падыходзіла да моста церазь Дзьвіну (першапачаткова драўлянага, з 1867 году — мураванага) і зьвязала левабярэжную і правабярэжную часткі места. У 1897 годзе ў Віцебску збудавалі электрастанцыю, у 1898 годзе ў цэнтры праклалі дзьве лініі трамвая на электрычнай цязе (першы ў Беларусі). Новая жылая забудова ўзьнікла за лініяй чыгункі, што значна пашырыла Задзьвінскую частку. У 1890 годзе распрацавалі новы праектавы плян. Сярод грамадзкіх будынкаў вылучаліся: мужчынская гімназія (1880, зьнішчаная ў 1975 годзе), будынак пазямельна-сялянскага банку, будынак духоўнай вучэльні[55].
Першы генэральны плян рэканструкцыі Віцебску зьявіўся ў 1938 годзе. Ён вызначыў пэрспэктывы далейшага разьвіцьця места з улікам гістарычных асаблівасьцяў. У пачатку 1930-х гадоў пачалося комплекснае мураванае будаваньне селішчаў каля буйных прамысловых прадпрыемстваў. На галоўных магістралях места збудавалі 4-павярховыя жылыя дамы камунальнага тыпу, дзе ў адным будынку аб’ядноўваліся жылыя і грамадзкія памяшканьні. Прыкладам новага тыпу грамадзкага будынка стаў клюб мэталістых[56]. У першыя паваенныя дзесяцігодзьдзі Віцебск аднаўляўся і разьвіваўся паводле генэральных плянаў 1946 году, яго карэкцыі 1956 году, новага генэральнага пляну 1966 году. У гэты пэрыяд збудавалі чыгуначны вакзал, гатэль «Дзьвіна», Палац культуры, будынак Беларускага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру, Усходні прамысловы вузел. У 1970—80-я гады разьвіцьцё места ажыцьцяўлялася паводле генэральных плянаў 1975 і 1982 гадоў[57]. Плянавальную структуру сфармавалі сем плянавальных раёнаў. Асноўным раёнам жылога будаваньня стаў Паўднёва-ўсходні (з 1980 году ўзводзіліся 5—9—12-павярховыя жылыя дамы і грамадзкія будынкі ў мікрараёнах Поўдзень-1, Поўдзень-2, Поўдзень-3 і інш.). У 1974 годзе скончылі ансамбль пляцу Перамогі, утварылі пляц Тысячагодзьдзя Віцебску (гістарычны Тэатральны пляц). У 1970—1980-я гады будаваліся шматлікія шматпавярховыя жылыя дамы, сярод грамадзкіх будынкаў — новыя карпусы інстытутаў, дванаццаціпавярховы гатэль «Віцебск», корпус праектна-канструктарскага бюро АСУ, будынак філіі інстытуту «Белдзяржпраект», сямнаццаціпавярховы інтэрнат абутковай фабрыкі, Палац культуры прафсаюзаў, комплекс вышынных будынкаў інтэрнатаў на праспэкце Перамогі, кінатэатар «Брыганціна» і летні амфітэатар. Церазь Віцьбу збудавалі тры новыя пешаходныя масты, церазь Дзьвіну — два транспартныя[58].
Цэнтральная частка Віцебску захавала гістарычны плян XVI—XVII стагодзьдзяў, мураваную забудову і асобныя помнікі гісторыі і архітэктуры XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў[59]. Асноўнымі структурнымі восямі гістарычнага цэнтру служаць дзялянкі мэрыдыянальнага і шыротнага мескіх дыямэтраў. У большай ступені гістарычная забудова лякалізуецца ўздоўж мэрыдыянальнага кірунку — гістарычнай Вялікай вуліцы. На перакрыжаваньні восяў знаходзіцца тэрыторыя былых адміністрацыйнага і ратушнага пляцаў. Вежа ратушы — адзіная вэртыкаль калісьці разьвітога шматвежавага сылюэту Віцебску. Жылыя і грамадзкія будынкі XVIII — пачатку XX стагодзьдзя фармуюць забудову гістарычных Узгорскай, Падзьвінскай, Багародзіцкай, Палацавай, Тэатральнай і іншых вуліцаў, на асобных дзялянках разьмешчаную суцэльным фронтам, а дзе-нідзе — больш рэдка, напрыклад у Задзьвіньні[60].
Гістарычны цэнтар Віцебску спазнаў значныя страты: з 28 помнікаў сакральнай архітэктуры, якія фармавалі ўнікальныя панарамныя віды места, захаваліся толькі два, «заціснутыя» новай забудовай. Некаторыя помнікі зруйнавалі ў 1930-я гады, многія пацярпелі ў час Другой сусьветнай вайны, па якой іх не аднавілі, іншыя — зьнішчылі ў працэсе паваеннай рэканструкцыі места. Савецкія ўлады зьнішчылі помнікі барока, які складалі ансамбль ратушнага і адміністрацыйнага пляцаў — езуіцкі касьцёл і карпусы калегіюма, бэрнардынскі касьцёл з кляштарнымі будынкамі, што існавалі яшчэ ў канцы 1950-х гадоў, а таксама Ўваскрасенскую царкву (аўноўлена). Зьнішчылі гасьціны двор, які далучаўся да бэрнардынскага касьцёла. Цалкам разбурылі галоўную дамінанту места — базылянскую царкву (адноўлена) і разьмешчаную насупраць, на правым беразе Дзьвіны Богаяўленскую царкву. Ад своеасаблівай групы з трох помнікаў сакральнай архітэктуры на тэрыторыі Ніжняга замка — царквы Зьвеставаньня, Фары і дамініканскага касьцёла захаваліся толькі руіны царквы (адноўлена). Да найбольш істотных страт належыць таксама знос Духаўскай царквы на высокім плято, якая цудоўна ўспрымалася з розных бакоў, здвоеных дамінантаў у Задзьвіньні — Мікольскай царквы і піярскага касьцёла. У 1970-я гады савецкія ўлады зьнішчылі вялікую групу жылых і грамадзкіх будынкаў XVIII — начатку XX стагодзьдзя каля Рынку з усходняга боку гістарычнай Вялікай вуліцы, чыя недастатковая шырыня ўскладняла рух грамадзкага транспарту. Такім чынам традыцыйна замкнёная прастора вуліцы апынулася раскрытай на ляндшафтавую зону, што неправамерна ва ўмовах гістарычнага места. Без патрэбы зруйнавалі групу будынкаў XVIII — пачатку XX стагодзьдзя на гістарычнай Задунаўскай вуліцы, сярод якіх — будынак школы пры езуіцкім калегіюме. Апроч таго, зьнішчылі манумэнтальны гістарычны будынак на вуліцы Замкавай, у якім разьмяшчаўся пэдагагічны інстытут[60].
-
1772—74 гг.
-
1797 г.
-
1820-я гг.
-
1-я палова XIX ст.
-
1904 г.
-
1910—18 гг.
-
1927—33 гг.
-
1941 г.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1-я Даватара вуліца | Мікольская вуліца | Вэтэрынарная вуліца |
Баўмана вуліца | Аляксееўская вуліца | |
Будзённага вуліца | Стараманастырская вуліца | |
Гагарына вуліца | Сураская вуліца Сураская шаша |
|
Гогаля вуліца | Духаўская Набярэжная вуліца Глухі завулак Раства завулак |
|
Дзімітрава вуліца | Канатная вуліца | |
Еўсьцігнеева вуліца | Шпітальная вуліца | |
Калініна вуліца | Заручаўская вуліца | Магілёўская вуліца |
Камісара Крылова вуліца | Багародзіцкая вуліца | Саборная вуліца Усьпенская вуліца |
Камсамольская вуліца | Ніжне-Пятроўская вуліца Каменная вуліца Піярская вуліца |
|
Камуністычная вуліца | Багаслоўская вуліца | |
Касманаўтаў вуліца | Кавальская вуліца | |
Кастрычніцкая вуліца | Верхне-Пятроўская вуліца Стара-Рэзьніцкая вуліца |
|
Кірава вуліца | Вакзальная вуліца | Карла Маркса вуліца |
Куйбышава праспэкт | Траецкая вуліца | Лягерная вуліца |
Леніна вуліца | Вялікая вуліца Вялікая Ілямніцкая вуліца Вялікая Магілёўская вуліца (частка) |
Пецярбурская вуліца Смаленская вуліца (частка) Гогалеўская вуліца (частка) |
Леніна плошча | Смаленскі Рынак пляц | |
Ленінградзкая вуліца | Гарадоцкая шаша | |
Маскоўскі праспэкт | Смаленская шаша | |
Маякоўская вуліца | Біржавы завулак | |
Някрасава вуліца | Вялікая Ялаская вуліца | |
Праўды вуліца | Духаўская вуліца | |
Путна вуліца | Спаская вуліца | Дэпутацкая вуліца (1920—1980) |
Пушкіна вуліца | Тэатральная вуліца | Пушкінская вуліца |
Рэвалюцыйная вуліца | Вялікая Ільлінская вуліца (частка) Малая Ільлінская вуліца (частка) |
|
Савецкай арміі вуліца | Полацкая вуліца (частка) Мікольская вуліца (частка) |
Шашэйная вуліца (частка) |
Савецкая вуліца | Палацавая вуліца | |
Суворава вуліца | Узгорская вуліца | |
Талстога вуліца | Падзьвінская вуліца | |
Урыцкага вуліца | Падтычынская вуліца | |
Фрунзэ прэспэкт | Задунаўская вуліца | |
Цітова вуліца | Полацкая шаша | |
Чарняхоўскага праспэкт | Лучоская вуліца | Вінчэўскага вуліца |
Чэхава вуліца | Ветраная вуліца Пескаваціцкая Набярэжная вуліца |
|
Шрадэра вуліца | Могілкавая вуліца Тадулінская вуліца |
|
Шубіна вуліца | Трынітарская вуліца | Пакроўская вуліца Бязбожная вуліца |
Энгельса вуліца | Богаяўленская вуліца | Шашэйная вуліца |
Да нашага часу з урбананімічнай спадчыны цэнтральнай часткі Віцебску гістарычныя назвы захавалі толькі вуліцы Залатагорская[61], Замкавая і Пакроўская.
Пры канцы XV ст. першая ў Віцебску вуліца атрымала назву Прабойнай і пралягала на месцы ААТ «Віцебскі ўнівэрмаг» (вуліца Замкавая, д. 19). У 1522 годзе другая вуліца атрымала назву Вялікай дарогі вулічнай (цяпер Замкавая вуліца). У 1592 годзе зьявілася Вялікая Ілямніцкая вуліца ў гонар вёскі, у бок якой пралягала (цяпер вуліца Леніна). У XVII ст. зьявіліся вуліцы ў гонар заняткаў месьцічаў (Ганчарная) і прадпрыемстваў (Сьвечачная і Канатная). На пляне места 1838 году было 60 вуліцаў і завулкаў. Пры правядзеньні перапісу насельніцтва выявілі яшчэ 16 назваў.
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады ў рэчышчы каляніяльнай палітыкі русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага называлі і пераймяноўвалі вуліцы места ў гонар дзеячоў Расейскай імпэрыі. На пляне Віцебску 1904 году налічвалася 350 вуліцаў і завулкаў. У 1922 годзе — каля 400 назваў.
У 1920-я гады савецкія ўлады з мэтай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў правялі шырокае перайменаваньне вуліцаў (Палацавая стала Савецкай, Генэральская — Сялянскай), якое паўтаралася яшчэ двойчы ў XX стагодзьдзі. Па Другой сусьветнай вайне пры адбудове разбуранага места зьявіліся нумарныя вуліцы: ад 1-й да 24-й Гарадоцкай і 12 вуліцаў Молатава.
На 2012 год у Віцебску налічвалася каля 900 вуліцаў. З 11 вуліцаў, названых у гонар жанчынаў, 4 працягвалі насіць імя намесьніцы камісара асьветы РСФСР Надзеі Крупскай (2-я, 4-я і 6-я, завулак Крупскай). Найкарацейшая вуліца мела працягласьць 300 мэтраў[61]. На люты 2014 году ў Віцебску налічвалася каля 850 вуліцаў і праспэктаў, пляцаў і завулкаў. Найбольш пашыранымі былі назвы вуліцаў пра адметнасьці прыроды і разьмяшчэньня. Пятая частка тычылася гісторыі Савецкага Саюзу, што ёсьць вынікам і адным з захадаў русіфікацыі беларусаў. На 3-м месцы паводле пашыранасьці былі вуліцы ў гонар ваяроў, а на 4-м — пра пісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва. Каля паловы вуліцаў мелі непаўторныя для іншых местаў Беларусі назвы. Сярод інашага, кварталы прыватнай забудовы зьмяшчалі па 17 Гарадоцкіх і Лучоскіх вуліцаў, а таксама — 15 Полацкіх[62]. Прытым цэнтральныя вуліцы і пляцы Віцебску — як і большасьці местаў Беларусі за рэжымам Лукашэнкі — пераважна захоўваюць каляніяльныя расейска-савецкія назвы.
Мясцовасьці
рэдагавацьГістарычныя мясцовасьці Віцебску: Вострая Магіла, Гутароўшчына, Духаўская гара, Задзьвіньне, Задунаўе, Замкавая гара, Заручаўе, Зьвярынец, Кстоўская гара, Лукішкі, Маркаўшчына, Ніжні замак, Пескавацік, Плоская гара, Прачысьценская гара, Прысмушкі, Русь (Рускі пасад), Узгор’е (Узгорскі замак), Юр’ева горка, Ялагі.
Эканоміка
рэдагавацьУ межах места разьмяшчаецца свабодная эканамічная зона «Віцебск». Яе вытворчая тэрыторыя забясьпечваецца ўсімі інжынэрнымі камунікацыямі, улучна з пад’язнымі аўтамабільнымі і чыгуначнымі шляхамі. Будынкі і зямельныя дзялянкі здаюцца рэзыдэнтам на ўмовах доўгатэрміновай арэнды. Сярэдняя колькасьць удзельнікаў замежных гандлёвых апэрацыяў у Віцебску большая за 500, зь іх каля 45 — буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Суб’екты гаспадараньня ажыцьцяўляюць вонкавыя эканамічныя зьвязкі з 40 дзяржавамі сьвету. Экспартныя пастаўкі ідуць на рынкі больш 30 краінаў бліжняга і далёкага замежжа. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Расейская Фэдэрацыя, Нямеччына, Польшча, Латвія, Летува, Украіна і Малдова[63].
У Віцебску працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі («Візас», «Вістан» і іншыя). Электронную прамысловасьць прадстаўляцюь ААТ «Віцязь», ААТ «ВЗРД „Маналіт“», ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод» і іншыя. Сярод прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці вылучаюцца Віцебскае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства імя «КІМ», РУП «Вітэкс», СТАА «Белвест», СТАА «Марка». Працуюць таксама прадпрыемствы хімічнай («Вітпляст»), харчовай (ААТ «Віцебскае малако», УВП «Віцебскі кандытарскі камбінат „Віцьба“» і іншыя), дрэваапрацоўчай і будаўнічых матэрыялаў галін прамысловасьці.
Тасунак паміж рознымі галінамі прамысловасьці Віцебску: лёгкая прамысловасьць 42,2%, харчовая прамысловасьць 23,6%, машынабудаваньне і мэталаапрацоўчая прамысловасьць 21,0%, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў 6,8%, дрэваапрацоўчая прамысловасьць 4,8%, іншыя галіны прамысловасьці 1,6%[64].
Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Віцебску |
---|
Найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце складаюць: кабэльна-правадніковая прадукцыя (ТАА «ВА „Энэргакамплект“», прадпрыемства зьяўляецца асноўным беларускім вытворцам саманясучых правадоў для паветраных лініяў электраперадачы і сілавых кабэляў вялікіх сечываў на напругу да 1000 В), валаконна-аптычны кабэль для розных умоваў пракладкі і эксплюатацыі (ІТАА «Зьвяз-Кабель»), скураны абутак (ААТ «Марка», СП «Белвест», ААТ «Чырвоны Кастрычнік», СТАА «Сан Марка»), тэлевізары, DVD прайгравальнікі, пыласмокі і мэдтэхніка (РУП «Віцязь»), вымяральныя прыборы і сродкі (РУП «ВЗЭП», ТАА «Эўрапрыбор»), кандэнсатары, рэзыстары, тэрмарэзыстары (РУНПП «ВЗРД „Маналіт“»), мэталарэзныя і дрэваапрацоўчыя станкі, станкі зь лікавым праграмным кіраваньнем (заводы «Вістан», «Візас»), драўнянавалакністы і стругавыя пліты й піламатэрыялы (ААТ «Віцебскдрэў»), будаўнічая цэгла і камень керамічны (АТ «Кераміка»), помпы, абсталяваньне і камплектаваньне для аўтатрактарнай тэхнікі і сельгасмашын (завод «Эвістор»), прадукцыя мяса-малочнай галіны (ААТ «Малако», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ІП «Глёбал Віцебск»), кандытарскія вырабы (УПП ВКК «Віцьба»), вэтэрынарныя прэпараты (ІПВУП «ВІК-здароўе жывёл», ТАА «Рубікон») дываны і дывановыя вырабы (ААТ «Віцебскія дываны»), швацкія вырабы (ААТ «Сьцяг індустрыялізацыі», ВА «Віцяблянка», ТАА «Бель Бімба плюс», ПВУП «Нартэкс», ААТ «КІЦ», ТАА «Грацыя»), рапсовое масла (ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод»), вокны з ПВХ і натуральнага дрэва (СТАА «Вокныінвэст», ІПВУП «Канадзкія тэхналёгіі», ПВУП «Квант», ТАА "Вытворчая кампанія «Эгіда», ЗАТ «Рускі клюб», СТАА «Погляд») і іншая прадукцыя адмысловага і масавага попыту. |
На верасень 2013 году ў Віцебску налічвалася 170 500 занятых, сярэдні заробак якіх складаў 5,139 млн рублёў ($567)[65].
Транспарт
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьВіцебск — буйны транспартны вузел на паўночным усходзе Беларусі. За 5 км на ўсход праходзіць магістраль М8E95. У самім месьце знаходзіцца скрыжаваньне наступных аўтамабільных шляхоў: магістраль М3 (Менск — Віцебск), дарогі: Р20 (Віцебск — Полацак — пункт пропуску Бігосава (граніца Латвіі)), Р21 (Віцебск — Лёзна — Завольша), Р25 (Віцебск — Сянно — Талачын), Р87 (Віцебск — Ворша), Р112 (Віцебск — Сураж — Стайкі), Р115 (Віцебск — Гарадок). У наш час вядзецца будаваньне заходняй дзялянкі аб’язной колцавай аўтамабільнай дарогі вакол Віцебску.
Віцебск зьяўляецца вузлом чыгунак на Смаленск, Санкт-Пецярбург, Гомель, Полацак. Чыгуначны вакзал (1954 г., арх. Б. Мезенцаў[66]) абслугоўвае пасажыраў як далёкага, так і прымескага кірункаў. У 2010 годзе завяршылася рэканструкцыя будынка чыгуначнага вакзала і прылеглай тэрыторыі.
У Віцебску знаходзяцца аўтавакзал і прымеская аўтастанцыя. Аўтобусныя маршруты злучаюць места з Бэрлінам, Дзьвінскам, Масквой, Рыгай, Санкт-Пецярбургам, а таксама шматлікімі паселішчамі Беларусі.
