Зэнітны ракетны комплекс

узбраеньне для стральбы проціпаветранымі ракетамі

Зэнітны ракетны комплекс (ЗРК; араб. سمت‎ + італ. rocchetta + лац. complex — напрамак + верацяно + спалучэньне) — функцыянальна зьвязаныя баявыя і тэхнічныя сродкі для зьнішчэньня паветраных цэляў зэнітнымі кіроўнымі(en) ракетамі (ЗКР). Ёсьць адным з асноўных сродкаў супрацьпаветранай абароны(en) (СПА). Мае пускавую ўстаноўку(en), сродкі выяўленьня, апазнаваньня, мэтаўказаньня і кіраваньня, прылады перавозу і рамонту, крыніцы электрасілкаваньня(be). Функцыянальнае і тактычнае зьвязаньне некалькіх ЗРК адзіным загадным пунктам утварае зэнітную ракетную сыстэму.

ЗРК «Аса-АКМ» (Польшча, 2007)

ЗРК распрацавалі пры канцы Другой сусьветнай вайны. У 1950-ыя гады паступіў на ўзбраеньне ў войскі ЗША і СССР. Адрозьніваюць наземныя і карабельныя; далёкага дзеяньня (на адлегласьці звыш 100 км), сярэдняй (30—100 км) і малой (10—30 км) адлегласьці, бліжняга дзеяньня (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксавальныя і пераносныя).


Беларусь

рэдагаваць

Падразьдзяленьні СПА Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь валодаюць ЗРК далёкага дзеяньня «С-200»(en) (С-200В «Вэга»), сярэдняй далёкасьці «С-300»(en) (С-300П і С-300В), малой далёкасьці «Бук»(en) і блізкага дзеяньня «Аса»(en) (Аса-АКМ)[1] і «Тор» (Тор-М2)[2].