Беларуская чыгунка
Беларуская чыгунка — дзяржаўны апэратар чыгуначных лініяў у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднаньне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы. Начальнік чыгункі прызначаецца прэзыдэнтам, ягоныя намесьнікі ды галоўны інжынэр — урадам. З 2012 г. пасаду начальніка займае Ўладзімер Марозаў. У 2013 г. Беларуская чыгунка ажыцьцявіла 68% грузавых і 38% пасажырскіх перавозак у краіне. Агульная працягласьць галоўных шляхаў БЧ складала больш за 7 тыс. км, электрыфікаваных лініяў — больш за 899 км [1]. На 1 студзеня 2012 году мела ў валоданьні 1691 пасажырскі вагон і 28 643 грузавых вагоны. Сярод грузавых вагонаў было 7027 цыстэрнаў (25%), 6914 паўвагоны (23%), 4617 крытых (16%), 2914 плятформы (10%) і 7171 іншых відаў[2].
Беларуская чыгунка | |
![]() | |
Абрэвіятура | БЧ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1991 год |
Юрыдычны статус | дзяржаўнае аб’яднаньне |
Мэта | забесьпячэньне чыгуначных перавозак |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Леніна, д. 17 |
Начальнік | Уладзімер Марозаў |
1-ы намесьнік | Ігар Шылаў |
Галоўны інжынэр | Валер Шубадзёраў |
Кіроўны орган | Управа |
Матчына кампанія | Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь |
Зьвязаныя кампаніі | «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод |
Сайт | www.rw.by |
27 лістапада 1996 году ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь[3].
Падпарадкаваныя ўстановыРэдагаваць
У склад дзяржаўнага аб’яднаньня ўваходзяць:
- 6 аддзяленьняў — Баранавіцкае (Берасьцейская вобласьць), Берасьцейскае, Віцебскае, Гомельскае, Магілёўскае ды Менскае;
- прадпрыемствы — «Белінтэртранс», «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод, «Гомельчыгунтранс», «Дарвадаканал»;
- саўгас «Рачковічы» (вёска Лядна, Слуцкі раён, Менская вобласьць);
- Аршанскі (Віцебская вобласьць), Берасьцейскі ды Гомельскі каледжы чыгуначнага транспарту;
- разьліковы інфармацыйны цэнтар, лекарска-санітарная служба, цэнтральная ды дарожная стаматалягічная паліклінікі, дарожная аптэка;
- 7 шляхавых машынных станцыяў — № 71 (мястэчка Пятрышкі, Менскі раён), № 78 (Ворша), досьледная № 115 (Баранавічы), № 116 (пасёлак Іпуць, Гомельскі раён), № 117 (горад Жлобін, Гомельская вобласьць), № 118 (Віцебск), №289 (Берасьце).
ЗадачыРэдагаваць
Паводле Статуту задачамі Беларускай чыгункі ёсьць:
- забесьпячэньне бясьпекі руху цягнікоў;
- павышэньне якасьці абслугоўваньня пасажыраў;
- разьвіцьцё сродкаў чыгункі;
- утрыманьне ў спраўным стане збудаваньняў і прыладаў чыгункі;
- ахова навакольнага асяродзьдзя ад забруджваньня чыгункай;
- забесьпячэньне боегатоўнасьці чыгункі.
ПаўнамоцтвыРэдагаваць
Сярод паўнамоцтваў Беларускай чыгункі:
- вызначэньне чыгуначных перавозак;
- пералічэньне прыбытку ў дзяржаўны каштарыс;
- запазычваньне ў банкаў ды выпуск каштоўных папераў;
- складаньне прапановаў у Міністэрства транспарту і камунікацыяў;
- вызначэньне сваёй будовы, колькасьці ды ўмоваў аплаты працы супрацоўнікаў;
- вядзеньне адзінага разьліку з урадам ды выканаўцамі паслугаў;
- узгадненьне вонкавагаспадарчай дзейнасьці падпарадкаваных установаў[4].
Тэхнічныя характарыстыкіРэдагаваць
Эксплюатацыйная даўжыня чыгункі складае 5491,1 км, зь іх электрафікаваных — 1012,3 км (па стане на 1 студзеня 2015 году). Шляхавая гаспадарка Беларускай чыгункі складае каля 12 тыс. км чыгуначных шляхоў, зь якіх 7,2 тыс. км — галоўныя шляхі, 12,5 тыс. — стрэлачныя пераводы, 1902 — масты й шляхаправоды, 1803 — чыгуначныя пераезды.
Сярэднегадавы аб’ём перавозкі пасажыраў складае 90 млн чалавек.[5]
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Тэхнічныя характарыстыкі - Беларуская чыгунка(бел.). Карпаратыўны сайт БЧ (01 студзеня 2013). Праверана 7 жніўня 2014 г.
- ^ Вольга Бяляўская (10 красавіка 2012) БЧ плянуе павышаць хуткасьць руху пасажырскіх цягнікоў Інтэрв'ю. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012 г.
- ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №757 «О награждении Белорусской железной дороги Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь»(рас.)
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 г. № 19(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 красавіка 2011). Праверана 5 студзеня 2012 г.
- ^ Пуці і пуцявая гаспадарка - Беларуская чыгунка(бел.). Карпаратыўны сайт БЧ (01 студзеня 2013). Праверана 7 жніўня 2014 г.