Уладзімер Конан
Уладзімер Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934 в. Вераскава Наваградзкі раён — 6 чэрвеня 2011, Менск) — беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык. Доктар філязофскіх навук. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Уладзімер Конан лац. лац. Uładzimier Konan | |
Дата нараджэньня | 23 красавіка 1934 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Вераскава Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць |
Дата сьмерці | 6 чэрвеня 2011 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск |
Грамадзянства | СССР Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя[1], філязофія[1] і літаратурная крытыка[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Асноўныя зацікаўленасьці | эстэтыка |
Узнагароды |
Выпускнік гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1959). Ад 1962 году працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі[2]. У 1991 годзе стаў загадчыкам аддзелу гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны[3]. Доктар філязофскіх навук па спэцыяльнасьці «эстэтыка» (1982). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1984 годзе за ўдзел у напісаньні цыклю калектыўных манаграфіяў па гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваныя ў 1973—1980). Дасьледаваў тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы філязофіі і культуралёгіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклёр.
Аўтар працаў «Разьвіцьцё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.)» (1968), «Ад Рэнэсансу да клясыцызму» (1978), «Сьвятло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы» (1989), «Сьвятло паэзіі і цені жыцьця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991) і іншых.
У 1998 годзе менская студыя дакумэнтальных фільмаў «Летапіс» зьняла дакумэнтальны фільм пра Ўладзімера Конана «Згадкі страчанага раю»[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Конан Уладзімір / Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ^ Памёр філосаф Уладзімір Конан. Саюз беларускіх пісьменнікаў (6 чэрвеня 2011).
- ^ Мароз У. Фільм пра Конана і яго партрэт да 80-годдзя з дня нараджэння // Літаратурная Беларусь. — Новы час, 2014. — № 21 (390). — С. 3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Памёр Уладзімер Конан. Радыё Свабода (6 чэрвеня 2011).