За 10 км на ўсход ад места знаходзіцца аэрапорт Віцебск. У мінулым зь яго праводзіліся рэгулярныя авіярэйсы на Менск і Маскву.
Грамадзкі транспарт
рэдагавацьМескі грамадзкі транспарт Віцебску:
- Аўтобусны (26 маршрутаў), аўтобусны парк № 1 (вул. Церашковай, 7)
- Тралейбусны (8 маршрутаў)
- Трамвайны (9 маршрутаў) — паступова скарачаецца
- Маршрутныя таксі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьВіцебск — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня[67]. У пачатку XX ст. тут жылі і працавалі Марк Шагал, Казімер Малевіч. Цяпер у месьце працуе дом-музэй і мастацкі музэй Марка Шагала з сталай экспазыцыяй. Апроч таго, працуюць Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, Віцебскі літаратурны музэй (на рэканструкцыі), Віцебскі мастацкі музэй, Віцебскі музэй воінаў-інтэрнацыяналістаў і Віцебскі абласны музэй Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова.
Дзеюць Віцебская аматарская астранамічная абсэрваторыя, батанічны сад і заапарк.
У 2014 годзе на гістарычным Рынку паставілі помнік вялікаму князю Альгерду.
- Гатэлі: «Ветразь», «Дзьвіна», «Лучоса», «Эрыдан», гасьцініца навучальнага цэнтру прафсаюзаў; гасьцінічны комплекс «Віцебск». У межах мескай забудовы Віцебска функцыянуюць 5 санаторыяў-прафілякторыяў, у тым ліку «Бадзёрасьць». Апроч таго, у Віцебску існуе першы ў Беларусі хостэл — «Джаз».
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (XVIII — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Помнікі сакральнай архітэктуры:
- Праваслаўныя і грэцка-каталіцкія: Траецкі Маркаў манастыр (Канстантынопальскі патрыярхат, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату), у тым ліку царква Покрыва Багародзіцы (1760) і жылыя карпусы; царква Зьвеставаньня Багародзіцы (ХІІ ст.; Канстантынопальскі патрыярхат, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату), царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (1743—1785, 2000-я; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату), царква Ўсьпеньня Багародзіцы (1858, мураўёўка; Маскоўскі патрыярхат), царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая, 1772—1777, 2000-я; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату)
- Рымска-каталіцкія: капліца Сьлепсьцяў (XIX ст.), касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (XVIII ст., цяпер царква Покрыва Багародзіцы і эпархіяльная ўправа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату), касьцёл Сьвятой Барбары (1785, 1884—1885)
- Могілкі: Старасямёнаўскія, юдэйскія
- Пазямельна-сялянскі банк (1917)
- Палац Кудзіновічаў (1772)
- Ратуша (1775)
- Склады саляныя (1774)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замкі (Х—XIV стагодзьдзі)
- Помнікі сакральнай архітэктуры:
- Праваслаўныя і грэцка-каталіцкія: Траецкі Маркаў манастыр (Канстынтынопальскі патрыярхат), у тым ліку цэрквы Сьвятой Тройцы (1691), Сьвятой Параскевы (1730) і Сьвятога Мікалая (1730), званіца (XVIII ст.); царква Божага Яўленьня (XVIII ст.; Сьвяты Пасад); царква Раства Багародзіцы (1886, мураўёўка; Маскоўскі патрыярхат); царква Раства Хрыстова (1807—1810; Сьвяты Пасад); царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (XIV ст.; Канстантынопальскі патрыярхат); царква Сьвятога Дзьмітрыя (XIX ст.; Маскоўскі патрыярхат), царква Сьвятога Духа (XVII—XVIII стагодзьдзі; Сьвяты Пасад); царква Сьвятога Мікалая (1791—1799; Сьвяты Пасад); царква Сьвятога Міхала Арханёла (1796; Сьвяты Пасад); царква Сьвятога Прарока Ільлі (1746; Сьвяты Пасад); царква Сьвятога Спаса (XIX ст.; Сьвяты Пасад); царква Сьвятога Юрыя (1876, мураўёўка; Маскоўскі патрыярхат); царква Сьвятога Яна Прадцечы (XV—XVI стагодзьдзі; Канстантынопальскі патрыярхат); царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1808—1816; Сьвяты Пасад); царква Сьвятой Тройцы (Трайчанская, XVIII ст.; Сьвяты Пасад); царква Сьвятой Тройцы (Чорная, 1761; Сьвяты Пасад); царква Сьвятых Барыса і Глеба (XVIII ст.; Сьвяты Пасад); царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1780; Сьвяты Пасад); царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская, XVIII ст.; Сьвяты Пасад); царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1806—1816; Сьвяты Пасад)
- Рымска-каталіцкія: касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў (1700); касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны, 1749); касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (1771); касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў (1716—1751); касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў (XVIII ст.); кляштар марыявітак (XVIII ст.)
