Ві́цебская губэ́рня (па-расейску: Витебская губерния) — губэрня ў складзе Расейскае імпэрыі. Створаная ў 1802 годзе, ахоплівала паўночна-ўсходнія часткі сучаснай Віцебскае вобласьці Беларусі, а таксама ўсходнія часткі Латвіі (у тым ліку гарады Дзьвінск, Рэжыца і Люцын) і некаторыя раёны Расеі (Невель і Себеж — Пскоўская вобласьць, Вяліж — Смаленская вобласьць).

Віцебская губэрня
Витебская губернія
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус губэрня і губэрня Расейскай імпэрыі[d]
Уваходзіць у Паўночна-Заходні край
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 27 лютага (11 сакавіка) 1802
Дата скасаваньня 1924
Губэрнатары гл. Віцебскія губэрнатары
Насельніцтва
Плошча
  • 39 708 вярста²
Месцазнаходжаньне Віцебскай губэрні
Віцебская губэрня на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

На пачатак XX стагодзьдзя плошча губэрні складала 38 649,5 кв. вёрстаў. У ёй было 19 750 паселішчаў, у тым ліку: 12 гарадоў, 41 мястэчка. Губэрня падзялялася на наступныя паветы: Віцебскі, Веліскі, Гарадоцкі, Дзьвінскі, Дрысенскі, Лепельскі, Люцынскі, Невельскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себескі.

Прыродныя ўмовы

рэдагаваць

Паверхня была хвалістая, найболей узвышаная паласа цягнулася з Пскоўскае губэрні на Невель і Гарадок (да 952 футаў вышыні), затым па водападзеле Дзьвіны і Дняпра; заходняя частка (Дзьвінскі, Люцынскі й Рэжыцкі паветы) былі нізінная. На тэрыторі губэрні было шмат азёраў (каля 2500, найбольш значныя — Лубань (112 кв. вёрстаў), Розна (75 кв. вёрстаў) і Асьвейскае (49 кв. вёрстаў)), балотаў (агульная плошча — каля 4000 кв. вёрстаў) і лясоў. Глеба была малаўрадлівая, гліністая й супяшчаная. Найбуйнейшымі рэкамі былі — Дзьвіна, суднаходная на ўсім працягу, а таксама яе суднаходныя прытокі Мяжа, Каспля (або Кіспля) і Ула; галоўныя сплаўныя рэкі: Лучоса, Ушач, Усьяча, Палата й Дрыса. Клімат губэрні на захадзе быў мякчэйшы, чым на ўсходзе. Дзьвіна ля Дзьвінску была вольная ад лёду напрацягу 247 дзён у годзе.

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Герб Віцебскай губэрні. Малюнак з фондаў Дэпартамэнту Геральдыі[2]

Насельніцтва губэрні 1,669 млн (1904) або 1,74 млн (не пазьней за 1910 год), зь іх 237 (255) тыс. жылі ў гарадох.

Нацыянальны склад

рэдагаваць

Рэлігійны склад

рэдагаваць
 
Шляхецкі (дваранскі) радавод Віцебскай губэрні

Эканоміка

рэдагаваць

74% насельніцтвы былі занятыя ў сельскай гаспадарцы (земляробства, садоўніцтва, лясныя здабычы), 8% — у апрацоўчай прамысловасьці. Адыходжымі здабычамі ў 1903 годзе былі занятыя 39 тыс. чал. (грабары на чыгунцы, лясныя працы, рыбалоўства); саматужнымі — 48 тыс. чал. (вырабы з дрэва, кравецкія і шавецкія, пляценьне рыбалоўных сетак, выраб грубых сукнаў). Фабрыкаў і заводаў было 1293, на іх працавалі 7 тыс. работнікаў, вытворчасьць дасягала 6,5 млн руб. у год (1 лёнапрадзільня, 2 сьпіртаачышчальныя заводы, 126 гарбарных, 142 цаглінных заводаў, 424 млыны). Гандаль быў малаважны й пераважна мясцовы. У сельскай гаспадарцы вырошчваліся жыта, авёс, ячмень, бульба. У сярэднім за 19001904 зьбіралася 13,2 млн пудаў зімовага жыта, 3,6 млн пудоў ячменю, 7,2 млн пудоў аўса і 20,2 млн пудоў бульбы. Было разьвітае ільнагадоўля; прамысловае садоўніцтва (яблыкі, грушы й сьлівы); жывёлагадоўля ж была ў заняпадзе. Пад лясамі было занята да 35% плошчы губэрні, было шмат будаўнічага лесу (хвоя, елка), разьвіваліся лясныя здабычы, па берагох Заходняе Дзьвіны — суднабудаваньне; рыбалоўства на азёрах.

Навучальных устаноў было 1667 з 61 тыс. навучэнцаў, у тым ліку 349 пачатковых вучэльняў міністэрства народнае асьветы, 246 царкоўна-прыходзкіх школаў, 659 школаў пісьменнасьці, 5 сярэдніх з 2248 вучнямі, кадэцкі корпус, настаўніцкая сэмінарыя, 5 духоўных вучэльняў, сельскагаспадарчая і рамесная школы; 385 жыдоўскіх школаў (зь іх 23 казённых) з 7095 вучнямі. Пісьменнасьць складала 24,5%.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У Віцебскай губэрні жыў вельмі высокі мужчына — Хведар Андрэевіч Махаў, рост якога складаў 2,85 м.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ https://www.webcitation.org/65V0KwkQ3?url=http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=5
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 118

Літаратура

рэдагаваць


Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць