Полацкая губэрня
По́лацкая губэ́рня — губэрня Расейскае імпэрыі ў канцы XVIII стагодзьдзя.
Полацкая губэрня | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Полацак |
Дата ўтварэньня | 4 (15) верасьня 1776 |
Дата скасаваньня | 12 (23) сьнежня 1796 |
Насельніцтва |
|
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньня дагавору Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Віцебскай, Дзьвінскай, Полацкай правінцыяў (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[1][2]
У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі і Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.
27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях. [3] Празь месяц Чэрнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак. [4]
29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1772 зацьвердзілі штаты губернскіх канцылярый.[5][6] Але Апочка ня была аднак адпаведнай на губэрнскае места з прычыны малых памераў, і дзеля гэтага праз месяц 29 кастрычніка [ст. ст. 18 кастрычніка] 1772 губэрнскі ўрад быў перанесены ў Полацак. Полацак зрабіўся часова фактычным губэрнскім местам, дзе разьмяшчаліся ўсе губэрнскія ўстановы.[7]
4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Пскоўскую губэрню пераназвалі ў Полацкую губэрню ў складзе Віцебскай, Дзьвінскай і Полацкай правінцыяў.[8][9]
У 1778 Полацкая губэрня пераназваная ў Полацкае намесьніцтва. Калі да ўлады прыйшоў Павал I, ён правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1797 году была створаная Беларуская губэрня з цэнтрам у Віцебску, якая складалася з 16 паветаў. У яе склад увайшлі землі Полацкага (11 паветаў) і Магілёўскага (12 паветаў) намесьніцтваў. Пры ўтварэньні губэрні Бабінавіцкі, Дрысенскі, Клімавіцкі, Копыскі, Рэжыцкі, Старабыхаўскі й Сураскі паветы былі скасаваны.[10]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 13.807.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву.—О порученіи ему управленія присоединенныхъ къ Россіи Польскихъ Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507. (№ 13807).
- ^ 13.808.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералъ-Маіорамъ Каховскому и Кречетникову, съ приложеніемъ наказа по коему они должны поступать при исправленіи должностей Губернаторовъ въ присоединенныхъ отъ Польши Губерніяхъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507—511. (№ 13808).
- ^ 13.850.— Августа 16 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву. — О принятіи подъ Россійскую Державу уступленныхъ отъ Польши Провинцій; о назначеніи жителямъ срока для принятія присяги; о постановленіи столбовъ на новыхъ границахъ о сборѣ въ казну всѣхъ публичныхъ доходовъ, и о произвожденіи суда и расправы въ настоящихъ судебныхъ мѣстахъ по тамошнимъ правамъ и обычаямъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 553—559. (№ 13850).
- ^ 13.865.— Сентября 13 (1772). Высочайше утвержденный докладъ и пункты Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О учиненіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ переписи о поголовномъ сборѣ податей; о сидкѣ вина и свободной продажѣ онаго; о корчмах; о переводѣ Таможни на новую границу и о сборѣ съ товаровъ пошлинъ; о учрежденіи казенной соляной продажи и объ отдачѣ на аренду деревень. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 571—573 (№ 13865).
- ^ 13.866.— Сентября 18 (1772). Высочайше утвержденный докладъ Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора, съ приложеніемъ штата губернской Канцеляріи Псковской и Могилевской Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 573 (№ 13866).
- ^ Къ No 13.866.— Сентября 18 (1772). Высочайше утвержденный докладъ Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора, съ приложеніемъ штата губернской Канцеляріи Псковской и Могилевской Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 125, 126 (№ 13866).
- ^ Жукович П. Н. Управленіе и судъ въ Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II. (рас.) // Журналъ Министерства народнаго просвещенія : часопіс. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1914 февраль. — Т. Новая серія. XLIX. — С. 2291.
- ^ 14.499. — Августа 24 (1776). Именный, данный Сенату. — Объ открытіи Полоцкой і Псковской Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 408 (№ 14499).
- ^ 14.392. — Ноября 7 (1775). Учрежденія для управленія Губерній Всероссійскія Импері часть первая. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 408 (№ 14499).
- ^ 17.634. — Декабря 12 (1796). Именный, данный Сенату. — О новомъ раздѣленіи Государства на Губерніи. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 24 (Съ 6 ноября 1796 по 1798). — С. 229, 230 (№ 17634).