- Юдэйскія: Вялікая сынагога (Харальная, XVII—XIX стагодзьдзі); Узгорская сынагога
- Палац Агінскіх (XVII ст.)
Галерэя
рэдагавацьАсобы
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагаваць- Жарэс Алфёраў (1930—2019) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2000 году
- Анатоль Багатыроў (1913—2003) — народны артыст Беларусі, кампазытар
- Анатоль Бонч-Асмалоўскі (1857—1930) — грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, мэмуарыст
- Уладзіслаў Даркевіч (нар. 1934) — археоляг, гісторык
- Тацяна Дзягілева (нар. 1991) — фотамадэль
- Залман Капыскі (1916—1996) — гісторык
- Марыя Кежа (нар. 1973) — пераможца апошняга конкурсу прыгажосьці Міс СССР-1990, «Пані Беларусь-1989»
- Францішак Дыянізі Князьнін (1750—1807) — польскі паэт, адзін зь першых зьбіральнікаў беларускага фальклёру
- Тодар Лебяда (сапр. Пётар Шырокаў; 1914—1970) — рэпрэсаваны савецкімі ўладамі беларускі драматург, паэт, празаік, публіцыст
- Вячаслаў Насевіч (нар. 1957) — гісторык, кіраўнік аддзелу Дзяржаўнай геральдычнай службы, дырэктар Беларускага навукова-дасьледніцкага цэнтру электроннай дакумэнтацыі
- Віталь Радзівонаў (нар. 1983) — футбаліст
- Марк Шагал (1887—1985) — мастак-авангардыст
- Леанід Шчамялёў (нар. 1923) — народны мастак Беларусі
Месты-сябры
рэдагавацьПералік местаў-сяброў Віцебску |
---|
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 413.
- ^ Хроніка Вартбэрга
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[17] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[18]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Председатели Витебского горисполкома — Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт.
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(недаступная спасылка) (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2020 г. в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 53.
- ^ Сапунов А. Историко-статистический очерк города Витебска / Комис. по работе в архивах Витебской епархии; Подг. интернет-публ. свящ. Владимира Горидовца. — Изд. отд. Витебской епархии. — Витебск, 2006.
- ^ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балтославянские исследования 1987. — М., 1989. С. 63—64.
- ^ Касьпяровіч М. Віцебскі краёвы слоўнік (матар'ялы). — Віцебск, 1927. С. 364.
- ^ Шишанов В. 974, 947 или 914? // Витебский проспект. № 45, 10 ноября 2005. С. 3.
- ^ а б Калядзінскі Л., Ткачоў М. Віцебск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 448.
- ^ а б Калядзінскі Л., Ткачоў М. Віцебск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 449.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
- ^ Ткачев М. Замки Беларуси. — Мн., 2002. С. 126.
- ^ а б в г д Калядзінскі Л., Ткачоў М. Віцебск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 450.
- ^ а б БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 208.
- ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической коммиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 262.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 94.
- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 433.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 209.
- ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 52.
- ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 556.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска. Кн. 1. — Мн., 2002. С. 74.
- ^ Ткачев М. Замки Беларуси. — Мн., 2002. С. 132.
- ^ Арлоў У. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру I? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 47.
- ^ а б в г Віцебск // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Кіпель В. Да гісторыі беларускай эміграцыі ў ЗША // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 29, 2005. С. 32.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 114—115.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Дзядзюля А. Сапраўдны твар вайны яшчэ трэба намаляваць // Зьвязда : газэта. — 30 чэрвеня 2011. — № 121 (26985). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Витебск: энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1988. С. 9.
- ^ Витебск: энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1988. С. 12.
- ^ Łabuński J. Witebsk // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 633.
- ^ а б в г д е ё Łabuński J. Witebsk // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 634.
- ^ Калядзінскі Л., Ткачоў М., Космач В., Сяргеева В. Віцебск // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 313.
- ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ^ Калядзінскі Л., Ткачоў М., Космач В., Сяргеева В. Віцебск // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 314.
- ^ а б Калядзінскі Л., Ткачоў М., Космач В., Сяргеева В. Віцебск // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 315.
- ^ а б в Витебск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 217.
- ^ Калядзінскі Л., Ткачоў М., Космач В., Сяргеева В. Віцебск // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 309.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 207.
- ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ [1] (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук (Інстытут тэхнічнай акустыкі) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 21 жніўня 2018 г. Праверана 6 верасьня 2018 г.
- ^ Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Мн., 2005.
- ^ Пра праект, Народныя навіны Віцебска
- ^ а б Чарняўская Т. Віцебск // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 116.
- ^ Чарняўская Т. Віцебск // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 116—117.
- ^ Чарняўская Т. Віцебск // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 117.
- ^ Чарняўская Т. Віцебск // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 117—118.
- ^ Чарняўская Т. Віцебск // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 118.
- ^ а б Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 262.
- ^ а б Пукшанскі А. Штаны і іншыя вуліцы // Зьвязда. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6.
- ^ Целяшук В. Прайду я па Чыгуначнай, зьвярну на Піянэрскую // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2014. — № 26 (27636). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Программа социально-экономического развития города Витебска на 2006—2010 годы : утв. Решение Витеб. гор. Совета депутатов 08.12. 2006 № 199 // Национальный Реестр правовых актов Республики Беларусь. — 2007. — № 102. — С. 70-80.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска. Кн. 2. — Мн., 2003. С. 453—460.
- ^ Пукшанскі А. Не працуе толькі лянівы // Зьвязда : газэта. — 30 кастрычніка 2013. — № 205 (27570). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 128.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска: у 2-х кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с.: іл. ISBN 985-11-0246-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска: у 2-х кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. ISBN 985-11-0257-1.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Чарняўская Т. Архітэктура Віцебска: З гісторыі і планіроўкі забудовы горада — Менск: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1.
- Любезный мне город Витебск… Мемуары и документы. Конец XVIII — начало XIX в. / Вступ. ст., науч. коммент., сост., публ. В. А. Шишанова. — Мн.: Асобны Дах, 2005. — 40 с. [2]
- Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
- Шибеко З. Из истории Витебских археологических «курсов» // Нёман. № 6, 1980 г.
- Шишанов В. А. Витебский Музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с. [3]
- Шишанов В. А. Изобразительное искусство Витебска 1918—1923 гг. в местной периодической печати: библиограф. указ. и тексты публ. — Минск: Медисонт, 2010. — 264 с .[4]
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Віцебск , Radzima.org
- Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада. Віцебская абласная бібліятэка. Праверана 8 лістапада 2021 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2021 г.
- Надвор’е ў Віцебску
- Віцебская энцыкляпэдыя (рас.)
- Народныя навіны Віцебска
- Сайт Віцебскага гарвыканкаму
- Віцебск (рас.), Глёбус Беларусі
- Артыкул «Віцебск» у Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі (рас.)